Верашчака
https://yangx.top/shpakouski/5235 Такое адчуванне, што апраўдваемся перад старэйшым братам 😏
#ДумкіЎслых
А можна будаваць сваю ідэалогію без прыпісвання нас да нейкіх цывілізацый?
Гісторыя - гэта гісторыя. Безумоўна, яна павінна вывучацца і аналізавацуа. Але на сучасным этапе Беларусь, Расія і Украіна - тры асобныя дзяржавы.
Лепш бы імкнуліся да нейкай агульнай мэты ў будучым, якая дазволіла б аб'ядноўваць народы нашых краін, а не на мінулым, дзе, дарэчы, ой колькі цёмных плямаў можна знайсці.
Не ведаю, як каму, а мне ўжо пра гэтыя космацы і цывілізацыі абрыдла чытаць. Пакажыце людзям ясную і зразумелую перспектыву, а не гэта вось усё.
Зоя С

Дарэчы, наконт канферэнцыі маладых гісторыкаў.
Мне адразу было цікава, чаму не зрабілі анлайн трансляцыю, чаму не было нарэзак выступленняў?
Адзінае, што ўдалося знайсці - тое, што цягалі абшчэственніцы. Добра, што хоць яны прынеслі. Выступленні былі талковыя, што з нашага боку, што з расійскага.
Можа таму і ідзе такая дызкрэдытацыя гэтага мерапрыемства? Некаму вельмі не ў нос тыя працэсы, што адбываюцца паміж Беларуссю і Расіяй і асабліва наша пазіцыя па захаванні суверэнітэта.
https://yangx.top/piatrouski/7399

Telegram
Петровский. Власть
Очень странные вещи творятся в российском инфопространстве вокруг сентябрьской конференции молодых историков в Смоленске. Во-первых, начинают выступать люди типа Конаныхина, которых не было на мероприятии, и которые разгоняют откровенную ложь, дискредитируют…
#СучаснаяБеларусь
"Зараз вялікі запыт на навучанне на беларускай мове. Прэзідэнт падтрымлівае гэтыя тэндэнцыі..."
Дзмітрый Круты, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі:
"Цяпер вялікі запыт на навучанне на беларускай мове. Мы з нашым міністрам адукацыі абмяркоўваем, можа быць, неяк больш яскрава паказаць тыя навучальныя ўстановы, якія праводзяць навучанне толькі на беларускай мове.
Прэзідэнт заўсёды падтрымлівае гэтыя тэндэнцыі. Да моманту аб'яўлення нашым лідэрам пяцігодкі... Але ён яшчэ думае, яшчэ канчатковае рашэнне не прынята, але прынамсі ўжо Прэзідэнт аб гэтым сказаў, што ў нас будзе пяцігодка якасці, але адным з варыянтаў шматлікіх, чаму прысвяціць 2025-ы год, быў Год. беларускай мовы.
Поўнасцю чытайце тут
https://ctv.by/news/obshestvo/krutoj-sejchas-bolshoj-zapros-na-obuchenie-na-belorusskom-prezident-podderzhivaet-eti-tendencii

Forwarded from Звязда
Вялікія выхадныя чакаюць беларусаў у лістападзе
Гэта прадугледжвае пастанова Саўміна № 814 «Аб пераносе працоўных дзён у 2024 годзе» ад 23 лістапада 2023 года.
Дакумент рэгламентуе перанос рабочага дня з пятніцы 8 лістапада на суботу 16 лістапада. Так, чатыры выхадныя дні запар — з 7 па 10 лістапада — падорыць каляндар у гонар Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які традыцыйна адзначаецца 7 лістапада. Гэты чацвер будзе святочным выхадным днём.
Таксама за арганізацыямі застаецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
zviazda.by

#Літаратура
***
Ляснік мой тата. Мала
працуе языком.
Бо ён амаль што змалку
працуе лясніком.
Спраў у яго багата,
лес трэба сцерагчы.
Ды вымушаны тата
той самы лес сячы.
Ці ж ён тут вінаваты,
ён не мясцовы пан.
А ёсць яшчэ зарплата
і нарыхтоўчы план...
Паснедаўшы, уранні
ідзе ён лес піліць.
І, чую, кажа маме:
– Душа мая баліць!
Мы столькі навалілі,
я столькі напіліў!
На сходзе нас хвалілі,
ляснічы нас хваліў...
Гаворыць – ледзь не плача:
– Наш, мабыць, лёс такі,
мы хутка Рудню ўбачым
і Верб’е – напрасткі.
Мы ведаем, мы знаем,
што лес наш у бядзе.
А той, што мы саджаем –
калі ён падрасце...
Звярнуў з дарогі ўлева
і ў цёмным лесе знік.
Ён будзе рэзаць дрэвы.
Бо тата мой – ляснік.
Мікола Захаранка
***
Ляснік мой тата. Мала
працуе языком.
Бо ён амаль што змалку
працуе лясніком.
Спраў у яго багата,
лес трэба сцерагчы.
Ды вымушаны тата
той самы лес сячы.
Ці ж ён тут вінаваты,
ён не мясцовы пан.
А ёсць яшчэ зарплата
і нарыхтоўчы план...
Паснедаўшы, уранні
ідзе ён лес піліць.
І, чую, кажа маме:
– Душа мая баліць!
Мы столькі навалілі,
я столькі напіліў!
На сходзе нас хвалілі,
ляснічы нас хваліў...
Гаворыць – ледзь не плача:
– Наш, мабыць, лёс такі,
мы хутка Рудню ўбачым
і Верб’е – напрасткі.
Мы ведаем, мы знаем,
што лес наш у бядзе.
А той, што мы саджаем –
калі ён падрасце...
Звярнуў з дарогі ўлева
і ў цёмным лесе знік.
Ён будзе рэзаць дрэвы.
Бо тата мой – ляснік.
Мікола Захаранка
Forwarded from Культура і Мастацтва
📲💻 Відэаканферэнцыя «…Нам засталася спадчына. Святочная сустрэча з “Песнярамі"» у самым разгары!
📌 На пытанні паклоннікаў адказваюць прадстаўнікі легендарнага ансамбля, якому сёлета споўнілася 55 гадоў.
Далучайцеся і пакідайце свае пытанні на YouTube-канале «Культура і Мастацтва» 👈

