Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
Крывяная поліўка
Гістарычная назва супу як пажыўнай вадкай стравы ў беларускай мове - "поліўка", прыкладны аналаг рускага слова "похлёбка".
Сярод полівак вылучалася своеасаблівасцю чорная поліўка - вядомая, дарэчы, многім еўрапейскім народам.
Яе варылі з свежай свіны, у шляхты часцей з гусінай або качынай крыві, костак і вантроб толькі што забітай жывёлы. А каб кроў не згарнулася, у яе дадавалі трохі солі або воцату.
Гатовую поліўку загушчалыя мукой або цёртай булкай.
Як варыць
Спачатку варыцца булён з мяса або косткі, чым больш тлушчу будзе пры мясе, тым лепш.
Дадаецца абсмажаная цыбуля і прыправы.
У свежую кроў жывёлы (грамаў 300 -400) трэба дабавіць воцат (сталовая лыжка), або капусны расол, соль і пару лыжак мукі.
Усё размешваецца да адсутнасці камячкоў.
Затым кроў тонкім струменем уліваецца ў булён і пры памешванні варыцца мінут дзесяць.
Елі з халоднай варанай бульбай, зваранай у шалупінах.

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Нарачанскае выступленне рыбакоў — выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў, якое пачалося ўлетку 1935 года. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч сялян. Кіравала выступленнямі *КПЗБ. Барацьба цягнулася да 1939 года.
*КПЗБ - Камуністычная Партыя Заходняй Беларусі
*Карціна мастака Віталя Цвіркава "Паўстанне рыбакоў на возеры Нарач"
Дарэчы, калі вы назбіраеце 20 падабаек, тады выкладу паэму, якую Максім Танк прысвяціў гэтай падзеі

Верашчака
Нарачанскае выступленне рыбакоў — выступленне нарачанскіх сялян-рыбакоў, якое пачалося ўлетку 1935 года. Прычынай стала забарона ўладамі свабоднай лоўлі рыбы на возеры Нарач. У выступленні ўдзельнічала каля 5 тысяч сялян. Кіравала выступленнямі *КПЗБ. Барацьба…
#ГісторыяБеларусі
#НацыянальнаВызваленчыРух
Нарачанскія рыбакі-змагары.
ГІСТАРЫЧНАЕ паўстанне рыбакоў на Нарачы адбылося летам 1935 года.
Сёння яно з’яўляецца падзеяй, якая навечна захавалася ў памяці жыхароў азёрнага краю і якой яны па праву ганарацца, бо гэта — адна з яркіх старонак нацыянальна-вызваленчага руху беларускага народа на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на тое, што сяляне шмат працавалі на зямлі, гадавалі жывёлу, іх прыбыткі былі даволі слабымі. Таму спрадвеку традыцыйным заняткам і асноўным сродкам існавання большасці сялянскіх сем’яў нарачанскага ўзбярэжжа была рыбная лоўля.
Рыбу звычайна лавілі ўсёй сялянскай грамадой, а потым прадавалі яе на кірмашы ў Вільні.
У 1932 годзе польскі ўрад прыняў закон аб нацыяналізацыі рэк і азёр, які распаўсюджваўся і на Нарач. Яе перадалі ў эксплуатацыю Віленскай дырэкцыі дзяржаўных лясоў. Такім чынам свабодную рыбную лоўлю ў возеры забаранілі, тым самым парушыўшы традыцыйны ўклад мясцовых жыхароў. Сем’і рыбакоў пазбавілі асноўных сродкаў існавання, якія яны раней мелі ад продажу вылаўленай рыбы.
У 1935 годзе дырэкцыя здала Нарач у арэнду мясцоваму памешчыку пану Яблонскаму, які прапанаваў рыбакам наймацца лавіць рыбу і за невялікую плату ўсю без выключэння здаваць арандатару.
На сходзе прысутнічалі арандатар, мясцовая паліцыя, абураныя несправядлівасцю рыбакі.
Раптам з сялянскага натоўпу хтосьці крыкнуў, каб пан Яблонскі ўбіраўся з возера вон. Гэта быў Міхалюк Субач. Рыбакі вёсак Пасынкі, Мікольцы, Гатавічы, Чараўкі, Урлікі, Занарач былі вымушаны выходзіць на Нарач незаконна. У адзін з такіх дзён паліцыя паспрабавала канфіскаваць улоў, забуксіраваўшы і прыцягнуўшы да берага нагружаныя рыбацкія чаўны. Тым часам на беразе сабраліся сем’і рыбакоў. Як толькі паліцэйская маторная лодка наблізілася да водмелі, жанчыны кінуліся ў ваду і перакулілі яе, а рыбакі, скарыстаўшыся разгубленасцю паліцэйскіх, змаглі адагнаць свае лодкі на сярэдзіну возера. На гэты раз іх ужо не праследавалі…
Неўзабаве на Мядзельшчыне пачалі ўзнікаць нелегальныя камітэты барацьбы, якія стваралі дружыны для аховы рыбацкіх сетак і лодак, бо іх магла канфіскаваць паліцыя. Рыбакі адмаўляліся лавіць рыбу для паноў.
Аб падзеях на Нарачы стала вядома ў ЦК КПЗБ, які прыняў захады, каб першапачатковаму стыхійнаму выступленню рыбакоў надаць арганізаваны характар, абараніць іх інтарэсы.
З гэтай мэтай для падпольнай работы быў накіраваны А. І. Багданчук. Акруговы камітэт ЦК КПЗБ выдаў зварот да рыбакоў: “Возера Нарач не належыць польскім акупантам, а нарацкім рыбакам і сялянам. Толькі пры дапамозе масавай барацьбы вы зможаце адстаяць свае правы. Дабівайцеся права свабоднай лоўлі і продажу рыбы арганізаванай і масавай барацьбой”.
Сярод рыбакоў пачаліся арышты: за краты трапілі арганізатары рыбацкай забастоўкі В. Талайка, І. Чарняўскі, В. Роліч. Марозным зімовым вечарам быў арыштаваны М. Субач, у якога дома засталіся чацвёра малых дзяцей і хворая жонка, якая толькі што нарадзіла дзіця.
Міхаіла Іванавіча, апранутага ў худы даматканы армячок і, як вельмі небяспечнага злачынцу, закаванага ў кайданы, даставілі ў паліцэйскі ўчастак Кабыльніка.
Пазней ён успамінаў: мароз быў настолькі моцны, што паліцэйскія, пашкадаваўшы яго, накрылі закаваныя рукі сенам, пакуль везлі ў мястэчка
Працяг 👇
Крыніца

