Верашчака
501 subscribers
7.23K photos
1.16K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

КАТЛЕТЫ З БУЛЬБЫ

Зварыць бульбу і гарачыя бульбіны расцерці таўкачом. Пакласці ў ix некалькі жаўткоў, масла, усыпаць дзве маленькія лыжачкі цукру,
трошкі солі, добра перамяшаць і зрабіць катлеты. Памакнуць ix у
разбітае яйка, укачаць у сухарах і смажыць у масле.

Можна тую ж масу запячы ў форме бабкі і паліць зверху соусам, найлепш грыбным.

Падаваць катлеткі са смятанай, смятанным або грыбным соусам або з растопленым маслам.

Смачна есці!
#ФактыПраБеларусь

На вялікі жаль, Беларусь з'яўляецца самай вялікай краінай Еўропы, у якой няма выхаду да мора. Трэба дадаць, што і гор у нас таксама няма. Самай высокай кропкай Беларусі лічыцца Дзяржынская гара, якая ў вышыню ўсяго толькі 345 метраў.

Затое мы ў топ-10 самых лясістых краін Еўропы. Лясы займаюць 38,8% тэрыторыі Беларусі. А яшчэ каля 30% тэрыторыі краіны займаюць багністыя зямлі, за што краіну называюць «лёгкімі Еўропы».

Памятайце ж, з чыстым паветрам у нас усё вельмі добра.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вось і выйдзі прагуляцца ўздоўж гасцінца....

Недзе ў Крупскім лясгасе мядзведзі па дарогах шпацыруюць як у сябе дома 😁
Якое слова НЕ выкарыстоўваецца для называння непаседлівага, свавольнага чалавека (звычайна так кажуць пра дзіця)?
Anonymous Quiz
35%
вісус
9%
гарэза
12%
дуронік
21%
пракуда
10%
круцель
12%
жэўжык
Forwarded from Belarusian posting
У разгледжаных кнігах (Кніга маршалкоўскага суда 1510 - 1517 гг. і Кніга віцебскага замкавага суда 1533 - 1540 гг.) шырока адлюстраваны і іншыя разрады беларускай лексікі. Тут вылучаюцца, напрыклад, словы агульнаславянскага лексічнага пласта, якія характырызуюцца спецыфічным семнатычным развіццём у беларускай мове - звужэннем або пашырэннем свайго семантычнага аб'ёму ў параўнанні з іншымі славянскімі мовамі. Значную частку складаюць беларускія неалагізмы, утвораныя шляхам выкарыстання агульнаслвянскіх каранёў і характэрных для беларускай мовы словаўтваральных сродкаў. Нарэшце, сюды адносяцца і запазычанні з іншых моў, якія, відавочна, у пераважнай большасці праніклі ў народныя гаворкі і ўжо адсюль трапілі ў пісьмовую мову. Да адзначаных разрадаў можна аднесці такія словы, як назоўнікі бабка, батько, вмова, втискъ, гомонъ, господаръ, дочка, дядько, зброя, злодей, коваль, кривда, личба, матка, мова, моцъ, небожчикъ, новина, панъ, плотъ, поветъ, попелъ, початокъ, речъ, светокъ, севба, сеножать, смерканье, суседъ, тыдень, хвоя, часъ, черга і інш. Шматлікімі з'яўляюцца ў дзелавых дакументах і ўласцівыя для беларускай мовы дзеясловы рознага паходжання: бачити, ведати, вкрасти, вживати, вмовити, дбати, дозволити, драпежити, жедати, забити, згинути, змогати, кликати, мовити, ображати, паметати, покутовати, поткати, пытати, робити, соромотити, сочити, тратити, тривати, ховати. З ліку найбольш характэрных прыметнікаў можна адзначыць власный, дорослый, дужий, лепший, околичный, певный і інш.

А. І. Жураўскі "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"
Грош 1607-1627 гадоў.

Грош часоў Жыгімонта ІІІ манетнага двара Вільні.

Існуе мноства разнавіднасцяў гэтай манеты, самай дарогай з якіх з'яўляецца грош 1607 года з гербам "Багорыя" віленскага падскарбія Гераніма Валовіча ў шчытку і з рамкай абапал манеты.
Кошт гэтай разнавіднасці дасягае больш за 2000 долараў

Так сама існуе версія гроша 1626 года на якім, памылкова, замест 1626 была нанесена дата 1262. Рэдкай такая манета не лічыцца і яе кошт дасягае ўсяго 100 долараў.

#нумiзматыка #РэчПаспалітая
VKN
#МоваНашаРодная

ЗАХРА́СНУЦЬ (zachrasnuć)
(дзеяслоў | закончанае трыванне)

1. Спыніўшы свой рух, застацца дзе-небудзь; завязнуць, засесьці.

З дрывамі захрас на абочыне воз. (Вялюгін).

2. Забіцца, закупорыцца чым-небудзь.

Васіль кінуўся да трубкі, якая падае гаручае, і адразу знайшоў няспраўнасьць: трубка захрасла. (Чарнышэвіч).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Новы ролік ад МЧС

Тушыце свае кандзелябры!))
Май

толькі-толькі грымне першы
стрэл магутны перуновы -
пад вярбінай прыбярэжнай
хлопчык Май прачнецца ў сховах.

