Верашчака
473 subscribers
9.42K photos
1.5K videos
6 files
2.43K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Вітаем!
У Жэні Отта новая песня!
Давайце мы падтрымаем нашу юную беларускую зорачку! Няхай свеціць ярчэй на радасць людзям!

https://youtu.be/2vK_AYM-H1g?feature=shared
#СтарадаўняяКухня
#КухняБеларусі

РЫБА Ў СМЯТАНЕ З БУЛЬБАЙ, СМАЧНАЯ

Добра намазаць маслам рондаль, пакласці на дно пакроеную на скрылікі сырую бульбу.

Абчышчаную рыбу (найлепш шчупака) пакроіць на кавалкі, пасаліць, паперчыць англійскім перцам і пакласці ў рондаль пластамі напераменку з бульбай, заліць усё гэта смятанай, не шкадуючы, і паставіць у печ.

Смачна есці!
#ГісторыяБеларусі
#МоваНашаРодная

📚 10 жніўня 1518 года Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Царстваў.

Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі («Книги первыи царьствъ починаються. Зуполне выложены на руський языкъ докторомъ Франъцискомъ Скорининымъ сыномъ изъ с славнаго града Полоцька. Богу ко чти и людемъ посполитымъ к научению»).

Кніга выдадзена на царкоўна-славянскай мове беларускай рэдакцыі. Выданне ўпрыгожана 12 гравюрамі, пяццю застаўкамі і 115 ініцыяламі. У канцы кнігі змешчаны партрэт самога Скарыны.
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Сёння адзначаецца 95 гадоў з дня народзінаў Алеся Ставера

Пісьменнік Алесь Ставер нарадзіўся 10 жніўня 1929, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобл. — памёр 23 ліпеня 1995 г.
🔻 Скончыў Барысаўскае педвучылішча і філфак Мінскага педінстытута.
🔻 Працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры, літсупрацоўнікам, рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
🔻 З вершамі выступіў у друку ў 1949 г. Аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць…» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979) і інш.
🔻 Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку і сталі хітамі. У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».

👉 І вось вам пад настрой пара самых знакавых песень паэта ў выкананні “Песняроў”: “Жураўлі на Палессе ляцяць” і “Беларусачка” .
Forwarded from Звязда
Як пісалі пра жніво беларускія класікі?

«Блісне на плячы гібінка сярпа, тонкія рукі круцяць вязьмо...».

Чытайце на zviazda.by
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

10 жніўня 1787 года нарадзіўся Ігнат Даніловіч - гісторык права і археограф, адзін з першых даследчыкаў летапісных і заканадаўчых помнікаў Вялікага Княства Літоўскага.

Лекцыі прафесара Даніловіча наведвалі сябры таварыства філаматаў і філарэтаў. Пан прафесар быў вельмі папулярны сярод навучэнцаў.

 1823 годзе таварыства філаматаў было выкрыта, у ім царскія ўлады ўбачылі крамолу і пагрозу самадзяржаўю. Філаматы і філарэты былі арыштаваныя і знаходзіліся ў зняволенні ў былых віленскіх кляштарах, пакуль цягнулася шматмесячнае следства.

Абвінавачаны ў шкодным уплыве на моладзь, прафесар кафедры мясцовага права Віленскага універсітэта Ігнат Даніловіч быў зняты з пасады.

Як і многія філаматы, Даніловіч быў пераведзены ў іншы горад вялікай імперыі. Шлях лёсу і заступніцтва ўплывовых навукоўцаў прывялі яго ў Харкаў. Там гісторык права Даніловіч стаў прафесарам рускага і правінцыйнага права, а пасля дэканам факультэта, дзе працягваў актыўную навуковую дзейнасць.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Заслугі і вынікі працы Ігната Даніловіча

Як навуковец, Ігнат Даніловіч займаўся важнай і карпатлівай працай — зборам, вывучэннем і публікацыяй пісьмовых крыніц па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. І шмат што аб ім можна сказаць, дапасаваўшы ганаровае для любога навукоўца «ўпершыню».

🔻Даніловіч упершыню апісаў усе рукапісныя і друкаваныя экзэмпляры Статута Вялікага Княства Літоўскага, падрыхтаваў першае навуковае выданне Статута 1529 году.

🔻У працы «Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства» даў характарыстыку гістарычнага развіцця права, першы спрабаваў высветліць яго крыніцы і сувязь са старажытнарускім і заходнееўрапейскім заканадаўствам, сцвярджаў пра самабытнасць права Вялікага Княства Літоўскага.

🔻Працы Даніловіча «Пра літоўскія летапісы» і «Паведамленне пра сапраўдных літоўскіх летапісцаў» далі пачатак навуковым даследаванням нашага летапісання. Сваімі публікацыямі канчаткова развеяў сумненні асобных вучоных пра існаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім летапісання і даказаў, што ўжо ў XV стагоддзі мы мелі сваіх гісторыкаў.

🔻Акрамя таго падрыхтаваў і выдаў «Кнігу пасольскую метрыкі Вялікага Княства Літоўскага».

🔻Працай жыцця для Даніловіча стала манументальная кніга Скарбніца грамат«, якая пабачыла свет толькі пасля смерці аўтара. Яшчэ з 1820-х Даніловіч скрупулёзна назапашваў выпіскі з гістарычных крыніц, якія датычацца гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: ад выпісак з Герадота да актаў 1569 году. Каб уявіць маштаб, проста звернем увагу на колькасць сабраных, апрацаваных, пераказаных дакументаў: 2383. Гэта фундаментальна!

Аб працаздольнасці Даніловіча цудоўна выказаўся беларускі гісторык, калега Даніловіча па навуковых інтарэсах, Мікалай Улашчык«Чалавек шырока адукаваны з аграменнай працаздольнасцю, Даніловіч асноўнай мэтай жыцця паставіў пошук і публікацыю крыніц па гісторыі права ВКЛ».
#Падарожжа

Замалёўкі з самага паўднёва-заходняга краю Беларусі - гарадскога пасёлка Лоеў.

Што тут ёсць цікавага...
Гарадзішча ранняга жалезнага веку і тэрыторыя былога сярэднявечнага горада.
Помнік сусветнай вядомасці - геалагічны помнік прыроды "Агаленне старажытных азёрна-балотных адкладаў", разрэз, які пачаў фарміравацца больш за 110 тыс. гадоў таму назад.
Упадзенне ракі Сож у Днепр.

Самае цікавае тут, што цэнтральная плошча гарадскога пасёлка знаходзіцца на беразе Дняпра....а на другім беразе Дняпра ўжо Украіна
⚡️ЯШЧЭ АДНА! ЯЎГЕН ЦІХАНЦОЎ-БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР АЛІМПІЯДЫ!

🙈У спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы наш спартсмен у вагавой катэгорыі да 102 кг з сумай дваябор'я 402 кг (183 + 219) стаў трэцім!

⚽️ Гэта чацвёрты медаль для Беларусі!

🇧 🇾 Віншуем, краіна!

@sport5by
#Літаратура
#Ілюстрацыя

Янка Купала "Яна і я"

Ілюстратар Георгій Паплаўскі, 1979