#ГісторыяБеларусі #НацыянальнаВызваленчыРух Нарачанскія рыбакі-змагары. ГІСТАРЫЧНАЕ паўстанне рыбакоў на Нарачы адбылося летам 1935 года. Сёння яно з’яўляецца падзеяй, якая навечна захавалася ў памяці жыхароў азёрнага краю і якой яны па праву ганарацца…
#ГісторыяБеларусі
#НацыянальнаВызваленчыРух
Нарачанскія рыбакі-змагары.
Працяг
Праз суткі Міхаіла Субача разам з іншымі “забастоўшчыкамі” адправілі ў Паставы, дзе знаходзілася польская ваенная камендатура.
Па дарозе ў Паставы адзін з рыбакоў не вытрымаў, пачаў бедаваць па сваёй сям’і. Міхаіл Іванавіч суцяшаў яго, гаворачы наступнае: “Не бядуй, братка, у цябе два сыны, як дубы, пракормяцца. Гэта ў мяне дзеці, што гарох…”
Падчас следства Міхаіла Субача трымалі у камеры-адзіночцы, якая не абагравалася нават у люты мароз і называлася “каменны мяшок”. Допыты вяліся штодзённа, дазвалялася толькі пяціхвілінная прагулка ў кайданах па калідоры. На сцяне вісеў вялізны плакат, на якім быў намаляваны польскі герб з арлом, які трымае ў кіпцюрах стылізаваную карту другой Рэчы Паспалітай. Уражаны гэтым малюнкам Міхаіл Іванавіч аднойчы звярнуўся да свайго вартаўніка з такімі словамі: “Вось як гэты арол трымае ў кіпцюрах Польшчу, так і мы, рыбакі, хочам хоць адным пальцам зачапіцца за Нарач”.
За гэта яго жорстка збілі, з рота і вушэй хлынула кроў. У рэшце рэшт, суд прыгаварыў М. Субача і В. Роліча да чатырох гадоў пазбаўлення волі, адбываць тэрмін “забастоўшчыкі” павінны былі ў “Лукішках”, знакамітай яшчэ з ХІХ стагоддзя турме Вільні.
Тым часам нарачанскія рыбакі працягвалі адмаўляцца ад працы на арандатара возера, патрабавалі вызвалення арыштаваных.
З Паставаў прыбыў павятовы стараста, а з Вільні ваявода Сладкоўскі, якія спрабавалі ўгаворамі і пагрозамі прымусіць рыбакоў выконваць закон.
Ранняй вясной ішоў моцны дождж, сем’і рыбакоў сабраліся на сустрэчу з уладамі. Размову з сялянамі пачаў ксёндз. Гэты старэнькі чалавек падазваў да сябе дзяцей, благаславіў іх і ўвогуле спагадліва ставіўся да сялян. Тыя ў сваю чаргу паднеслі ксяндзу пакаштаваць невялічкую талерку смажаных нарачанскіх яжгуркоў даўжынёй у далонь. Святы айцец дужа хваліў нарачанскую рыбу і тады хтосьці з сялян сказаў: “Дык дазвольце нам, шаноўныя паны, рыбку такога памеру пакідаць сабе, а большую мы будзем здаваць арандатару. Толькі вызваліце нашых рыбакоў з турмы”.
У выніку гэтай сустрэчы праз некалькі месяцаў кіраўнікі паўстання вярнуліся дадому, а рыбакам дазволілі здаваць вылаўленую рыбу на рыбалавецкую базу арандатара часткова.
Рух нарачанскіх рыбакоў працягваўся да 1939 года, ахапіў больш за пяць тысяч чалавек, да яго далучыліся рыбакі іншых рэгіёнаў Беларускага Паазер’я, тых жа Браслаўскіх азёр.
Міхаіл Субач разам з паплечнікамі працягваў адстойваць правы рыбакоў усё сваё жыццё. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён дапамагаў партызанам, а з вызваленнем Беларусі ўзначаліў рыбалавецкую арцель “Чырвоны рыбак”.
У 1951го-дзе людзі выбралі Міхаіла Субача дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Згодна з успамінамі блізкіх, аднавяскоўцаў Міхаіл Іванавіч меў вельмі мужны, гераічны характар, быў спагадлівым, адкрытым чалавекам, верыў у Бога, быў вядомым у Нарачанскім краі цымбалістам, заўжды выступаў на свяце з нагоды вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на беразе Нарачы ля помніка.
Ён часта паўтараў: “Дзякуй Богу, што ніколі нічога не ўкраў і нічога нікому не застаўся павінен”.

