Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.

Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅‍♀️

🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.

📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.
#КазкіДзецям

Вавёрчына гора

Васіль Вітка
Forwarded from Звязда
Бясконцая «вандроўка» па Пружанах і ваколіцах

«Бацькаўшчына. У пошуках страчанага».

zviazda.by
Беларускія краявіды

Беларускія
краявіды...
Перазвоны
азёр і бароў.
Над палеткамі
бульбы і жыта -
Песня
велічных курганоў.
Гэта наша
зямля дарагая,
Гэта нашы
лугі і палі,
Над якімі
спрадвеку лунае
Бусел -
сімвал
бяссмерця
зямлі.


Анатоль Грачанікаў


#Літаратура
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

СУП СА СВЕЖАГА ШЧАЎЯ

Паўкварты шчаўя перабраць і чыста вымыць. Пакласці на сіта, каб збегла вада.
Дробна пасячы і выціснуць трохі зялёнага соку. Пакласці ў рондаль трохі свежага масла, дадаць пасечанае шчаўе, пасыпаць пшанічнай мукой і перамяшаць. Уліць трошкі больш за паўкварты
булёну, зваранага з паловы курыцы і цялячай грудзінкі. Перацерці ўсё праз сіта, дадаць пару кавалкаў грудзінкі.

Пры жаданні можна падаць грэнкі.
Грэнкі робяцца наступним чынам. Зрэзаць румяную скарынку з булкі, тонка пакроіць булку, намазаць свежым маслам і патрымаць у печы.

Гэты суп вельмі карысны людзям у час хваробы.

Пра меры вымярэння тут
Надышла вясна, прачнулася прырода. Вырашылі паглядзець, якія кветкі радуюць вока ў гэтую пару года.

Акрамя традыцыйных пралесак (а таксама цюльпанаў і нарцысаў), ёсць і іншыя вясновыя прыгажуні, якія растуць на тэрыторыі Беларусі і з якімі мы вас сёння пазнаёмім.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥬 Прачнуцца да ўсходу сонца, каб спасаць капусту ад начных замаразкаў — чарговы вясковы чэллендж выкананы.

🎶 Толькі паслухайце, як заліваюцца птахі!
Forwarded from Звязда
Акцыя «Свечка памяці» пачалася ў МЗС і ва ўсіх беларускіх замежных установах

Адпаведныя публікацыі будуць размешчаны 8 і 9 мая на старонках дыпмісій нашай краіны ў сацыяльных сетках.

zviazda.by
Сябры, ЗАПРАШАЕМ!

Беларускі саюз мастакоў да  80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў распачаў маштабны праект «Колеры Вялікай Перамогі». Праект працуе цалкам бясплатна ў кожны дзень працы Палаца мастацтваў.

8 мая ў 14.00 у рамках праекта адкрываецца выстава жывапісу "Голас ваеннага пакалення", у рамках якой можна ўбачыць творы вядомых беларускіх жывапісцаў П.Масленікава, В Гардзеенкі, В.Пратасені, Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, А.Малішэўскага, Э.Куфко, І.Стасевіча, В.Жолтак, А.Кроля і іншых. Работы з'яўляюцца лепшай часткай калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

Працы прысвечаны героям вайны і тылу, кровапралітным бітвам і цяжкім будням Вялікай Айчыннай. У экспазіцыі шмат тэматычных карцін, партрэтаў, краявідаў. 

Выстава дазваляе праз мастацтва жывапісу дакрануцца да гераічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, асэнсаваць подзвіг народа і абудзіць у сучасніках адказнасць за беражлівае захаванне памяці пра подзвігі старэйшых пакаленняў.
Выстава Беларускага саюза мастакоў “Голас ваеннага пакалення” да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Палац мастацтва
Зайцаў Яўгеній Аляксеевіч. "Памяці загінуўшых". 1985-1987. 130х220
З калекцыі Беларускага саюза мастакоў
У Маскве Яўгеній зацаў пазнаёміўся з Бацькам Мінаем — камандзірам партызанскага атрада Мінаем Піліпавічам Шмыравым, чыя страшная гісторыя ўзрушыла мастака. Так з'явілася карціна "Незабыўнае". Сярод шэрагу асоб былі і зусім юныя — вайна заклікала і тых, хто па ўзросце не падпадаў пад заклік, але ўсё роўна ішоў у бой: такі напісаны ў 1943-м «Партрэт юнага партызана».

