#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня
Абрадавыя стравы на беларускіх землях.
Вялікдзень
Напярэдадні Вялікадня рыхтавалі разнастайныя стравы, каб не варыць у святочныя дні, ставілі квас.
У Вялікую суботу (за дзень да свята) чыста прыбіралі ў хаце, вымывалі падлогу, лавы, сталы. Яшчэ ў пятніцу ці суботу пяклі як мага больш пірагоў. Таксама загадзя трэба было пафарбаваць яйкі. Каб надаць чырвоны колер, яйкі варылі ў адвары з шалупіння цыбулі, а сушанае бярозавае лісце давала зялёны колер.
На ўсяночную напярэдадні свята бралі з сабой у царкву для асвячэння хлеб, яйкі, сыр, мяса, соль. У католікаў гэтае асвячэнне адбывалася ў нядзелю раніцай. Лічылася, калі хто паспее раней за ўсіх дахаты з гэтага набажэнства, той увесь год будзе паспяваць хутка ўсё рабіць і будзе мець добры ўраджай.
Быў звычай таксама раніцай мыць твар "праз яечка" (гэта значыць, халоднай вадой, якая лілася на пафарбаванае яйка) або гладзіць твар яйкам, каб быць ружовашчокім і прыгожым, як яно.
Дома ўся сям'я разгаўлялася свянцонымі альбо проста фарбаванымі яйкамі, але са свянцонай соллю, разнастайнымі мяснымі стравамі, пірагамі. Звычайна якраз да свята падсушвалі, a потым вэндзілі сала, паляндвіцы, каўбасы. У якасці прыправы да мяса падавалі цёрты хрэн, трохі запраўлены смятанай і пафарбаваны буракамі.
На гэтае снеданне дазвалялася ўсім выпіць трохі гарэлкі альбо віна.
Косці ад свянцонага мяснога
закопвалі на ніве, бо, паводле павер'яў, гэта садзейнічала добраму ўраджаю.
Вечарам па вёсцы хадзілі валачобнікі. Каля кожнай хаты яны спявалі валачобныя песні з пажаданнямі здароўя і плёну
гаспадару, гаспадыні, іхнім дзецям. Валачобнікаў адорвалі чырвонымі яйкамі, а часцей клікалі ў хату на пачастунак. Дзеці, асабліва ў католікаў, днём хадзілі ў "жакі": у кожнай хаце прамаўлялі велікодныя віншаванні і вершы, за што атрымлівалі ў кошычак яйкі і
розныя ласункі.

Forwarded from Звязда
Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі ў шосты дзень ЧЕ па плаванні
У беларускай дэлегацыі ўжо восем медалёў.
zviazda.by

Нашы продкі 27 красавіка назввалі "Вароні дзень", бо варона ў гэты дзень выпускае сваіх птушанят з гнязда.
У сувязі з гэтым нашы продкі на працягу ўсяго дня назіралі за паводзінамі крумкачоў. Акрамя гэтага з самай раніцы тапілі лазню і па чарзе хадзілі парыцца і абавязкова выціраліся чыстым ручніком.
Нашы продкі крумкачэй вельмі паважалі і шанавалі за іх розум, бо яны маглі паўтараць словы за чалавекам. Яшчэ выраблялі талісманы ў выглядзе крумкача які абараняў ад розных бед і даваў чалавеку мудрасць.
Крумкачэй не баяліся, хоць з імі звязана шмат дрэнных забабонаў. Абавязкова нашы продкі збіралі крумкача пёры з якіх рабілі абярэгі.

27 красавіка 1945 год — Беларусь прынялі ў склад дзяржаў — заснавальніц ААН.
Дарэчы, на першым пасяджэнні, якое праходзіла ў амерыканскім Сан-Францыска, кіраўнік беларускай дэлегацыі міністр замежных спраў Кузьма Кісялёў, убачыўшы на стале таблічку «Whіte Russіa», папрасіў арганізатараў выправіць гэтую назву і па-англійску напісаў «Byelorussіan Sovіet Socіalіst Republіc» (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка), паабяцаўшы падрабязна расказаць пра гэтую назву, пра гісторыю Беларусі, яе поспехі на прэс-канферэнцыі.
Што і было зроблена.

Forwarded from Гэты цудоўны свет
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кнігарня ў няўрымслівым Кітаі, у горадзе Шэньчжэне.
➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿
Книжный магазинчик в неугомонном Китае, в городе Шеньчжене.
World Is Yours

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#УспаміныПраДзяцінства
Як правільна сушыць бялізну
Цікава, ці вучаць сучасныя бацькі сваіх дзетак такім правілам?

#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура
У памяць пра Алеся Пісьмянкова
На тыдні споўнілася 20 гадоў з дня смерці таленавітага паэта Алеся Пісьмянкова (1957-2004). Вашай увазе адзін з вершаў творцы:
Мастак
Ён халтуру, як абразу,
Успрымаць ніяк не мог.
Можа, ў ім памерлі разам
Гегель,
Гогаль
і Ван Гог.
Дый ці быў ён тут шчаслівы,
калі побач з намі жыў,
з дыялектыкай наіву
у разгубленай душы?
мы, бывала, чарку бралі
і сядзелі аж да трох.
З намі моўчкі піравалі
Гегель,
Гогаль
і Ван Гог.
Ты яго не знойдзеш зорку -
ён ступіў за Той парог.
зараз з ім вядуць гаворку

Шануеце сваіх блізкіх. І не важна далёка яны да вас ці побач, проста памятайце , што менавіта гэтыя людзі заўсёды рады вашаму прыезду.
Forwarded from Верашчака
Глыбокае. Сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы
Галоўная царква Глыбокага з'яўляецца адной з самых вялікіх у краіне: тут адначасова могуць маліцца да 3 тысяч чалавек.
Храм першапачаткова быў Касцёлам: яго пабудавалі ў XVII стагоддзі на тэрыторыі манастыра кармелітаў. Праз стагоддзе будынак "пераапрануўся" паводле стылістычных канонаў віленскага барока. Архітэктарам праекта выступіў Ёган Глаўбіц - найбуйнейшы прадстаўнік стылю ў ВКЛ, які перабудаваў таксама Полацкую Сафію.
Існуе легенда, што Напалеон Банапарт, які спыняўся ў Глыбокім, наракаў, што не можа забраць касцёл з сабой — на яго думку храм было б не сорамна паставіць побач з Нотр-Дам-дэ-Пары.
Размяшчэнне: Віцебская вобл., г. глыбокае;
Адлегласць: Віцебск 180 км, Мінск 160 км;
Каардынаты: 55.139168, 27.697717.
Пад стаць маштабнаму храму-яго падзямелле. Падчас нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-1831 гадоў манахі хавалі тут мяцежнікаў, за што трапілі ў няласку да дзеючай улады. Па злой іроніі пасля падаўлення паўстання тут жа размясцілася турма, дзе ўтрымліваліся якія трапілі ў палон паўстанцы. У савецкі час падвалы служылі сховішчам кансервавага завода. Сёння яны адрэстаўраваны і адкрыты для агляду.
Пасля наведвання скляпоў - не забудзьцеся падняцца на 24-метровую званіцу: адтуль адкрываюцца цудоўныя віды на горад і наваколлі.