Сёння ў Маскве выпаў снег.
У Беларусі па прагнозах таксама магчымы снег, моцны вецер і тэмпература паветра ад +7 градусаў.
Ну так неяк не зусім па-майску....

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
МЕРЫ ВАГІ I АБ'ЁМУ, ЯКІМІ КАРЫСТАЛІСЯ НАШЫЯ ПРОДКІ
Гарнец — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Да ўвядзення метрычнай сістэмы мер карысталіся гарцам, роўным 2,82 літра.
Залатнік — мера масы ў старажытнай Русі і Вялікім княстве Літоўскім, "літоўскі" залатнік важыў 3,9 грама.
Капа — даўняя адзінка лічэння розных прадметаў (збожжа ў снапах, гуркоў і інш.), роўная 60 штукам.
Кварта — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1/4 гарца, г.зн. 0,71
літра.
Кватэрка — даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты.
Кілішак — невялікая шкляная пасудзіна на ножцы, звычайна змяшчала паўкватэркі.
Кубак — невялікая фарфоравая, гліняная ці іншая пасудзіна звычайна ёмістасцю да літра; у гэтай кнізе прыняты за меру, роўную 0,3 літра.
Лот — адзінка вымярэння масы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Раўнялася 1/32 фунта, г.зн. 11,71 грама. Насельніцтва
Беларусі карысталася лотам да пачатку XX стагоддзя.
Локаць — адзінка вымярэння даўжыні. У сістэме мер Вялікага княства Літоўскага раўнялася 64,96 сантыметра.
Фунт — даўняя мера масы. У Вялікім княстве Літоўскім велічыня фунта вагалася ад 360 да 450 грамаў, з 1766 года — 374,82 грама. У Расіі фунт важыў 409,5 грама. Мае рацыю лічыць, што ў прыведзеных у кнізе рэцэптах фунт "важыць" каля 400 грамаў.
Цаля — даметрычная адзінка даўжыні ("дюйм"), роўная 2,54
сантыметра.
Шклянка - выкарыстоўваецца ў кулінарних рэцэптах у якасці меры вадкіх рэчываў, роўнай 0,2 літра.
Пішыце ў каментарах, пра якія меры вы чулі, а можа якімі нават карыстаецеся?

#МоваНашаРодная
У Мінску ўсё больш кропак харчавання афармляюць месцы продажу па-беларуску, што вельмі прыемна!
Праўда, асобнымі актывістамі-антыбеларусамі гэта ўспрымаецца як дыверсія.
Шкада, што законы ў нас працуюць не вельмі аператыўна ў бок абароны раўнапраўя абедзвюх дзяржаўных моў і за такія пісаніны ім, звычайна, нічога не бывае.

