#МоваНашаРодная
#КухняБеларусі
Не ведаю, як вам, а мне цікава і прыемна знаходзіць нашы аналагі нейкім замежным назвам і словам.
Слухаючы размову з Аленай Мікульчык даведалася, што французскія круттоны і італьянскія брускеткі можна называць па-беларуску цёплым словам КАНАПКІ
Цяпер сваім гасцям на закуску буду падаваць айчынныя КАНАПК! Смачнага ім!

#ЛюдзіБеларусі
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Зыгмунт Баніфацый Рох Бярнардавіч Чаховіч-Ляхавіцкі – адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг., бібліяфіл. У 1862-1863гг. – член Віленскага Камітэта Руху, пасля яго ліквідацыі – займае пасаду сакратара ў «Аддзеле кіраўнікоў правінцыямі Літвы». Прыхільнік жорсткай лініі К. Каліноўскага. У Малых Бяседах Зыгмунт Чаховіч стварыў вялікую бібліятэку. З Чаховічам пазнаёміўся малады Янка Купала, сям’я якога ў 1895-1904 гг. жыла непадалёку ў фальварку Селішча. У доме Чаховіча Купала ўпершыню пазнаёміўся з нелегальнай літаратурай (прысвечанай польскаму вызвольнаму руху), гутарыў з ім пра паўстанне 1863-1864 гг., карыстаўся яго багатай бібліятэкай. Пра сустрэчы з Чаховічам паэт пісаў у аўтабіяграфіях.
Тадэвуш Рыгор Удальрык Чудоўскі – адзін кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. на Магілёўшчыне. Чудоўскі дапамог адкрыць у Горках падпольную народную школу, дзе навучанне вялося паводле беларускіх кніг, друкаваных лацінкай. Падтрымліваў здольную моладзь таксама і матэрыяльна, не шкадуючы на гэта ўласных сродкаў. Напрыклад, за яго кошт вучыўся ў інстытуце зямляк з Чэрыкаўскага павета Станіслаў Віскоўскі, які ў 1863 г. стаў адным з кіраўнікоў паўстання горацкіх студэнтаў. Чудоўскі, які вітаў адмену прыгоннага права ў 1861 г., задоўга да гэтага даў сваім сялянам волю.
Працяг будзе...

Forwarded from Спадчына
Падземны склеп касцёла ў Стоўбцах, у якім захоўвалася труна з целам Фабіяна Малішоўскага. Падмуркі капліцы касцёла, якую парафія плануе адбудаваць, раскрытыя ў час нядаўніх раскопак. Неверагодная захаванасць, застаўся і тынк, і арыгінальнае пакрыццё падлогі. Сапраўднае падарожжа ў часе 😮
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
Крыніца
#Стоўбцы #касцёлы #археалогія
#ГісторыяБеларусі
З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.
Цікава, якое ў гэтым выданні стаўленне да паўстання 1863 года.
Як бачым, не вельмі адназначнае. Хоць у самым канцы тэкста і агучваецца агульнае асуджэнне паўстання, як замежнай правакацыі. Але бачым і пэўныя факты не на карысць царскіх улад і Мураўёва - спальванне і высяленне цэлых вёсак...

#ДумкіЎслых
#ХвілінкаГумару
У чаце ў нас разгарэлася спрэчка наконт мігрантаў і распальвання на глебе гэтай тэмы ў Расіі.
У мяне ёсць цудоўны варыянт рашэння для ўсіх, каго трыгерыць гэта тэма! 👇
👉 Проста трэба не ў інтэрнатах сядзець, а больш актыўна чпокацца і нараджаць дзяцей каб ужо ў бліжэйшым будучым для мігрантаў не засталося ні вакансій, ні месцаў у школе.
Што датычыць "опасно ходить по улицам вечерами", то а чаго там наогул хадзіць пакуль у краіне дэмаграфічны крызіс!? Трэба займацца вырашэннем праблемы, а не швэндацца без дзела!
❗Прашу распаўсюдзіць мае прапановы сярод патрыётаў Расіі і абшчэственнасці Беларусі. Няхай неадкладна прыступаюць да актыўных дзеянняў па вырашэнню праблемы!
Зоя С

Forwarded from Дзікая прырода побач
Ласка і гарнастай – як адрозніць?
Гэтыя юркія сваякі куніцы некалі сустракаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. І зараз ласку можна сустрэць амаль паўсюль, але гарнастай у 2015 гаду трапіў у нацыянальную Чырвоную кнігу.
🐾 Ласка – самы маленькі прадстаўнік куніцавых. Даўжыня яе цела без хваста 11-23 см. Гарнастай можа быць і меншы за ласку, а таксама і буйнейшы амаль у тры разы – 17-32 см без хваста.
Восенню гэтыя віды мяняюць карычневую шубку на белую.
#Дзікіфакт: Адрозніць гэтых звяркоў у полі няпроста. Але ёсць верная адзнака – кончык хваста. У гарнастая ён заўсёды чорны, незалежна ад сезону.
❓ А ты сустракаў_ла гэтых звяркоў у дзікай прыродзе? Напішы від, год і раён, калі ласка.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай; Sasha Sanbith (памер фота зменены) CC BY-SA 4.0 Wikimedia Сommons.

#АнекдотДня
Каментаваць тое, што на скрыне не буду, яно само па сабе цудоўна
Мне цікава толькі, чаму ніхто з радні гэту бабу лячыць не адправіць?! Колькі можна так здзеквацца над чалавекам? У нас медыцына бясплатная, не разумею, чаму не прыстроіць у якую спецустанову, каб пакалолі чаго супакойваючага. А то яна хутка з дзяцей на вуліцы адзенне здзіраць пачне!
❗Спадарства, будзеце пільнымі! Па вуліцах Мінска ходзіць неадэкватная студэнтка са складанай псіхічнай дэвіацыяй. Рэагіруе на гарбузы, беларускую мову і яркія спалучэнні колераў. Беражыце сябе і блізкіх!

Сёння два галоўныя прапагандысты не падзялілі думку пра ВНС і выбары Прэзідэнта.
Ну хлопцы, ну што вы як дзеці! Грызіце вы лепш Верашчаку чым адзін аднаго! У нас і так прапагандыстаў кот наплакаў і тыя ўжо нешта дзеляць!
Скончыліся мусіць змагары, пачалі адзін аднаго тузаць!)))
Калі што, то я на баку Ігара Тура. Прэзідэнта і праўда можа выбіраць ВНС. А то з гэтымі агульнымі выбарамі толькі куча нязгодных потым то з вынікамі, то з мовай на бюлетэнях. А так, народ сваімі справамі будзе спакойна займацца.

Forwarded from Куфар старажытнасцяў
Вечаровая казка на добры сон.
І гэта не Барселона ці які іншы гатычны горад. Гэта Беларусь.
На здымках:
Сар'я (Верхнядзвінскі раён), Відзы (Браслаўскі раён), Ракаў,
Нача (Воранаўскі раён), Слабодка (Браслаўскі раён).
Фота Віктара Малышчыца.
Няхай будзе магчымасць цуды часцей бачыць на ўласныя вочы.