Forwarded from Радыё "Культура"
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💥 Фарбы вайны Віктара Грамыкі!
"ГАЛАСЫ ЭПОХІ" - сумесны праект радыё "Культура" і Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
🎙Чарговы выпуск праграмы прысвяцілі творчасці майстра гісторыка-гераічных твораў, народнага мастака Беларусі ВІКТАРА ГРАМЫКІ.
🎤 Вядучая - Анастасія Ермалюк.
📻У эфіры кожную пятніцу 13:15 і 18:45, відэаверсію глядзіце на нашым YouTube канале.

Тэматычныя песні на беларускай мове да любога свята трэба яшчэ пашукаць! І не факт што знойдзеш. Небагатыя мы на свае песні, нажаль.
🔥 Але ж да Дня Перамогі знайшлася цудоўная песня на беларускай мове!
https://youtu.be/gxzdkXHrFvs?si=y_N4TEca8gfSqiX6

YouTube
Ст.лейтенант Андрей Сухой - "Дзень Перамогі"
9-ый Всеармейский телевизионный фестиваль солдатской песни (2006 год) Минск Беларусь Канал армейской песни ЗВЕЗДА создал автор-исполнитель, полковник Сергей ...
Глядзела Парад Перамогі ў Маскве.
Усё цудоўна, урачыста і прыгожа, але ....
Тры разы паслухала пачатак, ні разу не прагучала слова "савецкі". Нібыта ні народу такога не было, ні вялікай савецкай краіны, за якую і змагаўся гэты народ.
І Маўзалей, да якога ў 45-ым кідалі фашыстскія знамёны і штандарты, ізноў прыкрыты ад людскіх вачэй.
Адчуванні неадназначныя....
Зоя С
Фота - знакаміты гістарычны здымак - » трафейны батальён", перад тым як кінуць фашысцкія Сцягі да Маўзалея. Злева-сяржант Фёдар Легкашкур з дрэўкам штандарта дывізіі СС»Адольф Гітлер".
Фота: ТАСС

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
У гэты дзень, 9 мая 1892, у вёсцы Скары ля возера Мядзел у сям'і рыбака нарадзіўся гісторык, этнограф, пісьменнік і публіцыст Міхал Мялешка.
Вучыўся ў Мядзельскай двукласнай вучэльні. З Уладзімірам Дубоўкам, які вучыўся там жа, пазнаёміўся пазней. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. З 1923 года член Інбелкульта. Даследаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864. Аўтар працы "Камень у вераваннях і паданнях беларусаў". Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу.
Арыштаваны 18 ліпеня 1930 года па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Міхаіл Мялешка памёр у высылцы ў 1941 годзе, пазней рэабілітаваны. Месца ягонай магілы невядома. Перед смерцю ён казаў: "Мая душа на радзіме, у Беларусі, а цела — проста абалонка, не так важна, дзе яго закапаюць".

#МіфыЛегендыБеларусі
У Беларускім фальклоры Русалкі адныя з самых распаўсюджаных персанажаў, шмат варыяцый, тыпаў і відаў гэтых міфічных істот. Некаторыя кажуць, што сярод іх толькі жанчыны. Але гэта таму, што істоты мужчынскага полу вельмі рэдкія. У іх нават ёсць свая назва - Русалімы.
"Як дзівкі - цыцкі каменны, імі можэ чоловека убіці; Русалімы - як обыкновенно мужчіна"
в.Дзякавічы, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.
Невядома, мо на Русальным тыдне мала мужыкоў памірае, а мо Русалімы больш асцярожныя ў стасунках з жывымі, чым Русалкі, але што ёсць, то ёсць, людзі бачылі іх вельмі рэдка.
"Много йіх, усякіе, і старые, і молодые, і дзеці, і мужыкі, і бабы. Гэто хто на Русальны тыдзень помрэ, то Русалкою становіцца"
аг.Сінкевічы, Лунінецкі р-н, Брэсцкая вобл.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Вельмі прасілі апублікаваць гэту размову. Набалела ў чалавека.
Не выразалі нічога з дыялога, як ёсць
Размова ідзе пра ветэнаў Вялікай Айчыннай з вёскі Навасёлкі (вул. А.Бычка, г.Мядзел)

#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
ВЕРАШЧАКА ВЯСКОВАЯ
Зварыць свіныя соленыя скабкі альбо мяса. Падсмажыць дробна
парэзанае сала з цыбуляй альбо без яе і ўкінуць у гэты булён. Раз-
баўтаць з вадой пару лыжак жытняй мукі, мяшаючы, уліць і закіпяціць. Можна ўкінуць некалькі ягад ядлоўцу.
ВЕРАШЧАКА ПАНСКАЯ
Пакрышыць сала і падсмажыць на ім кавалачкі каўбасы. Зварыць у вадзе вэнджаныя скабкі, укінуць туды смажанае сала з каўбасой.
Падкалаціць са дзве лыжкі мукі ў невялікай колькасці вады, уліць у булён, размяшаць і закіпяціць. Можна дадаць лаўровы ліст, перац, іншыя прыправы.

Сядзіба Францішака Багушэвіча ў Кушлянах
Вядомы ў якасці буйнага аматара беларускай мовы Францішак Багушэвіч з’яўляўся рознабакова развітай асобай. Ён вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце, працаваў выкладчыкам, адвакатам і нават журналістам. Са студэнцкіх гадоў прымаў актыўны ўдзел у паўстаннях і марыў пра зацвярджэнне беларускай нацыі.
Вядомыя словы : «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі» належаць менавіта Багушэвічу.
Кушляны пісьменнік вырашыў адбудаваць на прыканцы жыцця. Раней сядзіба належыла бацьку.
У 1990 годзе тут быў адкрыты музей. Зараз у сядзібе працуюць людзі, захопленыя сваёй працай, таму наведвальнікаў заўсёды чакаюць цікавыя экскурсіі. Музей падзяляецца на гісторыка-літаратурную і мемарыяльную часткі. У першай магчыма падрабязна разглядзець рукапісы, дакументы, фотаздымкі і арыгіналы зборнікаў. Другая частка ўяўляе сабой гасцёўню і пакой пісьменніка. Прагулка па парку – сапраўдная асалода. На тэрыторыі сядзібы ёсць камень-помнік з надпісам “Памяці Мацея Бурачка”.

#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі
10 мая 1883 года нарадзіўся Янка Маўр (Фёдараў Іван Міхайлавіч)
Беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі: «Сын вады», «У краіне райскай птушкі», «Палескія рабінзоны», «Слёзы Тубі» і многіх іншых.
Менавіта з яго "Палескіх рабінзонаў" у майго сына з'явілася любоў да кніг!
Прыйшлося мне адшукваць нешта прыгодніцкае, але ж сын сказаў, што "Рабінзоны" былі самай лепшай кнігай якую ён чытаў!
Віртуальная экскурсія, прысвечаная Янку Маўру тут.

БЕЛАЗ прадставіў 90-тонны самазвал у беларускім нацыянальным стылі ў гонар Дня Перамогі.
Прэзентацыя прайшла ў Жодзіна на выставе тэхнікі каля манумента ў гонар маці-патрыёткі Купрыянавай Анастасіі Фамінічны, чые пяцёра сыноў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
"Самазвал увасабляе душэўную прыгажосць, гармонію роднай зямлі і моц нашага народа, які заплаціў велізарны кошт за мірнае неба над галавой", - сказаў генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Лесін.
Пасля мерапрыемства самазвал вернецца на завод і стане часткай маштабнай праграмы развіцця прамысловага турызму "БЕЛАЗ-брэнд Беларусі"
Крыніца