Ці ёсць у беларускай мове слова "марозіва"?
Вікіпедыя афіцыйным правапісам прапануе выкарыстоўваць "марожанае", тарашкевіцай - "марозіва". У слоўніках збольшага сустракаецца варыянт афіцыйным правапісам. Журналісты ўжываюць ў артыкулах абодва варыянты. Можа гэта пытане густу?
Слова "марозіва" ў адрозненне ад "марожанага" сапраўды не фіксуецца нарматыўнымі слоўнікамі, больш таго, дарэформенны расійска-беларускі слоўнік Байкова і Некрашэвіча перакладам да "мороженое" падае якраз "марожанае".
Аднак мовазнавец Павел Сцяцко ў сваёй кнізе "Культура мовы" сцвярджае, што і слова "марозіва" ўжывалася ў дарэформенны час Максімам Гарэцкім і іншымі пісьменьнікамі.
Яго словы падцвярджаюцца мовазнаўцам Юрасём Бушляковым:
"У Беларусі марозіва пачало прыжывацца з мінулага стагодздзя. Называлі яго па-рознаму, прыкладам, на польскі лад - лёды, або на расейскі - марожанае. Былі вось марожанае мяса або рыба марожаная, а тут паявілася проста марожанае.
Таму рупіліся з пачатку гэтага стагодздзя моватворцы беларускія пра свой, не чужы, назоў. І ў выніку, як былі ў нашай мове малодзіва з прадзівам, так паявілася ў спадзейныя 20-я гады марозіва."
Такім чынам, слова "марожанае" хоць і прыйшло з расейскай мовы, але ў нашай мове існуе даволі даўно, і ў цяперашні час з'яўляецца нарматыўным.
Вэрсію пра "марозіва", на жаль, немагчыма праверыць без адпаведных крыніц, але калі яно і ўжывалася, то, хутчэй за ўсё, было малараспаўсюджаным (інакш Байкоў і Некрашэвіч дадалі б яго ў свой слоўнік).
У нашыя часы ўжываць слова "марозіва" пачалі падчас нацыянальнага адраджэння. Некаторыя лічаць, што гэтаму паспрыяла наяўнасць ва ўкраінскай мове слова "морозиво". Варта адзначыць, што "марозіва" ляканічна выглядае ў нашай мове, бо ўтворана паводле характэрнай для беларускай мовы мадэлі: мы маем такія словы як "прадзіва", "паліва", "змесціва", "поліва" і г. д. Трэба дадаць, што вядомы мовазнавец Юрась Пацюпа ў цыклі публікацый "З трасянкі на мову" раіць ужываць менавіта "марозіва".
Залішне гаварыць, што сёння "марозіва" шырока ўжываецца ў літаратуры і СМІ, таму можна ўпэўнена сказаць, што гэтае слова ў нашай мове ёсць, але лічыць яго адзіна правільнай назвай гэтага дэсэрту не выпадае.
Так ці інакш, выбіраючы паміж "марожаным" і "марозівам", вы мусіце кіравацца ўласным густам і поглядамі на мову.
Крыніца

ВКонтакте
Дапамога па беларускай мове
Ня ведаеце, як напісаць тое ці іншае слова/словазлучэньне/сказ на беларускай мове? Маеце пытаньні, датычныя беларускае мовы? Спытайце ў "прапанаваць навіну". Вітаюцца пытаньні на беларускай мове, незалежна ад Вашага ўзроўню валоданьня апошняй. Калі гэтае…
• Турагенцтва "Tesla Travel" распрацавала і прапануе Прыморцам і Хабараўчанам
аўтобусны тур па Рэспубліцы Беларусь з пералётам да Масквы
📍Сямідзённы тур уключае ў сябе самыя вядомыя славутасці Цэнтральнай і Заходняй Беларусі, сталічны Мінск, велічныя замкі ў Міры і Нясвіжы, гераічную Брэсцкую крэпасць, легендарную Белавежскую пушчу, каралеўскі горад Гродна, а таксама Лідскі замак і старажытны Навагрудак.
🚌Маршрут: Масква-Мінск-» Мір — Нясвіж " — Брэст — Белавежская пушча — Гродна — Ліда — Навагрудак — Мінск — Смаленск-Масква!
📌У праграме тура:
✅Аглядная аўтобусная і пешаходная анімацыйна-тэатралізаваная экскурсія па галоўных помніках і славутасцях;
✅Экскурсійная паездка «Мір – Нясвіж»;
Агляд гістарычнага цэнтра Брэста;
Наведванне Гродзенскага Старога замка, Каложскай царквы, новы Гродзенскі замак, Фарны касцёл Св. Францыска Ксаверыя;
Касцёл святых Сымона і Алены ("Чырвоны" касцёл);
Мінская ратуша, Плошча Свабоды, Петрапаўлаўская (Екацярынінская) царква і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
🔥І шмат што іншае!

