Верашчака
496 subscribers
7.53K photos
1.21K videos
4 files
1.89K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

☦️ 5 снежня 1104 года мяркуемая дата нараджэння Еўфрасінні Полацкай (мірское імя — Прадслава Святаслаўна).

Інакіня і асветніца перыяду Полацкага княства.

Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавай скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.

Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве (працавалі вучылішчы, бібліятэкі, скрыпторый, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні).

Па яе замове Лазар Богша зрабіў крыж, вядомы як крыж Еўфрасінні Полацкай. Мужчынскаму манастыру падарыла выдатны твор візантыйскага мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская».

У 1167 годзе памерла ў Іерусаліме, здзяйсняючы туды паломніцтва, і была пахавана ў манастыры Святога Феадосія.
#СучаснаяБеларусь

"Белавія" - лідэр рэйтынгу пунктуальнасці Perfect Timing Awards 2024 ад міжнароднага аэрапорта Шарамецьева (Масква)

У рэйтынг увайшлі авіякампаніі з найбольш высокімі паказчыкамі за мінулы год.

Лідэраў вызначалі па такіх параметрах, як:
пункт пунктуальнасць прыбыцця і пасадкі,
пункт пунктуальнасць адпраўлення і ўзлёту паветраных судоў.

"Белавія" стала першай у намінацыі "Самая пунктуальная замежная авіякампанія з аб'ёмам звыш 1500 узлётна-пасадачных аперацый»

У цяперашні час з Шарамецьева выконваюць палёты 42 авіякампаніі па 150 напрамках.

Трымаем планку💙

Крыніца
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра паганскія перажыткі ў літоўцаў і беларусаў.
Апошняга паганскага ідала ў беларусаў бачылі яшчэ 170 гадоў таму назад.

Ну і хутка Каляды праваслаўныя 😁
#ДумкіЎслых

Часам дробязі робяцца для нас нечым важкім і значным. Цікава, чаму так?

Чаму нейкія рэчы могуць абуджаць у нас асаблівыя пачуцці, выцягваць з глыбінь падсвядомасці ўспаміны, кранаць нейкія струны, гукі якіх разыходзяцца ўнутры, як разыходзяцца кругі ад каменьчыка ўпаўшага ў ваду?...

Будзь гэта засохшая кветка сярод старонак старой кнігі, пажоўклая паштоўка з кароткім віншаваннем, нічым непрыкметны каменьчык, які захоўваецца ў пушцы ад манпасье, або проста пах, гук, ці прадмет які ўзнікае перад намі ў навакольнай прасторы і нагадвае пра нейкую падзею, якая была знакавай і важнай для нас ...

І для ўсіх людзей на свеце гэта проста сухая кветка, проста камень, проста старая паштоўка, проста гук, пах, прадмет... А для некага аднаго гэта абуджальнік успамінаў, якія імгненна круцяцца кінастужкай перад вачыма.

Мне падарылі вожыкаў. Для ўсіх вас гэта проста фігуркі са смалы, прычым нафіг вам не патрэбныя. А для мяне гэта напамін пра час, калі тут у тэлеграм я была Ожык )))

Усё! Ваша Зоя С 😁
Ці мерзнуць у мышэй хвасты?

Дзікія мышы, такія як мышы лясныя і палявыя, зімой вымушаны шукаць ежу нават у маразы. Але іх тонкія хвасты, якія амаль не пакрытыя поўсцю, пры гэтым не абмярзаюць. Як такое магчыма?

🔬 Польскія навукоўцы даследавалі гэты феномен у натуральных умовах. Яны ўсталявалі эксперыментальныя боксы з камерамі і тэрмометрамі, а каб прывабіць у гэтыя пасткі-лабараторыі мышэй, выкарыстоўвалі… арэхава-шакаладны крэм.

📉 Выявілася, што тэмпература хвастоў мышэй у марозныя дні можа апускацца да -5°C, не выклікаючы пашкоджання тканак. Калі тэмпература робіцца крытычнай, мышы інстынктыўна абгортваюць хвасты вакол цела, каб абагрэць іх.
Такі механізм адаптацыі дазваляе грызунам эканоміць энергію. Пры ўмераным холадзе яны не марнуюць рэсурсы на награванне хваста, паколькі страты цяпла ў гэтым участку мінімальныя.

❄️ Гэтыя назіранні — першы зафіксаваны выпадак, калі ў сысуноў, якія не гібернуюць, тэмпература перыферыйных частак цела апускаецца ніжэй за нуль. Гэта яшчэ адзін доказ геніяльнасці прыродных механізмаў выжывання.

Сачыце за намі, каб даведацца больш пра дзікую прыроду! 🌿

Паводле Ludwika Tomala, Nauka w Polsce

📷 Дзякуем за фота палявой мышы Віталю Некрашэвічу.

#Дзікіфакт
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, спадарства!

Фолк-група "Росквіт"
#КухняБеларусі

Яешня духавая

Склад(на 6 порцый):
● яйкі (8 шт.),
● мука (6 ст. л.),
● малако (800 мл),
● соль,
● цыбуля (3 шт.),
● вяндліна (300 г),
● алей (50 г),
● масла сметанковае (50 г).

Гатаванне
Цыбулю нарэзаць саломкай, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць вяндліну (саломкай), абсмажваць 2–3 хвіліны.

Атрыманую сумесь выкласць у ёмістасць для запякання.
Яйкі ўзбіць, дадаць малако, муку і соль. Усё гэта ўліць у ёмістасць для запякання, змяшаць з цыбуляй і вяндлінай. Запякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 190 °С.
💭«Кнігі як людзі: адны, ледзь дакрануўшыся да цябе, знікаюць назаўжды, іншыя, сустрэўшыся выпадкова, уваходзяць у тваё жыццё і застаюцца ў ім»

Іван Мележ
🌟📚 З нагоды 535-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500-годдзя выдання апошняй надрукаванай ім кнігі «Апостал» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе кніжная выстава «Францыск Скарына – жыццё дзеля Слова».

📌 Экспазіцыя змяшчае звыш 150 даведачных, навуковых, навукова-папулярных, літаратурна-мастацкіх выданняў і ілюстрацыйны матэрыял, прысвечаны асобе Францыска Скарыны. Наведаць экспазіцыю можна па 6 красавіка.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».