Кумірам мастака быў Канстанцін Заслонаў. Зайцаў пільна сачыў, яшчэ будучы на фронце. Карціну "Пахаванне героя" ён пісаў некалькі гадоў: за Заслонава, нават мёртвага, фашысты абяцалі вялікія грошы, і сяляне схавалі яго цела ад ворагаў. Так яны і стаяць на палатне Зайцава разам - партызаны, якія праводзяць загінулага камандзіра, і вясковыя жанчыны, якія аплакваюць таго, хто ваяваў за іх.
Верашчака
Photo
#УспаміныПраДзяцінства
#ВялікаяАйчынная

Дзень Перамогі

Нашаму пакаленню пашанцавала жыць у мірны час, але мы бачылі вочы тых, хто ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай, хто апынуўся пад акупацыяй, хто трапіў у фашысцкія канцлагеры....
Таму Дзень Перамогі для нас - не проста свята на плошчы, гэта было свята тых, хто жыў з намі, хто мала расказваў пра вайну і чый боль мы адчувалі, гледзячы ў іх вочы.

На хаце дзеда, на нашай хаце, была прыбіта чырвоная зорачка. Я заўсёды ганарылася гэтай зорачкай, бо гэта значыла, што мой дзед герой, ён ваяваў на фронце, ён здабываў Перамогу.
У школе кожны год давалі заданне распытвацца ў ветэранаў пра вайну. А дзед не расказваў нічога. Ківаў галавой, яго і так светлыя вочы рабіліся зусім блёклымі....
Аднойчы ён сказаў: "Маё дзіця, не трэба пра гэта гаварыць. Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!" І ўсё....

Святкавалі Дзень Перамогі тады куды больш велічна, чым цяпер. Можа людзей у нашым раёне было больш, а можа проста больш актыўна хадзілі на такія мерапрыемствы, але і вуліца 17 Верасня, і цэнтральная плошча Мядзела былі запоўнены. Шары, транспаранты, кветкі, сцягі...
Самым цікавым былі жывыя сцэны, якія павольна праязджалі па вуліцы і ўздоўж плошчы. На машынах з адкрытымі бартамі ствараліся пэўныя моманты барацьбы з фашыстамі. Вось салдаты ля кулямёта, вось медсястра перавязвае раны байцу, вось партызаны ля зямлянкі нешта плануюць, вось акрываўлены салдат з кацялком паўзе да вады.. Так ехалі машыны, вазы, запрэжаныя конямі, а ў іх сцэны і моманты таго ваеннага жыцця. Для нас, дзяцей, гэта быў самы цікавы момант свята.

У вёсцы нашай было пяцёра ветэранаў, што ваявалі на фронце. І Дзень Перамогі быў іх дзень. Яны збіраліся заўсёды, выпівалі чарку і гаманілі доўга паміж сабой. Ім было што ўспомніць. Магчыма тое, пра што нікому іншаму яны не маглі расказваць.

Помню як бабуля забараняла нам у гэты дзень займацца агародамі і нешта садзіць. "Зямля ўся крывёй паліта, столькі крыві ў ёй, столькі людзей ляжыць. Дайце ёй у гэты дзень супакой, не трэба чапаць!"

А яшчэ помню, што ў гэтыя дні па тэлевізары паказвалі фільмы пра вайну. І мы іх глядзелі ўсёй сям'ёй.
І песні гучалі ваенныя. Па радыё, па тэлевізары, на плошчы ў час мерапрыемства. Гэтыя песні да гэтага часу помняцца ўсе. І словы дзеда: "Трэба, каб вы не зведалі тое, праз што прайшлі мы!".....


----------------------
Калі вы хочаце падзяліцца сваімі ўспамінамі, меркаваннямі, расказаць пра сваіх родзічаў, якія прайшлі вайну, то пішыце ў бот, у чат, або ў прыват адміну @zoya_sereda

Абавязкова апублікуем