Зломіць сук, галінкі зрэжа
І змайструе грайку-дудку
сук жа зломаны з усмешкай
уваткне над стромай хуткай

чуеш, чуеш, спеў вясновы
хлапчуковай звонкай дудкі?
бачыш: мёртвы сук нанова
парастае веццем гнуткім.


Алег Мінкін

#Літаратура
Люблю май. Май - гэта нібыта пятніца!

🎨 Малюнак Anna Lunak
Будынак 7-класнай агульнаадукацыйнай школы ў Будславе ў 1930-м. Узведзены ў 1920-я гады польскай адміністрацыяй.

Успаміны пра гэту школу Анэлі Катковіч (1914-1982):
"Дома гутарылі мы па-беларуску, а ў школе вучыліся па-польску, але на перапынках размаўлялі мы паміж сабою на роднай мове. Вучылася я добра. Пераходзіла з аднога класа ў другі. Калі была ў першым класе, тады за найменшае правіненне білі па „лапе” лінейкай і стаўлялі ў куток на калені, часта на гарох. Таксама зачынялі ў цёмнай каморы („kozie”). У школе адрознівалася я сярод вучняў вельмі прыгожым голасам. Спяваць я любіла й часта спявала на просьбу настаўніцы ці вучняў у час якіх-небудзь ручных работ. Спявала я і ў касцельным хоры, разам з дарослымі й сваім бацькам."
#МіфыЛегендыБеларусі

"Вадзяніца, Рачная Дзеўка - у беларускім фальклоры разнавіднасць Русалак, якая сустракаецца на Мядзельшчыне.

Душы тапельніц паўстаюць у вобразе маладых дзяўчат з доўгімі распушчанымі валасамі, апранутых ў празрыстыя белыя сукенкі да зямлі.

Час ад часу Вадзяніцы выходзяць з вады, апранаюць вяночкі з белых кветак і водзяць на беразе ракі карагоды. Рухаючыся павольна і плаўна, яны спяваюць сумныя і працяглыя песні.

Рачныя Дзеўкі вельмі небяспечныя для чалавека. Той, хто  іх пабачыць і падыдзе вельмі блізка, абавязкова трапіць у карагод і будзе зачарованы. Пасля, Вадзяніцы заманяць ахвяру ў раку, у самы вір, дзе яна і згіне."

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча
Незвычайная пара буслоў склалася сёлета ў Беларусі. 😯

Аб змешанай пары чорнага і белага буслоў выпадкова даведаўся нясвіжскі заолаг Сяргей Шакала.

Сяргей назіраў белага бусла на гняздзе, а чорнага – на суседнім слупу. Чорны бусел адлятаў пахарчавацца на бліжэйшае поле сярод тэхнікі і іншых птушак. А калі вярнуўся, прывітаўся з птушкай на гняздзе сіплым голасам, а самачка ў адказ паклекатала дзюбай.

Сяргей Шакала адзначае, што на гэты момант мае толькі здагадкі наконт таго, ці пара гэта. Але чорны бусел трымаецца менавіта каля гэтага гнязда, і са слоў мясцовых нават біўся з белымі бусламі за гэтую бусліху.

🐦 Чорныя і белыя буслы рэдка перасякаюцца ў прыродзе. Чорны бусел вядзе скрытны лад жыцця ў лясах, а белы бусел трымаецца бліжэй да людзей. І змешанае гнездаванне гэтых відаў – рэдкая з’ява, якая здараецца звычайна ў заапарках, дзе няма выбару партнёраў.

Аднак у мінулым годзе адбыліся два выпадкі гнездавання змешаных пар у Германіі і Чэхіі. Цікава будзе даведацца аб выніках гнездавання гэтай пары ў Беларусі. 🙂

📷 Дзякуем за фота Сяргею Шакала.
#КазкіДзецям

Адкуль у насарога скура

Рэдзьярд Кіплінг

Пераклад Міхася Багуна

* Парсы - народ іранскага паходжання, які пражывае на захадзе Індыі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!

Некалі наша родная Вільня....

У тыкток @kastusj
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

ЗЕЛЬЦ CA СВІНІНЫ

Свіную галаву, ногі і пару фунтаў мяса з карку зварыць з карэннем і соллю. Выцягнуць усе косці, адкінуць скуркі, мяса дробненька пакрышыць, пакласці ў рандэлік, дадаць крышанай цыбулі, некалькі тоўчаных гваздзік, трохі перцу, солі, дробна пакроенай цытрынавай скуркі, заліць булёнам, у якім варылася мяса, але так, каб толькі закрыў. Паставіць на малы агонь і асцярожна мяшаць, каб не падгарэла і не надта распарылася.

Як зварыцца, пакласці на глыбокую міску сурвэтку, намочаную ў вары і адціснутую, выкласці на яе мяса з рандэліка, загарнуць і завязаць шпагатам. Гэты скрутак пакласці паміж дзвюма дошкамі так, каб вуглы сурвэткі былі ўверсе, і націснуць каменем. Назаўтра выцягнуць гатовы зельц з сурвэткі і пакласці ў халодным месцы, дзе яго можна захоўваць пару тыдняў. 

Падаваць на стол пакроеным на скрылі разам з воцатам, перцам, алеем.