Верашчака
497 subscribers
7.25K photos
1.16K videos
4 files
1.8K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Мялецій Сматрыцкі. Працяг...

Я некалькі разоў перачытаў гэты тэкст, каб зразумець, што хацеў гэтым сказаць аўтар. Але так да канца і не зразумеў.

Хутчэй за ўсё Сматрыцкі ў гэты час больш схіляўся да ўніяцтва. І на ўсход, у Канстанцінопаль і Ерусалім, адправіўся з мэтай знайсці там падтрымку сваіх ідэй аб тым, што каталіцкая і праваслаўная царква мала чым адрозніваюцца па сутнасці і што можна знайсці нейкія агульныя шляхі да сусветнай уніі. Але нічога гэтага не знайшоў і расчараваўся.

А па вяртанні на радзіму атрымаў падазрэнні і непрыязнасць ад сваіх аднаверцаў.

Усё вышэй пералічанае ў рэшце рэшт прывяло да яго рашэння прыняць унію. Чаму безумоўна былі радыя, як уніяцкія вышэйшыя духоўныя асобы, так і каталіцкія. Бо навыкі і здольнасці Сматрыцкага былі ўсім добра вядомыя.

Ну і безумоўна гэта была вялікая страта для праваслаўнага духавенства і ўдар па яе аўтарытэту.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Мы памятаем, што пры каралі Жыгімонце III становішча праваслаўных у Рэчы Паспалітай істотна пагоршылася - адбылася Берасцейская унія, у праваслаўных больш за 20 гадоў не было свайго мітрапаліта. Ну і сам кароль быў ярым прыхільнікам каталіцтва і заступнікам уніятаў.

Пасля яго смерці каралём РП стаў Уладзіслаў IV. І тут адразу аўтар кнігі адзначае значныя паляпшэнні ўмоў для праваслаўных - па сутнасці ўзаконіў праваслаўную царкву ў РП. Тут хутчэй за ўсё адыгралі два важныя фактары:

1. Неабходнасць замацаваць прыхільнасць да сябе ўсяго шматэтнічнага і шматканфесійнага народа РП.
2. Знешнепалітычныя пагрозы.

Але будзем назіраць далей за падзеямі.
Дарэчы, Уладзіслаў ІV - гэта той самы Ўладзіслаў, які павінен быў стаць Маскоўскім царом у часы Смуты.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на пэўную добразычлівасць новага караля да праваслаўнай царквы, як бачым, ён не дазволіў вывучэння ў праваслаўных школах пэўных дысцыплін, каб тыя не мелі статуса вышэйшых навучальных устаноў. Вось такая яна была каралеўская добразычлівасць 😏

Аднак пры гэтым сярод праваслаўнага насельніцтва існавала адукацыйная цемра і неразуменне, у тым ліку сярод казакоў. За тое, што ў гэтых школах выкладалі латынь, настаўнікаў і нават самога мітрапаліта абвінавачвалі ў здрадзе, называлі іх за гэта ўніятамі. І тым прыходзілася на першых парах апраўдвацца і абараняцца.

Пры гэтым адзначым, што ў тыя часы настаўнікі гэтых новых школ самі вучыліся ў каталіцкіх навучальных установах.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ пра адукацыю ў XVII ст. У Рэчы Паспалітай і Маскоўскім царстве.

Кіеўскія манастыры дапамагалі распаўсюджваць адукацыю ў Маскоўскім царстве.

У самой Рэчы Паспалітай, як бачым, з высокай якасцю адукацыі вылучаюць езуіцкія школы, потым праваслаўныя, уніятскія паставілі на апошняе месца, не гледзячы на тое, што ўніятам павінны былі дапамагаць самі езуіты.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Звернем увагу на моўнае пытанне ў першай палове XVII ст.

Як бачым, кнігі друкаваліся як на польскай, так і на рускай (заходнерускай, значыцца старабеларускай) мовах. У прыведзеных фрагментах з кнігі не згадваецца пра друкаванне ўніяцкіх кніг, але можна лагічна зрабіць выснову, што ўніяцкія кнігі таксама друкаваліся на абодвух мовах.

Пры гэтым яшчэ ўзгадваецца, што польская мова была зразумелая для праваслаўнага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Выкажу здагадку, што да сярэдзіны XVII ст. у РП усталявалася пэўнае двухмоўе, нешта накшталт таго, як сёння ў нас з рускай і беларускай мовамі. Толькі ў тыя часы на бытавым узроўні роўнасці моў было больш, здаецца. Да польскай больш схіляліся тады шляхта, магнаты, духавенства, мяшчане, да рускай (старабеларускай і стараўкраінскай) - сяляне, праваслаўная шляхта, казакі.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ раз сустракаем згадку пра Радзівілаў, слуцкіх, і іх стаўленне да праваслаўнай царквы.

Не ў першы раз у кнізе ўзгадваецца і род Агінскіх, таксама як абаронца правоў праваслаўнай царквы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

З гэтых урыўкаў з кнігі бачым, што праваслаўныя таксама нападалі на ўніятаў, у тым ліку на вышэйшае духавенства. І гэта пры тым, што новы кароль РП значна палепшыў умовы для праваслаўных.

Чаму так адбывалася, даведаемся ў наступны раз. Бо прычыны для гэтага дакладна былі....
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Не гледзячы на пастановы караля вярнуць забраныя ўніятамі цэрквы праваслаўным, вяртаць іх прыходзілася сілай, уніяты іх не аддавалі, аказвалі супраціўленне, звярталіся да мясцовых судоў, якія выносілі заўсёды прысуды на карысць уніятаў.

