Верашчака
459 subscribers
10.1K photos
1.57K videos
6 files
2.61K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Праблемы беларускай мовы з боку гледжання масквічкі.
Як, кажуць, нейтральны, непрадузяты, нікім не зацікаўлены.

Так вось мы з вамі выглядаем для жыхароў іншых краін 🤷🏻‍♀️
Рашэнне аб прызнанне зборніка твораў Дуніна-Марцінкевіча экстрэмісткімі матэрыяламі адменена.

Ну што ж, добра, калі памылкі прызнаюцца і выпраўляюцца. Яшчэ лепш было б, каб такіх ляпаў не рабілі і больш уважліва адносіліся да фармуліроўкі рашэнняў, якія выносяцца

https://yangx.top/grafa4/480
ЮБІЛЕЙ

Сёння, 26 красавіка, спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння Іллі ГУРСКАГА, пісьменніка і драматурга.

У 1917 годзе ён удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях у Петраградзе.
З 1924 года працаваў у Галоўліце БССР, Галоўрэперткаме, Галоўмастацтве БССР. У сакавіку 1927 года стаў загадчыкам Галоўліта БССР, на гэтай пасадзе адказваў за цэнзуру ў беларускай літаратуры, а таксама і за цэнзуру тэатральнага рэпертуару. У лістападзе 1929 года І. Гурскі дакладаў, што Галоўрэперткам выкрасліў з рэпертуару беларускіх тэатраў «Тутэйшыя» Янкі Купалы...
У час Другой сусветнай вайны быў адказным сакратаром франтавой газеты «За Савецкую Беларусь», рэдактарам газеты «За свабодную Беларусь» і сатырычнага часопіса «Партызанская дубінка».
Пасля вайны, з 1944 па 1960 год, узначальваў часопіс «Беларусь».
Публікацыі 1930-х гадоў Ілья Гурскі пісаў у стылі вульгарнага сацыялагізму. Займаўся цкаваннем і выкрыццём нацыянал-дэмакратызму ў час палітычных рэпрэсій.
Памёр 11 жніўня 1972 года.
- Ты як?
- Лепш.
- Лепш чым калі?
- Лепш не пытайся.

🎨 Малюнак Дыяны Лапшынай
❗️Постановлением президиума Гомельского областного суда от 11 марта 2024 года отменено решение о признании сборника произведений Дунина Мартинкевича экстремистскими материалами

Это первый такой случай в судебной практике.

Подписка        Бот обр.связи
➡️@guBAZA ➡️@guBAZAbot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Дзікая зона.

☢️ Роўна 38 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, здарыўся выбух рэактара 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Гэта прывяло да адной з самых жахлівых экалагічных катастроф у гісторыі. Тэрыторыі многіх краін Еўропы і былога СССР былі забруджаны радыеактыўнымі рэчывамі.

Цяжкія трансуранавыя элементы раскідала непасрэдна вакол станцыі. Іх размяшчэнне і акрэсліла вылучэнне 10-ці і 30-кіламетровых зон адчужэння вакол, з якіх перасялілі людзей і абмежавалі доступ.

🌲 У беларускай частцы зоны адчужэння ў 1988 годзе стварылі Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Гэтая ўстанова, якая з 2023 года падпарадкуецца Мінпрыроды, ахоўвае і вывучае дзікую прыроду Чарнобыльскай зоны.

🛑 Пасля аварыі гаспадарчая дзейнасць тут была забаронена ці моцна абмежавана, таму тут адбыўся рэвайлдынг. Іншымі словамі, аднаўленне натуральных экасістэм, папуляцый дзікіх звяроў і птушак, у тым ліку і рэдкіх відаў.

