Верашчака
484 subscribers
8.59K photos
1.39K videos
5 files
2.21K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#КазкіДзецям

Медзяны дзядок

Беларуская народная казка

Апрацоўка Уладзіміра Ягоўдзіка
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Суботнік ранак з жартоўнай народняй песняй.

Няхай ваш дзень будзе добрым!
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

СЕЛЯДЦОВАЕ МАСЛА НА СНЕДАННЕ

Вымачыць пару селядцоў, выцягнуць косці, адрэзаць галовы і стаўчы "мяса" ў ступе.
Пасля ўкласці ў яго кавалак свежага нясоленага масла, яшчэ раз усе разам ператаўчы, а потым перацерці на сіта, каб плеўкі засталіся на ім.

Паставіць у халоднае месца, каб загусцела, а пасля таго пакроіць на кавалкі і падаваць на снеданне.

Да гэтага масла можна дадаць у час прыгатавання пару зярнятак англійскага перцу дзеля паху.

З селядца, перад тым як таўчы, не забывайцеся садраць скурку.

Смачна есці!
#ФактыПраБеларусь

На думку амерыканскага інтэрнэт-рэсурсу фінансавых і аналітычных навін Тhe Street, Мінск уваходзіць у тройку самых чыстых гарадоў свету.

Перад сталіцай Беларусі толькі Сінгапур і Токіа

👍
#ГісторыяБеларусі
#Літаратура

100 гадоў таму ў гэты дзень выйшла газета “Сын беларуса”

«Сын белару́са» — заходнебеларуская газета, што выдавалася з 18 мая да 19 верасня 1924 г. у Вільні на беларускай мове 3 разы на тыдзень. Прадаўжала традыцыі забароненай польскімі ўладамі газеты «Голас беларуса».
📌 На старонках друкаваліся ўспаміны пра Ф. Багушэвіча, І. Буйніцкага, І. Луцкевіча, артыкулы У. Самойлы пра творчасць К. Сваяка, апавяданне В. Адважнага. Інфармавала пра новыя беларускія кнігі.
📌Выйшлі 42 нумары. Зачынена польскімі ўладамі.
Forwarded from Звязда
Як павысіць моўную культуру грамадства?

Пра гэта ішла гаворка падчас круглага стала, які адбыўся па ініцыятыве сакратара Грамадскага савета па маральнасці Алены Стэльмах.

zviazda.by
🚗 Вызначаны парадак арганізацыі падвозу пажылых грамадзян і інвалідаў, якія наведваюць установы сацыяльнага абслугоўвання

️ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2024 г. № 349

Падвоз атрымальнікаў сацыяльных паслуг ад месца жыхарства да месца атрымання сацыяльных паслуг і назад будзе ажыццяўляцца ў выпадках:

️ адсутнасць перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах транспартам агульнага карыстання;

️ адсутнасці адаптаванага да перавозак інвалідаў аўтамабільнага транспарту;

▪️немагчымасці выкарыстання пасажырскага транспарту агульнага карыстання атрымальнікамі сацыяльных паслуг у сілу наяўных у іх захворванняў;

▪️несупадзення раскладу руху пасажырскага транспарту з графікам наведвання аддзяленняў дзённага знаходжання.

Пастанова ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2024 года.
Forwarded from Дзермант
Белорусизм, белорусскость не отрицает нашу общность с другими восточными славянами, наши общие русские корни. Например, наш классик Максим Богданович говорил о трех русских народах:

Гэта таму, што рускіх народаў тры. Усе яны аднаго кораню, але шмат часу жылі паасобку, і так сталася з іх тры розных рускіх народы; у кожнага — сваё найменне, свая гаворка, свае звычаі, свае песні, свая вопратка.

Адзін рускі народ жыве пад Масквою і далі; завецца ён велікарускім. Другі жыве пад Кіевам і завецца ўкраінскім.

Мы — трэці народ рускага кораню, завёмся беларусамі, і старонка наша завецца Беларусь.
А яшчэ гэта бульба і каноплі! 🙈

ЦАЛКÍ (całki)
(назоўнік)

1. Страва з яек.

