Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
915 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Які цудоўны дзіцячы кубак з беларускімі словамі. ❤️💚
#КазкіДзецям

Снежная Каралева

Гісторыя чацвёртая
Прынц і прынцэса

Ганс Хрысціян Андэрсан

Пераклад Міхася Пазнякова
#КухняБеларусі

Бульбяныя клёцкі з малаком

Не асабліва распаўсюджаная і папулярная страва, і гэта не гледзячы на тое, што бульба — гэта гародніна нумар адзін у нашай краіне. Але з ў нас у дзяцінстве такая смаката была адной з любімых.

Для прыгатавання клёцак трэба бульбу натаркаваць на дробнай тарцы і добра адціснуць вадкасць праз тканіну.

Бульбяному соку дайце адстаяцца, вадкасць зліцце, а крухмал дадайце да адціснутай бульбы.

Атрыманую густую масу трэба крыху пасаліць і скачаць шарыкі памерам з вялікі лясны арэх.

Сфармаваныя шарыкі кідаем у падсоленую кіпячую ваду і варым хвілін пяць. Лішак вады зліваем, пакінуўшы столькі, каб яна пакрывала самыя верхнія клёцкі толькі напалову.
Дадаём кароўе масла.

Ну і ўсё, клёцкі гатовыя. Накладаем іх у міску і забельваем малаком.

Смачна есці!
#СучаснаяБеларусь

Факты пра Беларусь

Каляды ў нашай краіне святкуюць двойчы: 25 снежня - каталікі, 7 студзеня - праваслаўныя. Гэта афіцыйныя выхадныя дні ў Беларусі.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі – пасі, як авечку, тады выйдзе на чалавечка
6 ЛЮТАГА – 110 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
#Літаратура

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у вёсцы Саматэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Яго бацькi былi вясковымi настаўнiкамi.
3 1921 г. Аркадзь вучыцца ў Саматэвiцкай сямiгодцы. “Цiкавiцца вершамi i спрабаваць пiсаць iх сам пачаў з сямi год, а ў 1928 г. ў клiмавiцкай газеце “Наш працаўнiк” быў надрукаваны мой першы верш на беларускай мове”, — успамiнаў паэт у сваёй аўтабiяграфii.
У тым жа 1928 г. вядучы лiтаратурны часопiс Беларусi “Полымя” надрукаваў яго верш “Бывай…”, першы варыянт вядомай песнi “Алеся” на музыку I. Лучанка, якая набыла шырокую папулярнасць, дзякуючы выкананню “Песняроў”.
У 1928 г. паступіў у Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. А ў 1930 г. Аркадзь Куляшоў пераехаў у Мiнск, дзе працягваў вучобу на лiтаратурным факультэце Мiнскага педiнстытута. I ў гэтым жа годзе выходзiць першы зборнiк вершаў маладога паэта Росквiт зямлi”.

Узяўшы iмклiвы старт, паэзiя Аркадзя Куляшова набiрала разгон: ён выдае новыя паэтычныя кнiгi, стварае паэмы.
Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на беларускім радыё (1934— 1936), літкансультантам у кабінеце маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР (1936—1937).
У 1938 г. была надрукавана нiзка вершаў пад назвай “Юнацкi свет”, куды ўвайшлi невялiкая песня-паэма “У зялёнай дубраве”, вершы “Воблака”, “Ранак”, “Млын”, “На сотай вярсце”, “Магiлёўская хмарка”, “Плыла, цалавалася хмара з зямлёй”, “Мая Бесядзь” i iншыя творы, у якiх малады паэт, паводле сцвярджэння крытыкi, нарэшце, знайшоў свой уласны голас.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аркадзя Куляшова накiравалi ў ваенна-палiтычнае вучылiшча пад Ноўгарадам. 3 лiпеня 1941 года ён працаваў у армейскай газеце “3намя Советов”.
Вялiкай папулярнасцю карысталiся яго вершы i гумарыстычныя творы пра байца Аляксея Пятрова. Пiсаў ён iх на рускай мове. Са снежня 1943 года i да вызвалення Беларусi Аркадзь Куляшоў працаваў у Беларускiм штабе партызанскага руху.
Самым вядомым творам паэта часоў вайны стала лiра-эпiчная паэма “Сцяг брыгады”.