Улікі паказалі, што на закінутых чалавекам тэрыторыях вырасла колькасць аленяў, ваўкоў, ласёў, казуль, дзікоў, зуброў, еўрапейскай рысі. Засялілі запаведнік і ўтульна сябе адчуваюць вялікія арляцы і коні Пржавальскага – віды, якія знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. 🦅🐴

👉 Калі табе цікава даведацца больш пра дзікую прыроду ўнікальнага Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, запрашаем цябе ў “Дзікі клуб”. Сёлета там запланавана лекцыя на гэту тэму, якую будзе чытаць Валер Дамброўскі – старэйшы навуковы супрацоўнік НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кандыдат біялагічных навук, адзін з вядучых беларускіх спецыялістаў па драпежных птушках, які займаецца вывучэннем сысуноў і вялікіх арляцоў у беларускай зоне адчужэння.

📷 На фота Валера Дамброўскага коні Пржавальскага ў ПДРЭЗ.
#МіфыЛегендыБеларусі

Бурая Баба - істота ў якую была вера ў жыхароў беларускага Палесся. Брыдкая старая, лысая, без носа і вушэй, з вялізным капялюшам у выглядзе мухамора.

Палешукі казалі, што Бурая Баба гэта жонка Вупыра, пры гэтым мясцовыя жыхары лічылі пачвару недарэчнай і нават смешнай.

Кажуць, што Бурая Баба часта з'яўляецца з нагой у руцэ, якой яна любіць пачухаць сваю лысіну. Хтосьці кажа, што гэта яе ўласная нага, але мне здаецца, гэта нага таго самага палешука, які думаў, што гэты монстар смешны і меў неасцярожнасць занадта блізка да яго падысці.
Forwarded from Звязда
Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Летась у Беларусі стартаваў пілотны праект па арганізацыі школьнага харчавання. Нядаўна на нарадзе пад старшынствам прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі падводзілі папярэднія вынікі рэалізацыі гэтага праекта.

Падрабязнасці на zviazda.by
#КазкіДзецям

Кавалак золата

Кітайская народная казка

Пераклад Міхася Пазнякова
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Добрай раніцы!

Кароль і шут на беларускай мове
Як вам падаецца?

У тыкток @kas.band
#КухняБеларусі
#СтарадаўняяКухня

Абрадавыя стравы на беларускіх землях.
Вялікдзень


Напярэдадні Вялікадня рыхтавалі разнастайныя стравы, каб не варыць у святочныя дні, ставілі квас.

У Вялікую суботу (за дзень да свята) чыста прыбіралі ў хаце, вымывалі падлогу, лавы, сталы. Яшчэ ў пятніцу ці суботу пяклі як мага больш пірагоў. Таксама загадзя трэба было пафарбаваць яйкі. Каб надаць чырвоны колер, яйкі варылі ў адвары з шалупіння цыбулі, а сушанае бярозавае лісце давала зялёны колер.

На ўсяночную напярэдадні свята бралі з сабой у царкву для асвячэння хлеб, яйкі, сыр, мяса, соль. У католікаў гэтае асвячэнне адбывалася ў нядзелю раніцай. Лічылася, калі хто паспее раней за ўсіх дахаты з гэтага набажэнства, той увесь год будзе паспяваць хутка ўсё рабіць і будзе мець добры ўраджай.

Быў звычай таксама раніцай мыць твар "праз яечка" (гэта значыць, халоднай вадой, якая лілася на пафарбаванае яйка) або гладзіць твар яйкам, каб быць ружовашчокім і прыгожым, як яно.

Дома ўся сям'я разгаўлялася свянцонымі альбо проста фарбаванымі яйкамі, але са свянцонай соллю, разнастайнымі мяснымі стравамі, пірагамі. Звычайна якраз да свята падсушвалі, a потым вэндзілі сала, паляндвіцы, каўбасы. У якасці прыправы да мяса падавалі цёрты хрэн, трохі запраўлены смятанай і пафарбаваны буракамі.
На гэтае снеданне дазвалялася  ўсім выпіць трохі гарэлкі альбо віна.

