Пётр Пятроўскі
А зараз паглядзім, чым якасна адрозніваліся погляды беларускага руху ад польскага шавіністычнага нацыяналізму
Возьмем да прыкладу Францішка Багушэвіча. Выхадзец са шляхецкай каталіцкай сям'і татарскага паходжання, выхаваны, што было звычайна для арыстакрата-католіка ў культуры Рэчы Паспалітай абодвух народаў. А што тут казаць, калі да 1864 года, г.зн. да таго часу, як Багушэвічу было ўжо 24 гады, царскія ўлады ў Віленскай адукацыйнай акрузе вось ужо больш за 70 гадоў арганізавалі паўсюдна толькі польскамоўную адукацыю. Кадры настаўнікаў былі ў асноўным польскамоўнымі, бо польская мова і культура лічыліся царскімі ўладамі арыстакратычнымі, высокімі, цывілізаванымі, якія заслугоўваюць таго, каб выкарыстоўвацца ў адукацыі, навуцы, справаводстве. А вось беларуская мова плебейскай, нізкай, "непрыдатнай" для гэтых мэт. Спробы ўкараніць у навучальны працэс беларускую мову ў 1862 годзе праваліліся. Нават пасля студзеньскага паўстання польскамоўная прэса пры царызме развівалася. Хаця па колькасці пісьменных беларускія губерні былі ў аўтсайдэрах еўрапейскай часткі імперыі. Адукацыя была недаступная для большасці. А тут яшчэ ўдарыў аграрны крызіс 1880-х гг.
І ў гэтай сітуацыі, вярнуўшыся з Чарнігаўскай губерні Багушэвіч становіцца на жорстка сацыяльныя рэйкі салідарнасці з простым народам. Пазней, у 1908 г. у справах судовай палаты Санкт-Пецярбурга аб узбуджэнні судовага пераследу супраць ужо памерлага на той момант Ф. Багушэвіча дакладна агаворваюцца прычыны. І гэтымі прычынамі з'яўляюцца не яго шляхецкае паходжанне, ад якога ён па факце адрокся і ставіўся негатыўна і грэбліва, а менавіта крытыка з яго боку ўсёй арыстакратыі (панаў і г.д), але таксама буржуазіі.
Фактычна мы бачым у яго тры моманты: крытыка пана і арыстакратыі ў цэлым, крытыка царызму як сістэмы, якая абслугоўвае арыстакратыю, крытыка буржуазіі. Уся яна будуецца на ўсведамленні несправядлівасці "адваротнай інтарэсам сялянскай масы", калі цытаваць справавода па справе Ф. Багушэвіча графа Галавіна.
Гэта значыць, мы бачым глыбокі сацыялістычны складнік: адмова ад саслоўнасці і арыстакратызму і недапушчэнне капіталізму. І адно і другое радыкальна супрацьпастаўлена шавінізму і нацыяналізму, бо мае ў цэнтры каштоўнасць справядлівасці без шляхты і дваран, без буржуазіі. У гэтым яе фундамэнтальная розніца. Тут не стаіць пытанне ідэнтычнасці і паходжання. Беларусам можа быць чалавек любой нацыянальнай ідэнтычнасці і веравызнання, хто падзяляе каштоўнасці беларускага сацыялізму. Тут стаіць пытанне каштоўнаснага выбару.
https://yangx.top/piatrouski/7408?single

