Верашчака
487 subscribers
6.98K photos
1.09K videos
4 files
1.71K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Язэп Драздовіч. Бацькоўская хата ксяндза Адама Станкевіча ў вёсцы Арляняты. 1939 год.

#смаргоншчына
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
11 снежня 1876 году ў Вішневе на Смаргоншчыне нарадзіўся Мечыслаў Карловіч — беларускі сымфаніст і кампазытар.

Быў заснавальнікам сымфанічнага аркестру пры Варшаўскім музычным таварыстве, працаваў яго галоўным дырыжорам. Паводле прызнання самога Мечыслава Карловіча, ён з дзяцінства любіў беларускія песні. Па прыкладу бацькі ён запісваў узоры народных спеваў.

Карловіч першы ўвёў беларускі фальклёр у сымфанічную эўрапейскую літаратуру, шчодра ўключаў матывы беларускіх песняў у свае творы. Напрыклад, у сымфанічным трыпціху «Адвечныя песні» (1904–1906) Карловіч выкарыстаў матывы беларускіх хаўтурных песняў, а свой галоўны твор — сымфанічную паэму «Літоўская рапсодыя» (1906) — цалкам пабудаваў на беларускіх жніўных песнях, якія слухаў у родных мясцінах. Асноўны лейтматыў «Літоўскае рапсодыі» — беларуская жніўная песня «Ды пара дамоў».

#нашвядомызямляк
#смаргоншчына
Forwarded from Paville | Pavilenščyna
Кушлянская балада

Вось і мара яго расстраляна,
Ды вісельняў жах не спужаў. Здаецца, учора ў Кушлянах
Яшчэ конь Каліноўскага ржаў.

Здаецца, учора ў Кушлянах...
Сумна мужыцкая скрыпка пяе,
Над крывавай палянай
Крывавае сонца ўстае.

У дарогу сабраны пажыткі,
Аж заходзіцца плачам смычок.
Запяе на ўвесь свет
па-мужыцку
І Мацей Бурачок.

...Гоніць холад турэмнага склепу, Ды вісельняў жах не спужаў.
Яшчэ доўга ва ўкраінскім
стэпе
Яму конь Каліноўскага ржаў...

Алесь Пісьмянкоў

На фота Багушэвіч у 1863 годзе.

#смаргоншчына