Верашчака
496 subscribers
7.39K photos
1.18K videos
4 files
1.84K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

І яшчэ пра адукацыю ў XVII ст. У Рэчы Паспалітай і Маскоўскім царстве.

Кіеўскія манастыры дапамагалі распаўсюджваць адукацыю ў Маскоўскім царстве.

У самой Рэчы Паспалітай, як бачым, з высокай якасцю адукацыі вылучаюць езуіцкія школы, потым праваслаўныя, уніятскія паставілі на апошняе месца, не гледзячы на тое, што ўніятам павінны былі дапамагаць самі езуіты.
​​#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Што мы ведаем пра Іосіфа Сямашку? Першае, што будучы ўніяцкім епіскапам, далучыў уніяцкую царкву да праваслаўнай. І другое, што тым самым, па меркаванні асобных гісторыкаў і прапагандыстаў, выратаваў беларусаў ад апалячвання і ўвогуле зрабіў шмат для беларушчыны. Так гэта ці не, давайце разбірацца.

Вядома, што Іосіф Сямашка паходзіў з Кіеўшчыны. Ніхто нам лепш не раскажа пра яго, чым ён сам.

Ну, з першых абзацаў яго працы бачым яго адносіны да гістарычных падзей. Пазіцыя ні чым тут не адрозніваецца ад пазіцыі ўлад Расійскай Імперыі.

Па словах Сямашкі мясцовая знаць пакінула веру продкаў і саму Ўнію на карысць каталіцтва. Але, як мы ведаем, з кнігі мітрапаліта Макарыя, знаць амаль не пераходзіла ў Унію. Значная частка князёў, шляхты і баяр спачатку перайшла ў пратэстанты. А толькі потым у каталіцтва пад уплывам езуітаў.

Многія адразу пераходзілі ў каталіцтва. Такім чынам Унія ва ўсе часы заставалася па сутнасці мужыцкай верай. Так што Сямашка агульна мае рацыю, але па дэталях ёсць пытанні.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Галоўнай прэтэнзіяй праваслаўнай царквы да ўніяцтва ў той час быў страх поўнага акаталічвання уніяцкіх прыходаў і духавенства. Уніяцтва разглядалася як пераходны перыяд ад праваслаўя да каталіцтва.

І як бачым, падставы для гэтага меліся. Калі першапачаткова пры ўтварэнні Ўніі амаль поўнасцю захоўваўся старадаўні абрад, то ўжо на пачатку XIX ст. уніяцкая царква шмат чаго запазычыла ад каталіцкай - арганы, алтары замест іканастасаў, імшы, і нават польская мова стала распаўсюджвацца для службы.