Telegram
Петровский. Власть
#МіфыЛегендыБеларусі
Заклятая магіла волата
У ваколіцах Полацка, расказвалі, у даўнія часы бесперапынна ішлі войны. І засталося паданне, што частка нейкага разбітага войска, баючыся, каб яго нарабаванае багацце не трапіла ў рукі непрыяцеля, золата і серабро, якое мела пры сабе, закапала ў зямлю на ўзгорку, а наверх паклалі дзікі камень.
Ён павінен быў паказваць тое месца, калі б хто-кольвек з іх вярнуўся, каб адшукаць схаваныя скарбы.
Але прайшлі сотні гадоў, а камень ляжаў на тым самым месцы, а пад ім некранутыя скарбы.
Слухаючы такія размовы, колькі полацкіх хлопцаў дамовіліся пайсці ноччу на той узгорак, здабыць скарбы і падзяліць між сабой пароўну. Тады, калі ўсе спалі, узяўшы патрэбнае прыладдзе, выйшлі за горад.
Ноч была пагодная, неба ўсеяна зоркамі, а поўны месяц свяціў у вышыні. Ішлі ціха і асцярожна, каб іх ніхто не спаткаў на дарозе. Мінулі касцёл святога Ксаверыя, дзе спачываюць прахі манахаў і тутэйшых людзей, чулі, як адгукаліся галасы вартаўнікоў у Спасе, звярнулі з дарогі і пайшлі ўсцяж ракі аж да патрэбнага месца.
Узышлі на ўзгорак, знайшлі той дзікі камень. Палова яго была ў зямлі, а верхняя частка пакрытая сухім мохам. Акапалі яго кругом, супольна вынялі з таго месца і глыбока ў зямлю ўваткнулі жалезную рапіру. І тады вострым канцом яна ўпёрлася нібы ў нейкую бляху. Тут напэўна скарб — і пачалі раскопваць зямлю.
Працавалі доўга, часта пробавалі рапірай,— скарб ляжаў неглыбока, але колькі ні капалі, зямля ізноў асыпалася з усіх бакоў і напаўняла яму. Нейкі час стаялі ў здзіўленні, ім здалося, што скарб закляты, засыпаецца пяском і не хоча дацца ім у рукі.
Калі параіліся між сабою, што рабіць далей, на ўсходзе з'явілася чорная хмара, якая закрыла ўсё неба, і месяц схаваўся ў густых аблоках. Зрабілася так цёмна, што яны ледзь бачылі адзін аднаго, і пайшоў ціхі дожджык.
— Работа лепей пойдзе, калі пясок крыху намокне,— сказаў адзін з іх.— А болей не трацьма дарэмна часу.
Падбадзёрваючы сябе, дружна пачалі ізноў капаць і выкапалі цяпер такую доўгую і шырокую яму, якая ўжо лёгка не магла засыпацца.
Рыдлёўкі слізганулі па жалезу.
— Кацёл, кацёл з грашамі! — радасна закрычалі яны.
Толькі калі акапалі вакол і хацелі падняць з зямлі, убачылі, што гэта быў важкі жалезны панцыр; пакрываў ён грудзі шкілета, у якога пры боку ляжаў меч, а на чэрапе быў жалезны шышак. Сталі яны ў здзіўленні і глядзелі, як недарэчна падманула іх надзея.
Тады адзін смялейшы кажа:
— Пакінем гэты шкілет, а зброю возьмем сабе, няхай застанецца яна хоць памяткай аб нашай начной працы.
Толькі яны намерыліся так зрабіць, як раптам бліскавіца асвяціла ўзгорак, і бачаць: стаіць агромністы асілак у жалезным панцыры і трымае востры меч над іх галовамі.
Трывога праняла іх сэрцы, грымоты ўзрушылі зямлю, і асілак прамовіў:
— Нікчэмныя! Золату і серабру прадалі ўсе пачуцці вашы, толькі ў багацце ўклалі свае надзеі, не ўшанавалі прах волата, які з годнасцю скончыў тут жыццё...
Загрымела ў аблоках, і асілак знік з іх вачэй...
Пры святле бліскавіцы ізноў убачылі перад сабой засыпаную пяском яму, і падалося ім, што на тым месцы зямля някранута была...

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабра вам і плёну, беларусы! Не сумуйце і не тужыце!
#КухняБеларусі
Камы
1 кг бульбы,
80 г сала,.3 цыбуліны,
50 г тлушчу,
соль.
Абабраную бульбу зварыць у падсоленай вадзе, прапусціць праз мясарубку.
Падскварыць сала, нарэзанае дробнымі кавалачкамі, разам з пакрышанай цыбуляй, перамяшаць з бульбай.
З атрыманай масы сфармаваць невялікія шарыкі - камы, абсмажыць іх на тлушчы, затым выкласці на патэльню і падсушыць у духоўцы.

Forwarded from Светлана Варяница (Светлана Варяница Svetlana Varianitsa)
Лічу, што беларускай мовы ў Беларусі павінна быць больш. Мова – неад'емная частка нашай самабытнай культуры. А культуру мы ўсе – і дзяржава, і грамадства – павінны захаваць, зберагчы і развіваць для будучых пакаленняў
Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Сядзіба Ходзькаў у Крывічах
Пра гэтую сядзібу нам вядома з канца XVIl стагоддзя. Спачатку ёй валодалі Укольскія, а з канца XVIll стагоддзя яна стала радавым маёнткам Ходзькаў. Вось самыя выбітныя прадстаўнікі Ходзькаў, якія нарадзіліся ў Крывічах:
🔸Ян Ходзька-Барэйка (1777—1851) — грамадзкі дзеяч, пісьменнік, тэатразнавец
🔸Язэп Ходзька (1800—1881) — геадэзіст і тапограф
🔸Аляксандар Ходзька (1804—1891) — паэт, фалькларыст, усходазнавец, аўтар кнігі "Славянскія казкі"
🔸Міхал Ходзька (1808—1879) — паэт, перакладчык, грамадзкі дзеяч
Апошнімі ўладальнікамі сядзібы былі Любанскія і Швыйкоўскія. Аднак, стары дом Ходзькаў, што быў на гэтым месцы, не захаваўся. Захавалася пабудаваная ў канцы ХІХ стагоддзя драўляная сядзіба ў формах народнага дойлідства.

#Падарожжа
Сула. Інтэрактыўны музей беларускай гісторыі і культуры, які мяне ўразіў.
Калегіум. Не толькі езуіцкі. Хаця ў XVI-XVIII ст. менавіта езуіцкія калегіумы задавалі тон па адукацыі на нашых землях. Па іх прыкладу працавалі і іншыя школы - уніятскія, брацкія праваслаўныя, пратэстантскія.