Forwarded from Матуля Беларусь
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
ЖАНОЧАЯ МОДА БЕЛАРУСАК.
ПРАЕКТ ЛІДСКАГА ЗАМКА.
Народная студыя гісторыі і мастацтва эпох Сярэднявечча і ранняга Рэнесансу "Дама сэрца" ў княжацкім пакоі Лідскага замка на паседжанні калектыва правяла інфармацыйна-пазнавальную лекцыю "Жаночыя галаўныя ўборы XIII-XVI ст.".
На лекцыі можна было даведацца пра самыя розныя неверагодныя, складаныя ўпрыгожванні, якімі ў старажытнасці замужняя жанчына пакрывала сваю галаву.
Шапірон, вэйл, "галава", гейбл, арсэле, крузэлер і іншыя. А самы знакаміты высокі "конус" усіх казачных прынцэс называўся "генін".
#СтаніслаўСуднік

Forwarded from Дзікая прырода побач
#Дзікіфакт: Калі качка знаходзіцца на краі чарады, у яе спіць толькі адно паўшар'е галаўнога мозгу, а на другім баку ў гэты час адкрыта вока і працуе палова мозгу, каб пільнаваць магчымую небяспеку. Ну, а ў цэнтры чарады качкі могуць заплюшчыць вочы і адпачнуць на ўсе 100!
Вось бы людзям такую суперздольнасць, каб адна палова мозгу адпачывала, пакуль другая ў гэты час працуе ці вучыцца. 😅
Малюнак Justyna Kierat.
#птушкажарт

#МіфыЛегендыБеларусі
Жывая вада
(Паданне)
Калі ў вёсцы Сасіны стаяла яшчэ старая царква, каля яе біла крыніца з жывою вадою. Прыходзілі сюды людзі хворыя і кульгавыя, а калі памыюцца жывою вадою, дык адыходзілі здаровыя.
Слава аб цудоўнай крыніцы ішла далёка па свеце. Усё больш і больш прыходзіла з розных краёў людзей няшчасных на вылячэнне.
Аднойчы прыйшла аднекуль да крыніцы знатная пані з хворым сабакам. Яна без спросу ў людзей выкупала сабаку ў жывой вадзе.
— Што ты робіш? — абурыліся хворыя і калекі.— Ці ж можна купаць у цудоўнай крыніцы нячыстае стварэнне?
— Мой сабака чысцейшы ад вас, паганых,— фанабэрыста адказала пані.
Ніхто з людзей не пасмеў пярэчыць знатнай пані і яе здаравенным лёкаям.
Як толькі панскі сабака вылез з вады, на вачах у людзей берагі крыніцы сышліся, жывая вада знікла.
Жаласны стогн пракаціўся па натоўпе… Пані, прадчуваючы нядобрае, праз момант знікла. Людзі кінуліся ратаваць цудоўную крыніцу. Адкопвалі яе чым хто мог. Капалі і рыдлёўкамі і рукамі. Капалі і многа і доўга. Але не маглі трапіць на яе след. Зямля ўсюды была сухая. Пасмутнелыя людзі разбрыліся па сваіх хатах.
Праз нейкі час на месцы цудадзейнай крыніцы зноў з’явілася вада. Але яна ўжо не біла халодным струменем, а кропля за кропляй сачылася, быццам слёзы. Людзі зноў кінуліся да крыніцы. Кропля да кроплі збіралі ваду і шукалі ў ёй ратунку ад сваіх няшчасцяў і хвароб. Але вада больш не лячыла.
Як знікла крыніца з жывою вадою, на вёску пасыпалася няшчасце за няшчасцем. Ноччу ўвосень невядома ад чаго згарэла старая царква. Людзі ўміралі, як мухі, і некаму было хаваць нябожчыкаў. Людзі ва ўсім вінавацілі фанабэрыстую знатную пані з сабакам. Не шукалі яны збавення ў крыніцы. Сцежкі да яе хутка зараслі травой і карчамі, а людзі пачалі забываць месца, дзе некалі біла жывая вада.
Крыніца ж не дала забыць аб сабе. Нават тады, калі збожжа на палях жоўкне ад няўмольнай засухі, на месцы крыніцы заўсёды кропля за кропляй сочыцца вада, быццам слёзы па загубленым шчасці.

Forwarded from Šynkarenka
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#КухняБеларусі
Бульба, запечаная ў фользе
600 г маладой бульбы,
1 ст. лыжка сметанковага масла,
соль, кроп, мята.
Маладую бульбу аскрэбці, памыць, абсушыць, буйныя клубні разрэзаць.
Бульбіну (калі дробная, то 2-3 штукі), галінку кропу, лісточак мяты і кавалачак масла пакласці на алюмініевую фольгу, пасаліць.
Фольгу загарнуць такім чынам, каб не выцякала масла. Выкласці на бляху і паставіць у гарачую духоўку на 30-35 хвілін.
Маладую бульбу ў фользе можна запячы і ў прысаку на кастры.