Верашчака
486 subscribers
8.41K photos
1.37K videos
5 files
2.16K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#КанфесійныяПытанніВКЛ
#ЗУспамінаў

З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.

Ізноў пра доўгачаканае ўз'яднанне ўніятаў з праваслаўнымі, вачамі "паляка":

"Дверь церкви отперта, на паперти аналой и тут же хлопочут исправник, становой и губернаторский чиновник особых поручений. Все в мундирах, при шпагах и в треуголках. Тут же был и узнавший меня предводитель дворянства Н.О. Энько, но в качестве помещика и не в форме. В камилавке и епитрахили с причетниками вышел из церкви протоирей, и треуголки и шапки полетели с голов. Началась проповедь на церковно-славянском языке, 36 которую и в десятой части не поняли исправник и его чиновники, а ни бельмеса не смыслили остальные слушатели. Красноречиво, цветисто и восторженно говорил проповедник, и чего он только не наговорил, не собрать всего и в три короба! Вот римская ересь, яко блудница, пляшет под звуки домрей, накрей и сопелей: вот волхвы ее остригли власы, сбрили брады, отметали рясы, иже носил сам Спаситель, и чтобы затереть всякое воспоминание о Нем, перестали складывать персты во святое имя Его! Чудна была проповедь, а еще чуднее окончание ее: «О, вы, агнцы, возвращающиеся на лоно призывающей вас матери вашей церкви, идите одесную; вы же, козлища, остающиеся в смрадных гресех своих, и во власти сатаны и аггелов его, вступайте ошую!» Чиновники и причетники бросились объяснять мужикам и бабам этот эпилог христианского поучения. Толпа заволновалась и устремилась сперва кто вправо, кто влево, но вскоре все слева, как отраженная волна, отбросились обратно и устремились за правыми. Налево в незначительном отдалении стояли два воза с розгами, а при них несколько полицейских сотских и десятских с блестящими бляхами на фуражках; а одесную – две бочки утешительнейшей сивухи! Проповедь возымела полный успех, и обращение совершилось мирно и полюбовно. "
#НамПішуць

Падпісчык і сябар нашага канала задаў пытанне. Мы ў ступары.

👉 Дапамажыце, калі ласка! Ці бачылі вы "Правілы дарожнага руху" на беларускай мове?
#НамПішуць

Дзякуючы падпісчыкам знайшлі інфармацыю, што ў 2012 годзе ПДР на беларускай мове выйшлі, хоць і чыста на энтузіязме грамацкіх актывістаў.

Але з другога боку, які сэнс у кніжцы на беларускай мове, калі здаваць іспыты па-беларуску магчымасці ніколі не было і зараз таксама няма?

Такая вось роўнасць магчымасцей і моўнае раўнапраўе атрымоўваецца 🤷🏻‍♀️
Беларускі геймер — суполка аматараў відэагульняў, у якой вы знойдзеце ўсё самае цікавае са свету гульняў:

🔸Новыя рэлізы
🔸Найцікавейшыя анонсы
🔸Беларускія пераклады
🔸Абвесткі пра бясплатныя раздачы
🔸Навіны з індустрыі

І ўсё гэта выключна па-беларуску!
Ні ў чым сабе не адказвай!
Захацелася табе чаго - хаці смела! Нікога не бойся!

🎨 Малюнак Artsiom Hlushchenia
#МіфыЛегендыБеларусі

Хто выдумаў грошы

Жыў адзін чалавек. І быў ён такі скупы, што нават шкадаваў людзям вады напіцца. Хлявы поўныя жывёлы, а ён трасецца, як здохне паршывае парасятка; свіран ломіцца ад збожжа, а яму ўсё мала — крукам вісіць над кожным зярняткам, скарыначкі хлеба нікому не дасць. Сваё жыта гніе ў засеках, а ён зайздросціць, калі ўбачыць у суседа палоску пшаніцы.