Як такое магло быць? І чаму? У кнізе пра гэта не згадваецца. У галаву напрошваецца толькі адзін варыянт. Ўніятам так дапамагалі езуіты хутчэй за ўсё. Упэўнены, што яны непасрэдна самі давалі такія прамыя саветы ўніятам - не гледзячы на пастановы караля і сеймаў, любым коштам нічога не аддаваць праваслаўным, а там як-небудзь разбярэмся.

У выніку дайшло ўсё да таго, што кароль і сейм абавязалі судовыя справы паміж уніятамі і праваслаўнымі разглядаць на сеймах і там іх зацвярджаць.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Тут Мітрапаліт Макарый у сваёй кнізе ўзгадвае пра праваслаўных казнадзеяў (прапаведнікаў). Яны пачалі дзейнічаць у РП па прыкладу каталіцкіх і, мабыць, пратэстантскіх прапаведнікаў.

Атрымліваецца, што праваслаўныя ў тыя часы шмат чаго капіравалі ад католікаў - і метады распаўсюджвання веры, і навучальныя ўстановы. І гэта пры тым, што духавенства абодвух канфесій ставіліся адна да другой варожа.

Можна адзначыць, што канкурэнцыя паміж рознымі канфесіямі ў РП спрыяла агульнаму развіццю адукацыі і асветы.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Чым бліжэй да сярэдзіны XVII ст., тым часцей будзем узгадваць пра казакоў, як абаронцаў праваслаўнай веры ў Рэчы Паспалітай.

Калі вы ўважліва чыталі мінулыя ўрыўкі з кнігі, то маглі заўважыць, што ўніяты больш актыўна дзейнічалі на сучасных беларускіх землях і на Валыні.

У гэтым тэксце параўноўваецца становішча праваслаўных на беларускіх землях (Вільня, Полацк) і на ўкраінскіх. Гэта розніца і паўплывала на далейшую гісторыю нашых народаў, якая адбілася ў рэшце рэшт на фарміраванні нашых нацыянальнасцей у будучыні.

Пра гэта мы яшчэ не раз узгадаем пазней.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

Адной з галоўных мэт уніятаў у сваёй дзейнасці была мэта мець сваіх сенатараў у сейме. І памятаем, як нічога ў іх не атрымлівалася ў гэтай безнадзейнай справе. І толькі ў 1624 г. у іх атрымалася заняць тры месцы ў Сейме.

Але ў 1646 г., дзякуючы новаму каралю, у сейме было ўжо і як мінімум тры праваслаўных сенатары, вядомыя прозвішчы абаронцаў праваслаўя ў РП - Аляксандр Агінскі, мінскі ваявода, Адам Кісель, кіеўскі кашталян, Багдан Статкевіч, навагрудскі кашталян.

Узгадваецца тут яшчэ і адна з галоўных прычын распаўсюджвання ўніі. Гэта пераход праваслаўнай знаці ў унію і каталіцтва (у каталіцтва значна больш). Аўтар называе гэта здрадай. І часта ў нас таксама можна чуць такую думку.

А як лічыце вы?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)
Мне здаецца, што гэта быў з большага асабісты выбар знаці. У каталіцтве і польскасці яны бачылі пэўны прэстыж, магчымасць зблізіцца з Еўропай, у рэшце рэшт шляхецкія вольнасці. Гэты працэс можна параўнаць з XX ст., калі беларусы, пераязджаючы ў гарады, адракліся ад роднай мовы на карысць рускай, як больш перспектыўнай, культурнай, навуковай.

Мы ж за гэта не можам вінаваціць народ і называць гэтых людзей здраднікамі. У такія ўмовы ён трапіў. Таму чаму мы павінны лічыць здраднікамі нашых продкаў з шляхты?
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

(працяг)

Пункт а) таксама адпавядае і асабістым мэтам Хмяльніцкага і саміх казакоў.

Пункт б) - ніводнай мэце, толькі асабістай гетмана.

Пункт в) - часткова мэце #2. Паны аддавалі свае землі ў арэнду габрэям, якія жорстка эксплуатавалі сялян.

Пункт г) - адкладзеная мэта #2.
Пункт д) - мэце #2.
Пункт е) - мэце #2.

Якія высновы тут можна зрабіць?
1) Антыфеадальнай барацьбы мы тут не бачым. Казакі не прапанавалі народу і сялянам ніякай альтэрнатывы па гэтаму пытанню.
2) Больш за ўсё абаронена правоў саміх казакоў і праваслаўнай шляхты, часткова - праваслаўнай царквы
3) Усе патрабаванні тычацца толькі ўкраінскіх зямель. Беларускае насельніцтва ВКЛ, атрымоўваецца, Хмяльніцкі выкарыстаў ў сваёй барацьбе ў тактычных мэтах - не даць ударыць войску ВКЛ з тылу. Такі расклад вызначыў у далейшым розныя шляхі станаўлення і фарміравання ўкраінскага і беларускага народаў.
4) Гэтыя гістарычныя падзеі + Валынскія падзеі 1943 г. зрабілі палякаў і ўкраінцаў заклятымі ворагамі, што можна назіраць і зараз.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесійныяПытанніВКЛ

Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

1649-ы год. Прыгнечаныя і забітыя праваслаўныя манахі і духавенства запрашаюцца ў Маскву для адукацыі і асветы мясцовага духавенства 😏