У пасляваенныя гады працаваў рэдактарам газеты “Лiтаратура i мастацтва” (1945-1946) i на кiнастудыi “Беларусьфiльм” (1958-1967). 3начнымi паэтычнымi дасягненнямi ў гэты час сталi цыкл вершаў “3 новай кнiгi”, паэмы “Варшаўскi шлях”, “Хамуцiус”.
Памёр Аркадзь Куляшоў раптоўна 4 лютага 1978 года, знаходзячыся на адпачынку ў Нясвiжы.
Рамонкавы алей лечыць вены

▪️Збярыце свежых кветак рамонка аптэчнага.
Вымыйце, атраснуць ад вады і дайце абсохнуць.
❗️Сушыць кветкі не трэба!

▪️Кветкамі запоўніць бутэльку і заліць алеем да плечак.
▪️Паставіць бутэльку ў цёмнае месца і настойваць 40 дзён.
▪️Не забывайце перыядычна падтрасаць бутэльку.
Праз 40 дзён працадзіце праз марлю, рэшту адцісніце.
▪️Захоўваць у халадзільніку.

Масла ўціраць штодня ў месцы, дзе пашыраны вены. Рабіць гэта вельмі акуратна і беражліва.
Для больш выяўленага эфекту на ноч можна зрабіць кампрэс. Дапамагае вельмі добрае, карыстацца пажадана штодня.
Разам з лячэбным эфектам алей робіць скуру мяккай, здымае раздражненне, стомленасць і ацёкі.
Forwarded from ГРУППА ДРОЗДЫ (Влада)
Славянская Трын-Трава.

Такую траву ў вядомым мастацкім творы касілі нейкія зайцы. Дык што гэта за трава такая?

Такую "трын-траву" згадваў Чэхаў у якасці вызначэння для якіх-небудзь падзей, якія не маюць асаблівай значнасці, дробязі. З вялікім літаратарам згодны і такія складальнікі слоўнікаў, як Даль і Ожагаў. Яны ў сваіх працах таксама паказваюць, што назоў гэтак незвычайнай травы тлумачыцца як нешта бессэнсоўнае.

Інфармацыя, якая не нясе ў сабе ніякай значнасці, і з'яўляецца трын-травой. Гэтае азначэнне можна звязаць са словам «трындзець», якое таксама паказвае на дробязь, якую распавядае чалавек. Праўда, слова хоць і сугучна з названай трын-травой, але мае іншае паходжанне.
Forwarded from Лёгкая Мова
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю ў аўторак а 12й дня. Проста сёньня, 6 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень бармэна!🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
🖼📜 Выстава «Мова ваеннай ілюстрацыі» адкрыецца 8 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
———
🖼📜 Выставка «Язык военной иллюстрации» откроется 8 февраля в Национальной библиотеки Беларуси.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
Forwarded from Учительская
Сёння Дзень народзінаў Максіма Гарэцкага❤️

Максім Гарэцкі – выбітны беларускі празаік, журналіст, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Ён быў адным з тых, хто распачаў стварэнне нацыянальнай мастацкай прозы.

Нягледзячы на вельмі складанае жыццё, спадар Максім паспеў стварыць цудоўныя і важныя для ўсіх нас творы, зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё культуры і фармаванне нацыянальнай самасвядомасці. За сваю працу і сумленнасць творцу давялося паплаціцца – яго расстралялі ў 1938 годзе.

Думаем, сёння важна ўшанаваць памяць нашага земляка і прыгадаць некаторыя яго творы:

💎«Дзве душы» (версія для чытання і аўдыё)

💎«Літоўскі хутарок» (версія для чытання і аўдыё)

💎«Рунь» (версія для чытання)

Паглядзіце таксама і дакументальны фільм «Максім Гарэцкі: рукапісы не гараць».

Якія творы Максіма Гарэцкага вам найбольш падабаюцца? Пішыце ў каментарах!
"Без Маральнасці (нравственности) няма ЧАЛАВЕКА і няма дзяржавы. Калі няма ў чалавека нічога святога - ён жыве ў рэжыме базавых нізінных інстынктаў - і, каб задаволіць гэтыя нізінныя інстынкты, ён пойдзе на ўсе злачынствы, і хлусіць будзе, і подласці здзяйсняць і здрады - таму, што для яго няма паняццяў сумленне, гонар, Радзіма, родная мова... Гэта не чалавек, а істота горшая за жывёлу."
#ГісторыяБеларусі

Заходнерусізм і краёвасць
Частка 2
Пачатак тут

Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага грамадска-культурнага асяроддзя даказаць няпольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні.
Яны ўсё ж першымі падштурхнулі да пастаноўкі пытання "А хто такія беларусы?".