Ад хцівасці высах, як дубец стаў. І не дзіва, бо еў адзін раз на дзень. Намесіць бульбы з мякінай, спячэ на вуголлі і запівае халоднай вадой. А каб смачней было, пасыпае попелам.

Смяюцца людзі з дурнога чалавека, які перабіваецца на мякіне. І празвалі яго за гэта Мякіннікам. Трасецца Мякіннік над сваім дабром, выжыльваецца, каб яшчэ больш багацця займець. Але ў гаспадарцы адно прыбывае, а другое ўбывае, акурат як вада ў рацэ. Скупы збірае, трасецца, а чорт з яго смяецца.

Дачуўся Мякіннік пра папараць-кветку, ад чараў якой дабро само плыве ў рукі. Пачаў распытваць у людзей пра дзівосную кветку і даведаўся, што папараць цвіце адзін раз у год — на Купалле, але вельмі цяжка яе здабыць, бо сцерагуць нікім нябачаныя скарбы чэрці і ўсялякая нечысць. А Мякінніку — абы дабра больш займець, нічога ён не баіцца — так апанавала чалавекам прагнасць і хцівасць.

Нарэшце надышло Купалле. Мякіннік схапіў вялікі мех і пабег у лес. Схавалася, каб адпачыць, сонейка. На небе заблішчалі зоркі. І столькі іх высыпала, што не злічыць.
«Шмат на свеце багацця, — думае Мякіннік, — і вельмі шкада, што нельга ім усім завалодаць…»

Зусім, быццам у мяху, сцямнела ў лесе, толькі дзе-нідзе перамігваюцца зоркі.
«Мо так блішчыць і кветка папараці?» — мяркуе Мякіннік, блукаючы па лясных нетрах.

Лазіў ён лазіў у гушчары, ледзь сабе вочы не павыдзіраў. Заблукаў у такі глухі лес, што выбрацца не можа. Пачаў прыслухоўвацца, ці не забрэша дзе-небудзь сабака. Нічуткі не чуваць. Прысеў на пень і не ведае, куды далей кіравацца.

Аж раптам у лесе як загуло, як затрашчала! Зірнуў вакол сябе — скачуць чэрці, абняўшыся з ведзьмамі. Вочы блішчаць, быццам жар. Зубы ляскочуць. Спалохаўся Мякіннік, трасецца, як сабака на марозе. Потым бачыць: непадалёку ў папараці штосьці блішчыць, як зорачка. Адразу здагадаўся, што гэта папараць-кветка, кінуўся, каб хутчэй схапіць яе.

Але куды там! Не паспеў і два крокі ступіць, як з крыкам і піскам наляцела нечысць, засланіла дарогу. Спыніўся Мякіннік, не варушыцца, трасе яго трасца. Хацеў перахрысціцца, але збаяўся, што дзівосная кветка знікне.

«Ліха з ім, — думае сам сабе, — усё роўна прападаць… Прадаў бы чорту душу, каб толькі было за што…»

І толькі ён так падумаў — тут як тут з’явіўся чорцік. Падскочыў да чалавека і пытаецца:
— Ты клікаў мяне? Я тут. Будзеш самым багатым у свеце, але прадай мне сваю душу. Непатрэбна яна табе. 3-за яе сэрца баліць…

Здагадзіўся Мякіннік прадаць душу. Толькі спытаўся ці доўга будзе спажываць незлічонае багацце.

— Яно заўсёды будзе тваё,- кажа чорт. — І людзі цябе не забудуць. Пакуль свет будзе стаяць, будуць помніць, што ўсё багацце — тваё…

Узяў нячысцік ад Мякінніка пісульку, напісаную чалавечай крывёю, а яму за гэта даў папараць-кветку і навучыў, як ёю карыстацца.