#МоваНашаРодная
Камель
Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня.
Сталі відаць спачатку верхавіны дрэў, потым уся крона, ствалы і так аж да камлёў. Шахавец.
Тоўсты канец бервяна.
Змітрок бярэ прывезенае з лесу дрэва звычайна за камель, Ганна — за верхавіну. Кавалёў.
Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно. Сабаленка. //
Самае тоўстае бервяно, калода, адрэзаныя ад ствала дрэва. Толькі адна дарога і ведае, колькі было перавезена ў вёску стромкіх, гладкаствольных бярозак, цяжкіх дубовых камлёў. Асіпенка.
2. Перавязаны канец снапа, веніка.
Мацалі снапы, прабіваючы іхнія калючыя камлі і затыкаючы глыбока руку, каб знайсці, ці няма дзе мокрага ці гнілога. Скрыган.

Агульнанацыянальная прэм’ера фільма «Час вярнуцца» кінастудыі «Беларусьфільм» адбудзецца 13 чэрвеня, паведамілі ў Міністэрстве культуры.
«Фільм — даніна ўдзячнай памяці беларусаў подзвігу прадзедаў і дзядоў – герояў», — падкрэслілі ў міністэрстве.
Кінастужка заснавана на рэальных падзеях. Яна распавядае аб унікальнай аперацыі беларускіх партызан, якія знайшлі спосаб прабрацца ў тыл ворага праз непраходнае балота. Дзякуючы звесткам партызанскай разведкі на балоце была пабудавана дарога-«ляжнёўка», якая дала важную тактычную перавагу савецкім войскам у аперацыі «Баграціён».
У фільме здымаліся вядомыя беларускія і расійскія акторы. Як адзначылі ў Міністэрстве культуры, прэм’ерныя сеансы ўжо распісаны па кінатэатрах краіны.

Telegram
Министерство культуры Республики Беларусь
📣Внимание, кинопремьера!
▪️ ▪️ ▪️
13 июня 2024 года состоится общенациональна премьера новой киноленты Национальной киностудии «Беларусьфильм» - фильма «Время вернуться».
Фильм основан на реальных событиях и рассказывает об уникальной операции…

Forwarded from Белорусская Правда
Выходныя ж🍾
"Вакх". 1640 г. Пітэр Паўль Рубэнс.
"Магутныя" целы выдаюць стоадсоткавага Рубэнса.
Старажытнагрэцкі бог расліннасці, вінаробства і весялосці. Вакх, Дыяніс або Бахус, каму як больш падабаецца.
Галоўны герой намаляваны ў асяроддзі іншых міфалагічных персанажаў. Злева ловіць ротам кроплі віна маленькі Сатыр, а за спіной у Вакха, закінуўшы галаву, прагна п'е з амфары Пан - грэцкі бог пастухоў і жывёлагадоўлі.

Скамянелыя астанкі двух прадстаўнікоў падсямейства анкілазаўраў, якія знайшлі на тэрыторыі ўсходне-кітайскай правінцыі Цзянсу, уяўляюць сабой, на думку навукоўцаў, новы від панцырных дыназаўраў. Даследчыкі далі яму назву «Datai yingliangis», перадае «Сіньхуа».
Артыкул аб даследаванні быў апублікаваны ў часопісе Vertebrate Anatomy Morphology Palaeontology. Па словах дацэнта Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук (Пекін) Сін Ліда, выяўленне Datai yingliangis з’яўляецца важным дадаткам да летапісу закамянеласцяў падсямейства анкілазаўраў ранняга перыяду познемелавай эпохі. Як стала вядома, абодва экзэмпляры аказаліся падлеткавымі асобінамі з даўжынёй цела ад 3,5 да 4 метраў. Іх унікальнай асаблівасцю з’яўляецца пара невялікіх рагоў на кожнай шчацэ.

Forwarded from Дзікая прырода побач
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💙 Добрыя навіны з Белавежскай пушчы. Тут абваднілі асушаныя балоты – ўрочышча Зубрыца і Галева балота, што ў Камянецкім раёне. А гэта значыць, што цяпер гэтыя важныя ўчасткі змогуць накопліваць ваду і жывіць ёй лясныя экасістэмы.
Забалочаныя ўчасткі знаходзяцца на тэрыторыі Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, да таго ж іх значная частка месціцца ў запаведнай зоне. А вакол іх знаходзяцца высокаўзроставыя лясы, найбольш багатыя экасістэмы пушчы.🌲
Агульная плошча забалочвання – 540 гектар. Супрацоўнікі нацпарку пабудавалі на каналах каля 80 глухіх земляных перамычак-плацін.
На гэтым пушчанцы спыняцца не збіраюцца: у планах – знайсці грошы, каб аднавіць гідралагічны рэжым балот Глыбокае і Дзікое.👏
Наша павага!
Дзякуем за добрыя навіны навуковаму супрацоўніку Белавежскай пушчы Антону Кузьміцкаму.

#МіфыЛегендыБеларусі
Падвей - у беларускім фальклоры злосны дух моцнага ветру, віхор.
Наляцеўшы на чалавека, ён можа згарнуць яму галаву, вывіхнуць руку ці нагу, адабраць прамову ці наслаць аднайменную хваробу.
Падвей на чалавека можа напасці сам ці яго можа наслаць магутны вядзьмар.
На Палессі лічылася, што жанчына, якую ў віхор закруціў Падвей можа зацяжарыць. У выніку, як правіла, можа нарадзіцца альбо чалавек-асілак, альбо нячысцік.
Падвей - у беларускім фальклоры злосны дух моцнага ветру, віхор.
Наляцеўшы на чалавека, ён можа згарнуць яму галаву, вывіхнуць руку ці нагу, адабраць прамову ці наслаць аднайменную хваробу.
Падвей на чалавека можа напасці сам ці яго можа наслаць магутны вядзьмар.
На Палессі лічылася, што жанчына, якую ў віхор закруціў Падвей можа зацяжарыць. У выніку, як правіла, можа нарадзіцца альбо чалавек-асілак, альбо нячысцік.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МіфыЛегендыБеларусі
“У вёсках і палях ад Добруша да Кармоў можна сустрэць малых зласлівых нячысцікаў - Дзюндзікаў.
Дзюндзік не з’яўляецца смяротна небяспечнай істотай, але вельмі не любіць дзяцей і пры сустрэчы можа добра збіць малога сваёй даўбёжкай.
Звычайна, нячысцік выглядае, як клубок бруднай збітай травы з доўгімі нагамі, падобнымі на бусліныя. І заўсёды ў руках жалезная даўбёжка - нешта накшталт малатка, часам нячысцік вырабляе яго сабе сам, часам любіць зкрасці прыладу ў чалавека.
Тыя што жывуць у жыце больш жоўтыя, тыя што сустракаюцца на агародах больш зялёныя…”
З нататкаў нячысціказнаўца Яна К. Лашкевіча

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
Бульба ў солі
Хто хоць раз спрабаваў печаную ў вуглях бульбу, той сумуе па ёй, седзячы ў сваёй гарадской кватэры.
У мяне ёсць для вас адзін хітры рэцэпт прыгатавання бульбы. Не скажу, што яна такая ж, як печаная атрымаецца, але крыху напамінае па смаку.
А што смачней, чым проста так звараная, то дакладна!
Глядзіце відэа і смачна есці вам!