Спроба адказаць на яго стала адным з фактараў, які садзейнічаў фарміраванню беларускага нацыянальнага руху і ідэалогіі.

Асноўныя прынцыпы ідэалогіі "заходнерусізму" ў сярэдзіне XIX ст. былі распрацаваны І.Сямашкам, М.Каяловічам, а таксама знайшлі адлюстраванне на старонках часопіса "Вестник Западной России", які выдаваўся ў 60-70-я гг. XIX ст. К.Гаворскім.

Зыходным пастулатам "заходнерусізму" было сцвярджэнне, што беларусы з'яўляюцца не самастойным этнасам, а заходнім адгалінаваннем рускага народа.

Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучаліся дзве плыні: больш памяркоўная, ліберальная (М.Каяловіч, А.Пчолка) і кансерватыўная (К.Гаворскі).

Прадстаўнікі першай прызнавалі рэальнасць існавання адметных этнакультурных рыс Беларусі, адзначалі самакаштоўнасць беларускай культуры, магчымасць яе вывучэння для ўзбагачэння агульнарускай, але лічылі справу фарміравання нацыянальнай супольнасці як палітычна шкодную. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходнерусізму" зрабілі значны ўклад у даследаванне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця, унеслі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання.
Нярэдка сваёй дзейнасцю яны імкнуліся палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных сярод моладзі тады сацыялістычных ідэй.
Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Я.Карскага, М.Нікіфароўскага і інш.

Прыхільнікі кансерватыўнай плыні лічылі этнічныя асаблівасці беларусаў лакальна-дыялектнымі і вынікам польска-каталіцкай экспансіі, вартымі знішчэння для аднаўлення "рускага" характару краю.

У далейшым "заходнерусізм" як ідэалогія і форма этнічнай самасвядомасці часткі гарадскога насельніцтва Беларусі страціў свой пэўны дэмакратызм і фактычна адмаўляў права карэннага насельніцтва на нацыянальную самабытнасць.
Верашчака
#ГісторыяБеларусі Заходнерусізм і краёвасць Частка 2 Пачатак тут Паралельна з "краёвай" ідэяй зараджаецца "заходнерусізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку…
На мой погляд, пэўныя плыні спрабуюць аднавіць ідэі "заходнерусізму" у наш час.

Аб гэтым яскрава сведчаць пасты і каментарыі ў некаторых тэлеграм каналах так званых "абшчэственнікаў", дзе можна сустрэць прамыя з'яўленні, што беларусы - гэта частка рускіх, што беларуская мова - рускі дыялект, што на культуру і погляды мясцовага насельніцтва значна паўплывалі палякі і Беларусь ад гэтага ўплыву трэба бараніць.

А вось маякамі такіх поглядаў і такой рыторыкі з'яўляюцца тэлеграм-каналы накшталт "Тутэйшыя", "Западно-русская атлантида" "История Белой Руси"

З якімі мэтамі ідзе распаўсюджванне ідэй "заходнерусізму" у наш час, калі ні палітыка Расіі, ні тым больш палітыка Беларусі з імі ніяк не супадаюць - гэта няхай разумныя людзі думаюць. Мы што бачым, пра тое і пішам.
#СучаснаяБеларусь

Незвычайныя помнікі Беларусі

Дзіцё курыцы ў шкарлупіне і з чароўнымі белымі крыламі ўсталявалі ў 2008 годзе насупраць будынка птушкафабрыкі ў Салігорску.

Аўтарам незвычайнай скульптуры стаў мясцовы мастак Уладзімір Ламейка, які змясціў на памятную шыльду фразу: «Усё пачынаецца з яйка».

Зараз можна не ламаць галаву над тым, што было раней, — курыца ці яйка: у Салігорску ўсё вырашылі за вас.
Што вам нагадвае слова "стажары"?

Пішыце свой варыянт у каментарыі