Паплыло з таго дня Мякінніку ў рукі багацце. Неўзабаве столькі дабра ён займеў, што самому ў хаце месца няма. Бачыць, што не сабраць багацце з усяго свету, кліча да сябе чорта.
— Добра, дам я табе зелле, — кажа нячысцік, — што дапаможа тваёй бядзе.

Назбіраў чорт поту, крыві і слёз людскіх, наліў поўны кацёл, потым варыў, варыў і зварыў золата.
— Давай яго хутчэй сюды! — просіць Мякіннік. — У мяне няма такога бліскучага скарбу!
— Не, мы яго спачатку пусцім па людзях, — смяецца нячысты. — Яно збярэ ўсё іхняе багацце і вернецца да цябе.

Затым чорт выдумаў папяровыя грошы. І таксама пусціў па свеце людзей абіраць. Праз некалькі гадоў сабралася ў Мякінніка гэтулькі багацця, што ўвесь свет ён мог купіць. Але не рады багацей, бачыць, што хутка паміраць трэба. Хацеў падкупіць смерць, а яна толькі зарагатала з дурня. Паклікаў знаёмых знахараў і дактароў, кабад смерці збавіцца, а яны ў адзін голас: усе на свеце паміраюць.
#МіфыЛегендыБеларусі

Працяг

Бачыць Мякіннік, што не адкруціцца яму ад кашчавай, пусціўся на хітрыкі. Ссыпаў усё сваё золата ў глыбокі пограб, набраў стравы мо на сто гадоў і сядзіць там, хаваецца ад чорта.
Але аднойчы прыходзіць смерць і кажа:
— Няхай тым стане, чым было!
Толькі яна так прамовіла — разлілося золата потам, крывёю і слязьмі людскімі. Утапіўся ў сваім пограбе Мякіннік. Тут як тут з’явіўся чорт, схапіў Мякіннікаву душу і рагоча:
— Пакуль будзе свет стаяць, датуль будуць людзі цябе ўспамінаць! Бо ўсіх ты дурыў, на поце, слязах і крыві людской жыў!..
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
"Надзея" на беларускай мове ў выкананні абаяльнага і таленавітага Андрэя Усанава

Крыніца відэа ў тыкток
#КухняБеларусі

Грачаная каша з грыбамі ў гарбузе

Прадукты:
● гарбуз,
● вада (1 шклянка),
● цыбуля,
● морква,
● сушаныя грыбы,
● грачаныя крупы,
● соль,
● перац,
● часнок,
● масла.

Гатаванне
Зразаць з гарбуза верхавіну і лыжкай дастаць з яго ўсе семечкі. Уліць унутр 1 шклянку вады і паставіць у разагрэтую духоўку, запякаць прыкладна паўгадзіны. Мякаць гарбуза павінна стаць мяккай.

Выскрабці лыжкай нутро так, каб сценкі “чыгуна” засталіся таўшчынёй каля 2 см.

Тым часам абсмажыць на патэльні на алеі цыбулю і моркву, дадаць загадзя замочаныя і здробненыя сушаныя грыбы, замочаныя грачаныя крупы і кавалачкі гарбуза. Дадаць соль і перац. Усе абсмажыць напалову.

Дастаць з духоўкі гарбуз і вылажыць кашу ў гарбузовы “гаршчочак”. Уставіць зубчыкі часнаку, закрыць гарбузным вечкам.

Пэндзлікам абмазаць гарбуз звонку маслам, паставіць у разагрэтую духоўку на 30 хвілін.
Крэўскі замак. Здавалася б, гэты замак -- узор тыпавога будаўніцтва часоў Сярэднявечча. Дзве вежы, чатыры сцяны -- і ўсё. Так думалі навукоўцы да нядаўняй пары, пакуль у Крэве не пачаліся археалагічныя даследаванні. Гэтыя раскопкі прывялі да сенсацыйных адкрыццяў.

Якія гістарычныя падзеі паўплывалі на з’яўленне першага каменнага замка на Беларусі? Якія драмы ў ім адбываліся? Што агульнага паміж Крэвам і каралеўскім Вавелем? І як легендарныя руіны будуць выглядаць пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ?

