Верашчака
491 subscribers
8.21K photos
1.34K videos
5 files
2.1K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Як бачым, барацьбу за сялян Каліноўскі і чырвоныя ў рэшце рэшт прайгралі царскім уладам, што не дзіўна, і што прызнаў сам Каліноўскі.

Адзначым адзін з вельмі нешматлікіх выказаў аўтара, дзе мясцовае насельніцтва называецца "беларусамі".
#МоваНашаРодная

Асаблівасці гаворак Беларусі

У беларускай мове існуюць універсальныя лексічныя маркеры - свае дыялектныя назвы пэўнай рэчы, з'явы, расліны ці жывой істоты для кожнага рэгіёна Беларусі.

Скажам, губаты чалавека з вялікімі губамі называюць у паўднёвай частцы краіны (што замацавалася ў сучаснай беларускай літаратурнай мове), на поўначы ў гэтым значэнні ўжываюць слова лупаты, а на ўсходзе - грыбаты.

Кустовую нізкарослую расліну з цёмна-сінімі ягадамі, вядомую па ўсёй Беларусі як дурніцы (голубика па-руску, лохина па-ўкраінску), на паўночным захадзе называюць п'янІцы або п'Яніцы, на паўднёвым захадзе - лахманы або лахачы, на паўднёвым усходзе - буякі (разам з дурніцамі трапілі ў нарматыўны слоўнік), у цэнтральнай частцы - бугаі.
#ЛюдзіБеларусі

11 сакавіка 1887 года ў фальварку Новы Двор (цяпер у межах г. Мінска) нарадзіўся Гарун Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч Прушынскі.

 З 1904 далучыўся да партыі эсэраў-максімалістаў. Пачаў публікавацца з 1907 у газеце «Наша ніва».
За сваю антыўрадавую дзейнасць Аляксандр Прушынскі быў сасланы пажыццёва ў Сібір у сакавіку 1907 года.

Хворы на сухоты, вярнуўся ў Мінск у верасні 1917. Віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. З № 3 да № 100 рэдагаваў газету «Беларускі шлях», актыўна выступаў у ёй як публіцыст

Тэма нацыянальнага ўсведамлення становіцца адной з галоўных ва ўсёй творчасці паэта — асабліва пасля вяртання з Сібіры, у перыяд грамадзянскай вайны.

У Мінску адна з вуліц названа ў гонар Алеся Гаруна (Фрунзенскі раён).

Падрабязна пра жыццё і творчасць Алеся Гаруна тут
#ДумкіЎслых

Тут людзі глянулі працу рацыяналізатара Дзюкава пра Каліноўскага і аказалася, што аўтар спасылаецца на экстрымісткія крыніцы інфармацыі.

Цэгла, якую нам хацеў падкінуць Рыгор Азаронак, аказалася бракованай! А можа гэта нават наўмысная правакацыя беларусаў, каб потым іх абвінавацілі ў распаўсюджванні забароненых рэсурсаў.

Спадарства, беражыце сябе і блізкіх, не давярайце псеўда-гісторыкам і тым, хто іх піарыць, а то і праўда можа прыляцець цагліной у плечы!

Зоя С
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Віды Пінску.
#Літаратура

***
🔥
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваёй не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце,
Гэты скарб нам адзін захаваўся,
У сялянскай аграбленай хаце
Толькі ён незабраны астаўся.

Алесь Гарун ("Ты мой брат, каго зваць беларусам..." урывак).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚠️ Всем пользователям Telegram стоит знать списки экстремистских материалов и формирований:

каналы
чаты
экстремистские формирования

❗️ Подписка и пересылка грозят административной ответственностью до 15 суток за каждый факт с конфискацией устройства!
❗️ Любая отправка информации, интервью и иное содействие повлечёт до 7 лет лишения свободы.

👮‍♂️Кто нарушит закон - попадёт в публичный список экстремистов

Смотрите выпуск "Ждун перамоги"
➡️ https://youtu.be/DFvTySVGWR0

Подписывайтесь на правильные ресурсы!    
➡️@guBAZA
Другие платформы
TikTok 🎥 | YouTube 📺| ВК💙  | Inst 📷  | OK 💬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM