Forwarded from Белорусская Правда
Няхай Рыгор, нарадзіўся 05.12.1914 г. у вёсцы Сяліба Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Калодзішчанскай сярэдняй школе пад Мiнскам. Завочна скончыў літаратурны факультэт Мiнскага настаўніцкага інстытута (1939). У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у баях на Паўднёвым, 1-м Украінскім франтах. У 1942-1943 гг. Прайшоў ваеннымі дарогамі Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Вугоршчыны. Закончыў вайну на Эльбе. З 1946 г. працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва». У 1952-1954 гг. - загадчык аддзела крытыкі і публіцыстыкі часопіса «Полымя», у 1956-1957 гг. - рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Сябра СП СССР з 1946 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.
Аўтар зборнікаў вершаў.
У 1984 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
На беларускую мову пераклаў «Дзень айца Сойкі» С.Тудора (1952), «Над Чарамошам» М.Стэльмаха (1955), «Памфлеты» Ю.Мельнічука (1961), асобныя творы Твардоўскага.

#МоваНашаРодная
#Літаратура
Мова наша! Не толькі ўзлёты
Ты пазнала ў лёсе сваім.
Колькі раз прыніжэннем, прыгнётам
Цябе знішчыць хацелі зусім.
Хоць у змянлівых віхурах стагоддзяў
На цябе было многа атак,
Для сваіх захавала нашчадкаў
Каларыт, самабытнасць і смак.
Наша матчына мова не згіне,
Яна стрыжнем у нашай душы.
Трэба верным ёй быць, не пакіне,
Калі будзем яе берагчы!
Аляксандр Ладісаў
https://stihi.by/vershy-na-belaruskaj-move/nasha-mova/

Стихи.бай - уголок современной поэзии
Наша мова - Стихи.бай
Мова наша! Не толькі ўзлёты Ты пазнала ў лёсе сваім. Колькі раз прыніжэннем, прыгнётам Цябе знішчыць хацелі зусім. Хоць у змянлівых віхурах стагоддзяў На цябе было многа атак, Для сваіх захавала нашчадкаў Каларыт, самабытнасць і смак. Наша матчына мова не…
#ЗробленаЎБеларусі
Вось такія рэкламныя лісты выдаюць на касах у "Кароне". Ну, Іў Рашэ ў нас пастаянна выкарыстоўвае беларускую мову

#ГісторыяБеларусі
#ЗУспамінаў
#КанфесійныяПытанніВКЛ
З успамінаў Максіміліяна Восіпавіча Маркса, удзельніка рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчыка Сібіры, прыродазнаўца, метэаролага, аб сваім жыцці ў Віцебску ў 1830-1840-х гг.
Ізноў пра доўгачаканае ўз'яднанне ўніятаў з праваслаўнымі, вачамі "паляка":
"Униатские священники не беспокоили помещиков никакими требованиями. Являлись только к ним с поздравлениями на Пасху, на Рождество, в день именин и выканючивали себе таким образом как-нибудь подаяние. Они довольствовались хижинкой при церкви и небольшим огородишком при хижинке. Не то было с наехавшими из России священниками. Они стали требовать себе руги, полей, лугов и приличных, да и со службами еще домов. Морщились помещики, а должны были удовлетворять их требования. Мало того, новообращенную паству нужно же было поучать, хотя на непонятном для нее языке, и прихожане должны были для того ходить по праздничным дням в церковь, а они и не ходили. Священники стали отмечать неходящих, и что же оказалось: дворовые люди, особенно повара и кучера, совсем не посещали храмов божиих. Вышло предписание помещикам беспрекословно отпускать к обедне в праздничные дни всю свою прислугу. Не легче стало: прислуга отговаривается дальностью расстояния от церкви. Приказано давать ей подводы. Тут уж не вытерпели и православные помещики и завели с попами судебные распри. Католики молчали и с самодовольною улыбкою потирали себе руки. Несколько лет продолжалась эта борьба, пока не опротивела обеим сторонам, и дело уладилось как-нибудь."

Forwarded from Беларускі піонэр
#звязда
Да гісторыі сталічнага таксі - тры заметкі пра з'яўленне ў Менску з 1 ліпеня 1934 года новай службы таксі на базе савецкіх аўтамабіляў ГАЗ-А фаэтон (гл. фота) з нумароў №143, №144 і №148 газеты "Звязда".
Інфармацыя знойдзена дзякуючы Фэйсбук-суполцы "Транспорт Минска. Хроника".

Forwarded from Верашчака
Як лічыце, ці з'явіцца ў нас беларускае кіно па-беларуску?
Anonymous Poll
56%
Спадзяюся на гэта вельмі і чакаю!
32%
Хацелася б, але надзеі мала. Хіба аматары перакладуць што.
5%
Мне ўсё роўна. Я беларускае кіно не гляджу
6%
Я за капіталістычны падыход і лічу, што кіно па-беларуску - гэта лішнія растраты
2%
Я наогул супраць усяго беларускага
#МіфыЛегендыБеларусі
Хут
У каго ў хаце паселіцца Хут, таму ён вельмі спрыяе ў жыцці: золатам з невядомых скарбаў адорвае, снапы з далёкіх чужых палеткаў у гумно прыносіць. Зрэдку Хута можна ўбачыць увечары на небе. Калі ён ляціць і зіхаціць агнём, дык золата дзесьці знайшоў; калі ж чуваць толькі лопанне крылаў, а самога не відаць — збожжа нясе.
Хута трэба заўсёды шанаваць і смачна карміць. І не забывацца, што любімая Хутава страва — яечня. Таму гаспадыня, падсмажыўшы яйкі, спяшаецца на гарышча, ставіць каля коміна міску і кліча:
— Хут, Хут, хадзі сюды, з’еш яечню!
Вернецца гаспадыня ў хату, а Хут пачынае есці. І абавязкова праз дзень ці два гаспадарам дабром аддзячыць. Тут, на гарышчы, Хут і жыве, а лётае, дзе яму захочацца. Ён таксама можа лёгка перакінуцца ў палена, корч ці старое кола.
Кажуць, быў такі выпадак. Адзін парабак падслухаў, што гаспадыня паклікала Хута есці, пачакаў, калі яна вярнулася ў хату, і з’еў яечню сам. Хут страшэнна раззлаваўся, напэўна, падумаў, што з яго пакпілі: паклікалі снедаць, а міска — пустая…
У той жа дзень падпаліў ён сядзібу — і хату, і гумно, і хлеў. Збівалі людзі пажар, збівалі, але не далі рады. Стаяць, глядзяць на галавешкі. Непадалёку старое кола ляжыць. Нікому ў галаву не цюкнула, што гэта Хут. Не стала яму дзе жыць, вось ён у кола і перакінуўся.
— Навошта, каб яно згарэла! — сказаў сусед пагарэльцаў і перакінуў кола ў свой двор.
І зажыў той дзядзька прыпяваючы. Усё ў яго ладам пайшло: і жыта добра радзіла, і ўсякае багацце паплыло ў хату.

#КухняБеларусі
Вішнёўка
Прадукты:
● вада (2 л),
● вішні (0,5 кг),
● манныя крупы (100 г),
● цукар (па смаку).
Гатаванне
Давесці ваду да кіпення, пакласці ў яе вішні. Як толькі вада з вішнямі пачне закіпаць, дадаць туды, памешваючы, манную крупу і цукар па смаку.
Смачнага!

#Падарожжа
#ГісторыяВКЛ
Брэсцкая крэпасць
Хоць яна больш вядомая сваім гераічным супраціўленнем падчас Другой сусветнай вайны, крэпасць таксама звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.
На месцы крэпасці некалі знаходзіўся замак, які служыў важным абарончым пунктам на заходніх рубяжах Вялікага Княства Літоўскага. Месца, дзе знаходзіцца крэпасць захоўвае ў сабе мноства гістарычных эпізодаў, пачынаючы ад сярэднявечных бітваў да дыпламатычных перамоваў.
Гістарычная нататка: у 1596 годзе ў Берасцейскім замку была заключана Брэсцкая унія паміж Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі.

Распаўсюджанне літоўскай мовы на тэрыторыі ВКЛ паводле даследванняў літоўскага гісторыка.
👉 Для мяне цікава мапа 20-га стагоддзя. Па ёй бачна, што Вільня - беларускі горад! 🤷🏻♀️
Крыніца матэрыяла тут

Верашчака
#Падарожжа #ГісторыяВКЛ Брэсцкая крэпасць Хоць яна больш вядомая сваім гераічным супраціўленнем падчас Другой сусветнай вайны, крэпасць таксама звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. На месцы крэпасці некалі знаходзіўся замак, які служыў важным…
#ГісторыяБеларусі
Тлумачу для асабліва разумных!)))
На месцы Брэсцкай крэпасці раней быў Берасцейскі замак. Менавіта гэта мелася на ўвазе, калі размова ішла пра аб'екты ВКЛ. Цяпер замка няма, ёсць крэпасць, якая знаходзіцца на тым месцы, дзе адбываліся важныя падзеі Вялікага Княства.
https://biarescie.krokam.by/hall/16/