Ва ўсіх школах Беларусі 7 і 8 мая пройдзе адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі.
Месцам правядзення ўрока стануць музеі ўстаноў адукацыі, музейныя пакоі, бібліятэкі. Праграма адзінага ўрока распрацавана для трох узроставых катэгорый: 1-4-х, 5-8-х і 9-11-х класаў.
Падчас інфармацыйнай гадзіны дзецям раскажуць, што Беларусь адной з першых прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай самых буйных бітваў. Першымі наступ ворага адбівалі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама такія гарады, як Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя.
Пасля пачатку акупацыі ў Беларусі разгарнулася нябачанае па сваёй масавасці і зацятасці супраціўленне ворагу. Галоўнай формай усенароднай барацьбы стаў партызанскі рух, у якім за гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічалі больш за 370 тыс.партызан, звыш 70 тыс. чалавек налічвала антыфашысцкае падполле.

Forwarded from Звязда
Больш за 25 святочных мерапрыемстваў пройдзе ў Мінску ў Дзень Перамогі
Галоўнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту.
zviazda.by

Forwarded from Культура і Мастацтва
🎬🌸 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму «Мы іх не забудзем», якая адбудзецца 9 мая а 12-й гадзіне.
🕛 12:00 – тэматычная экскурсія «Баліць жывым…»;
🕒 15:00 – лекцыя «Крывёю сэрца»;
🕔 17:00 – паказ кінастужкі «Ідзі і глядзі».
🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
🕛 12:00 – тэматычная экскурсія «Баліць жывым…»;
🕒 15:00 – лекцыя «Крывёю сэрца»;
🕔 17:00 – паказ кінастужкі «Ідзі і глядзі».
🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from Звязда
📣 Аляксандр Лукашэнка: У нашай гісторыі нямала яркіх старонак, якімі мы ганарымся. Не ўсе з іх захавалі сваю значнасць да нашых дзён. Многія, страціўшы былыя сэнсы, апынуліся папросту забытыя.
Аднак ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. Яны не падуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, аберагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню.
Для беларусаў такой падзеяй стала перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

#МіфыЛегендыБеларусі
Гамаюн.
Большасць з нас хоць раз чулі выраз "Гамаюн - птушка пеўчая". Але далей гэтага выраза не зазіралі...
⠀
Гамаюн - пасланніца славянскіх багоў, іх вяшчальнік. Яна спявае людзям боскія гімны і абвяшчае будучыню тым, хто згодзен слухаць таемнае.
⠀
Жыла яна ў Светлым Ірыі - месцы пасялення Багоў. Яе імя выкарыстоўвалася ў якасці асабістага, імя выкарыстоўвалася як назва ў тапаніміку.
⠀
Сама назва хутчэй за ўсё паходзіць ад слова «гаманіць», гэта значыць распавядаць, казаць.
⠀
Паводле шматлікіх апісанняў Гамаюн мае галаву і грудзі выдатнай панны, а тулава вялікай птушкі, пёры яркія і выразныя. Часам жа чалавечых рыс у абліччы Гамаюн няма, гэта вялізная птушка. Дзе-нідзе сустракаюцца згадкі, што Гамаюн здольная да пераўвасаблення і цалкам становіцца дзевай. У шматлікіх апісаннях паказана, што Гамаюн не мае ног, часам нават крылаў.
⠀
Гамаюн усё на свеце ведае аб паходжанні зямлі і неба, багоў і герояў, людзей і пачвар, звяроў і птушак. Па старажытным павер'і, крык птушкі Гамаюн прадвесціць шчасце.
⠀
Таксама павер'е абвяшчае: «Калі крыламі сваімі Гамаюн павее на галаву - быць яму ўладаром. Калі птушка свой палёт над яго галавой перапыніць - здарыцца бедам вялікім. Калі грымне на зямлю і дух выпусціць - сканае князь або набліжаны да яго».

Forwarded from Дзікая прырода побач
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.
Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅♀️
🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.
📷 На фота подлетак дразда-спявуна, аўтар Іна Шкурко.