Косці ад свянцонага мяснога 
закопвалі на ніве, бо, паводле павер'яў, гэта садзейнічала добраму ўраджаю.

Вечарам па вёсцы хадзілі валачобнікі. Каля кожнай хаты яны спявалі валачобныя песні з пажаданнямі здароўя і плёну 
гаспадару, гаспадыні, іхнім дзецям. Валачобнікаў адорвалі чырвонымі яйкамі, а часцей клікалі ў хату на пачастунак. Дзеці, асабліва ў католікаў, днём хадзілі ў "жакі": у кожнай хаце прамаўлялі велікодныя віншаванні і вершы, за што атрымлівалі ў кошычак яйкі і 
розныя ласункі.
Forwarded from Звязда
Беларускія паралімпійцы заваявалі два медалі ў шосты дзень ЧЕ па плаванні

У беларускай дэлегацыі ўжо восем медалёў.

zviazda.by
Нашы продкі 27 красавіка назввалі "Вароні дзень", бо варона ў гэты дзень выпускае сваіх птушанят з гнязда.

У сувязі з гэтым нашы продкі на працягу ўсяго дня назіралі за паводзінамі крумкачоў. Акрамя гэтага з самай раніцы тапілі лазню і па чарзе хадзілі парыцца і абавязкова выціраліся чыстым ручніком.


Нашы продкі крумкачэй вельмі паважалі і шанавалі за іх розум, бо яны маглі паўтараць словы за чалавекам. Яшчэ выраблялі талісманы ў выглядзе крумкача які абараняў ад розных бед і даваў чалавеку мудрасць.

Крумкачэй не баяліся, хоць з імі звязана шмат дрэнных забабонаў. Абавязкова нашы продкі збіралі крумкача пёры з якіх рабілі абярэгі.
Добры чалавек ведае, які сувенір падарыць адміну Верашчакі.
Дзякуй!
27 красавіка 1945 год — Беларусь прынялі ў склад дзяржаў — заснавальніц ААН.

Дарэчы, на першым пасяджэнні, якое праходзіла ў амерыканскім Сан-Францыска, кіраўнік беларускай дэлегацыі міністр замежных спраў Кузьма Кісялёў, убачыўшы на стале таблічку «Whіte Russіa», папрасіў арганізатараў выправіць гэтую назву і па-англійску напісаў «Byelorussіan Sovіet Socіalіst Republіc» (Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка), паабяцаўшы падрабязна расказаць пра гэтую назву, пра гісторыю Беларусі, яе поспехі на прэс-канферэнцыі.
Што і было зроблена.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кнігарня ў няўрымслівым Кітаі, у горадзе Шэньчжэне.

Книжный магазинчик в неугомонном Китае, в городе Шеньчжене.

World Is Yours
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#УспаміныПраДзяцінства

Як правільна сушыць бялізну

Цікава, ці вучаць сучасныя бацькі сваіх дзетак такім правілам?
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

У памяць пра Алеся Пісьмянкова

На тыдні споўнілася 20 гадоў з дня смерці таленавітага паэта Алеся Пісьмянкова (1957-2004). Вашай увазе адзін з вершаў творцы:

Мастак

Ён халтуру, як абразу,
Успрымаць ніяк не мог.
Можа, ў ім памерлі разам
Гегель,
Гогаль
і Ван Гог.

Дый ці быў ён тут шчаслівы,
калі побач з намі жыў,
з дыялектыкай наіву
у разгубленай душы?
мы, бывала, чарку бралі
і сядзелі аж да трох.
З намі моўчкі піравалі
Гегель,
Гогаль
і Ван Гог.

Ты яго не знойдзеш зорку -
ён ступіў за Той парог.
зараз з ім вядуць гаворку
Гегель,
Гогаль
і Ван Гог.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шануеце сваіх блізкіх. І не важна далёка яны да вас ці побач, проста памятайце , што менавіта гэтыя людзі заўсёды рады вашаму прыезду.