Верашчака
485 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Адным з захаваўшыхся будынкаў фальварка Алешкі з'яўляецца, імаверна, гаспадарчая пабудова. Да нядаўняга часу ў будынку жылі людзі (фотаздымкі 1-2), а на дадзены момант хата з'яўляецца занядбанай (фотаздымкі 3-4).
Вы прасілі зрабіць пост пра беларускае "адкрыць". І мы зрабілі! І, як Вы пэўна ўжо здагадаліся, тут ня так усё адназначна 😅

✨️Агулам можна:

🚪адчыніць дзьверы/вокны
🗃адчыніць куфар/скрыню
☂️разгарнуць парасон
📖разгарнуць кнігу
👀расплюшчыць вочы
👄разявіць рот/пашчу
🍾адкаркаваць бутэльку (гляйцарам, каркоўнікам, трыбушонікам, шніпарам)
🔓адамкнуць замок
🎭адкрыць сэзон/мерапрыемства ці тэатр/новы стадыён
🤗разьняць абдымкі
🛁пусьціць (даць) ваду

✨️І яшчэ трошкі:

🔸️Сэзаму мы кажам: "Адкрыйся!"
🔸️А скрынку Пандоры можна адчыніць (але, напэўна, ня варта)
🔸️У беларускай мове ёсьць слова "рашчыніць" — рашчыніць можна цеста/цэмент (разьмяшаць у вадкасьці, каб атрымалася рошчына).
🔸️Дзьверы гэтаксама можна прачыніць (рас. "приоткрыть")
У горадзе дзьмухаўцы не пустазелле!

Гэта прыгожая расліна і вельмі запатрабаваная птушкамі і насякомымі.

🐝 Дзьмухавец – добры меданос для пчол, чмялёў і матылёў.

🐦 Іх насеннем харчуюцца розныя віды ўюрковых птушак – шчыглы, зелянушкі, канаплянкі, берасцянкі (зяблики) і іншыя.

🌼 А як прыгожа квітнеюць дзьмухаўцы – асалода для вачэй і душы! А пухнатыя шарыкі, якімі з задавальненнем забаўляюцца ўсе дзеці.

Навошта іх выкошваюць і травяць у беларускіх гарадах?

Не знішчай гэтую прыгажосць і на сваім участку. Захавай дзьмухаўцы для птушак і шасціножак.

📷 На фота Паўла Сацуты чорнагаловы шчыгел ласуецца насеннем дзьмухаўца, @ptushkafota
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Труса

Паэт  нарадзіўся 6 траўня 1904, в. Нізок, Уздзенскі р-н, Мінская вобл. — памёр 30 жніўня 1929, Мінск).
📌 У 1923—1927 гг. вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме ў Менску. Сябраваў з Язэпам Пушчам, Максімам Лужаніным, Сяргеем Дарожным, Зінаідай Бандарынай і многімі іншымі літаратарамі свайго часу.
📌 Разам з М. Лужаніным і П. Глебкам выпускаў вусную сатырычную газэту «Чырвоны прамень» пад псэўданімам «Шавец». У 1925 прыняты ў літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».
📌 Друкавацца пачаў з 1923 г. У 1923—1924 публікаваўся ў газэтах «Радавая рунь», «Малады араты», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная зьмена», часопісах «Беларускі піянэр», «Маладняк», «Полымя» і інш.
📌 Аўтар зборнікаў паэзіі «Вершы» (1925) і «Ветры буйныя» (1927). Рыхтаваў трэці зборнік пад назваю «Чырвоныя ружы» і працаваў над паэмаю «Сірата Алеся».
📌 Памёр 30 жніўня 1929 ад тыфу ва ўзросце дваццаці пяці гадоў.

Больш падрабязна чытайце тут
Якое з прыведзеных ніжэй народных выслоўяў адпавядае рускай прыказцы «Делу время, потехе час»?

(Варыянты беларускіх прыказак глядзіце пад лямпачкай пасля адказу.)
Anonymous Quiz
80%
Гульня, ды не штодня
1%
У няўмекі рукі калекі
19%
Каб рыбу есці, трэба ў ваду ўлезці
Forwarded from Звязда
Да Магілы Невядомага Салдата ў Маскве ад пасольства Беларусі ўсклалі кветкі

Цырымонія прысвечана Дню Перамогі.

zviazda.by
•ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ-МЭТАВІКОЎ ЗРАБІЛІ ІНТЭРАКТЫЎНУЮ КАРТУ, ДЗЕ АДРАЗУ МОЖНА ЗНАЙСЦІ БУДУЧУЮ ПРАЦУ

Яна размешчана на сайце ведамства.

▪️Тут можна выбраць ВНУ і знайсці кантакты арганізацый — заказчыкаў кадраў па патрэбнай спецыяльнасці.

👩 💻Таксама ёсць інфармацыя пра тое, колькі супрацоўнікаў-мэтавікоў патрабуецца ў канкрэтную арганізацыю.

📝Да 1 чэрвеня карту дапоўняць інфармацыяй для будучых педагогаў.

Абітурыенты-мэтавікі сёлета падаюць дакументы ў ВНУ з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Раней гэта можна было зрабіць з 1 па 5 чэрвеня.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Моманты з дзяцінства, якія хочацца паставіць на паўзу.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як раней малацілі збожжа і якой працай дастаўся хлеб
Не бойся перамен, інакш мары так і застануцца марамі


🎨 Малюнак Яўгеніі Чыстоцінай
Forwarded from Звязда
Міністр замежных спраў праанансаваў, а мы пацвярджаем😎

9 мая Прэзідэнт будзе назіраць за парадам Перамогі на Краснай плошчы.
Але гэта раніцай!
Пазней, у Мінску, на галоўным і традыцыйным мерапрыемстве – ускладанні вянкоў да манумента Перамогі – Прэзідэнт таксама будзе!
І выступіць з прамовай 🔥🔥🔥
Forwarded from Звязда
⚡️ Цяпер афіцыйна.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8-9 мая здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю.

У Маскве 8 мая кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Гэты саміт стане юбілейным – у маі спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні ЕАЭС.
Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Прэзідэнт ў выступленні акрэсліць пазіцыю Беларусі па асноўных пытаннях парадку дня і выкажацца аб перспектывах далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі.

У першай палове дня 9 мая Аляксандр Лукашэнка на Краснай плошчы разам з іншымі запрошанымі лідарамі краін будзе прысутнічаць на Ваенным парадзе ў азнаменаванне 79-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да Магілы Невядомага салдата.
#МіфыЛегендыБеларусі

Ламец - у беларускім фальклоры злы балотны дэман. Гэта ліхі дух, вера ў якога была на Палессі, згадваецца ў выслоўях і праклёнах на Тураўшчыне.

Ламец бязлітасны да простых людзей. Яго магічныя абдымкі зачароўваюць, пасля чаго дэман душыць чалавека, ламае яму ўсе косці. Але пры гэтым, Ламец абыходзіць бокам валодання чарцей, ён не звязваецца з тымі, хто ім прыслугоўвае - ведзьмамі ды ведзьмакамі.

Кажуць Хапун хапае, Кадук кідае (маецца на ўвазе прыступ эпілепсіі), Лізун зліжа, а Ламец зламае...
#КазкіДзецям

Лятучае дрэва

Юрый Ярмаш

Пераклад з украінскай Анатоля Чаркасава
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы з прыгожай вячэрняй песняй!))

У тыкток @t.o._ya