🔸️Тарэсяй звалась цётка гэта. Яна так ветла сустракала
І надта ж добра частавала:
Спячэ «цалкоў» на скавародцы,
І так, бывала, наясіся,
Што хоць на пупіку круціся. (Колас)

2. Бульба ў мундзіры.
3. Цэлыя зярняты канопляў.
#словы_Ц
#ПарадаДня

А вы ведалі, што ўсе шыны выпускаюцца з уладкаваным GPS маячком? Вас заўсёды могуць адсачыць па 5G сеціве.

Калі вы не хочаце гэтага, проста зрэжце невялікую антэну, якая тырчыць звонку.

😝
Вялікія словы, вялікага чалавека.👆👆👆 Не пакідайце мовы нашай беларускай, Беларусы... ❤️💚
🍃Здавалася б, якая розніца - у што апрануцца? 🍂

Бо Бог глядзіць не на вонкавага чалавека, а на ўнутранага, не на твар і на вопратку, а на душу і сэрца. Так, гэта так, але менавіта наш «унутраны патаемны чалавек» выбірае адзенне для знешняга.

Так што, справа не ў вопратцы, якую мы носім, а ў тым, што ўнутры нас прымушае яе выбіраць. Наша адзенне - гэта знак. Па ім відаць, што каштоўна для яго ўладальніка, па ім складаецца першае ўражанне аб маральных якасцях уладальніка.

Памятайце народную мудрасць: «Сустракаюць па адзенні...». І калі дзяўчына ў вольным да бессаромнасці вопратцы пачуваецца спакойна і ўпэўнена, то ў яе душы няма сціпласці і чысціні.
Якая цудоўная фраза "Мяне не будзе ў горадзе!"
Усе думаюць, што ты ляціш у Барселону, а на самай справе едзеш на дачу бульбу садзіць.


🎨 Малюнак Настенькі Малышавай
Сябры, тут такая справа....
Маленькая Сафія з Гомеля праходзіць лячэнне ў турэцкай клініцы, вынікі станоўчыя, але нечакана была выстаўлена большая сума, чым чакалася. Да 20 мая трэба дасабраць 20000 долараў. Засталося 2 дні.

Пасля таго, як усім мірам удалося закрыць рахунак на 2 мільёны долараў для Веранікі Халкоўскай, я веру ў тое, што няма нічога немагчымага.

❤️ Давайце зробім яшчэ адну добрую справу разам!

Рэквізіты ў скрынах.
Спасылка на акаунт у Інстаграм https://www.instagram.com/help_sofiya_kryvaya?igsh=MXVjMjRmbWNkODB1Yg==

Распаўсюджванне інфармацыі таксама дапамога. Кіньце гэты пост сябрам, раптам хто адзавецца!
#МіфыЛегендыБеларусі

"Паводле старажытнага беларускага падання, першага воўка на зямлі стварыў галоўны нячысцік - Чорт.

Чорт з’яўляецца антыподам Бога - Бацькі Неба, ён з зайздрасцю ставіцца да дасканалых божых стварэнняў і таму спрабуе ствараць сам.

Пабачыўшы звычайнага сабаку, Чорт паставіўся да яго крытычна - малы, слабы - і намерыўся зрабіць лепшага. Зляпіў з гліны большага, з вялікімі зубамі, яго мусілі ўсе баяцца. Тым часам ішоў Бацька Неба, і Чорт пачаў цкаваць свайго звера на Бога: "Кусі яго, кусі!". Але чортава стварэнне засталося нерухомым, мёртвым. Тады Бог ажывіў воўка, гукнуўшы: "Кусі, воўча, Чорта!". Чорт ледзь выратаваўся ад яго на алешыне, абліўшы яе сваёю крывёю.

Так з’явіўся першы і старэйшы воўк на зямлі, бацька ўсіх ваўкоў - Сівы Воўк. З тых часоў ён бегае па свеце, ведае ўсе сцяжынкі, нават дарогу да Сусветнага Дрэва. Часам адпачывае побач з ім на жалезным ложку. Мае таксама здольнасць размаўляць па-чалавечы."

З нататкаў нячысціказнаўца Хведара Шэрага