На гэтыя і іншыя пытанні ў праекце «Хронас» тэлеканала Яснае TV адказвае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі IX--XVIII стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ПобытБеларусаў

Шаліноўка, тарыноўка, абхінанка.....

Гэта ўсё назвы хустак, якіх было шмат у кожнай жанчыны
Forwarded from Мода На Мову
🧔‍♂️ Калі чалавек дажыў да сталага веку, а розуму так і не набраўся.

#прымаўкі
#НамПішуць

🔥 Меркаванні ў чаце: 👇

https://yangx.top/belta_telegramm/281622

Даўно ўжо хацеў агучыць наступную думку. Сённяшняя нарада ў прэзідэнта на конт працы Акадэміі навук толькі ўзмацніла гэта жаданне.

Чытаючы афіцыйныя дзяржаўныя СМІ, прапагандыстаў, журналістаў, палітолагаў складваецца такое ўражанне, што ў нашай краіне ўсё выдатна і супер, росквіт, і няма ніякіх праблем. Ніхто з афіцыйных і праўладных крыніц не агучвае. Ва усіх усё добра. А ў некаторых асобных журналістаў дык увогуле ў нас ідэальная краіна, а ў асобных філосафаў - у нас, аказваецца, ужо сацыялізм.

Крытыка агучваецца толькі прэзідэнтам. Толькі ён публічна агучвае праблемы ў эканоміцы, вытворчасці, сельскай гаспадарцы, сацыяльнай сферы. Не ведаю, гэта такая дамоўленасць, ці як. Але складваецца ўражанне нейкага застою ў дзяржсістэме, а дакладней у агучванні актуальнай інфармацыі, сапраўднай рэальнай аналітыкі.

Розныя апазіцыйныя крыніцы, як і раней гэта было, таксама не адзначаюцца аб'ектыўнасцю, бо вырываюць інфармацыю з кантэкста, шукаюць і публікуюць толькі адзін негатыў. Такім самым чынам маніпуліруюць інфармацыяй.

У выніку атрымліваецца, што нейкай аб'ектыўнай інфармацыі, аб'ектыўнага аналізу поспехаў і праблем мы не атрымліваем. Можа звычайнаму грамадзяніну гэта і не трэба. Але людзям з мысленнем такая інфармацыя была б карыснай. А ў абывацелей проста можа ў пэўнай сітуацыі скласціся ў галаве дысананс, што па тэлеку вяшчаюць адно, толькі пазітыў, а ў рэальным жыцці па-іншаму атрымліваецца.

Не ведаю, а як лічыце вы?
#ГісторыяБеларусі
#ВялікаяАйчынная

Лаўскі бой

3 снежня 1942 года адбыўся бой групы партызан брыгады імя Варашылава з нямецка-фашысцкай карнай экспедыцыяй каля Лаўскага лесу ў Капыльскім раёне, які ўвайшоў у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Лаўскі бой.

Супраць сямі атрадаў брыгады гітлераўцы кінулі больш як сем тысяч карнікаў з танкамі, бронемашынамі, артылерыяй. Засада партызан з 18 чалавек на чале з В. І. Драздовічам сустрэла ворага каля в. Кляцішча. Заняўшы зручную пазіцыю, партызаны ў выніку чатырохгадзіннага бою знішчылі 85 карнікаў, але ўсе загінулі.

За гэты час брыгада эвакуіравала шпіталь, разгарнула асноўныя сілы і пачала бой, які працягваўся ўвесь дзень. Уначы партызанская брыгада выйшла з акружэння.

Больш падрабязна чытайце тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь

А вы ўжо ладзілі спатканне ў музеі Петруся Броўкі?
Уяўляю, як рамантычна можна там зрабіць прапанову каханай!

Крыніца відэа ў тыкток
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM