Forwarded from Матуля Беларусь
НАША МАСТАЦТВА.
БЕЛАРУСКАЯ СКУЛЬПТУРА :
ДРАЎЛЯНЫЯ ШЭДЭЎРЫ.
Нацыянальны мастацкі музей паказвае выставу беларускай скульптуры XVII-XVIII стагоддзяў.
Гэта больш за 80 помнікаў культавай драўлянай скульптуры і разьбы з фондаў музея, створаных на працягу першай паловы XVII – канца XVIII стагоддзяў. Выстава з'яўляецца вынікам шматгадовай працы па зборы, рэстаўрацыі і вывучэнні надзвычай рэпрэзентатыўнай калекцыі старажытнабеларускай скульптуры Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.
Экспазіцыя працуе да 7 красавіка 2024 г.

Forwarded from Лёгкая Мова
КРЫГА (kryha)
(назоўнік, жаночы род)
1. Ільдзіна на рацэ, на возеры.
🔸️З глухім шумам і скрыгатам, напаўзаючы адна на адну, плылі вялізныя крыгі. (Краўчанка)
2. Рыбалоўная снасьць у выглядзе двух рухомых палазоў зь сеткамі, якою ловяць рыбу ў неглыбокіх зарослых месцах.
#словы_К

#ГісторыяБеларусі
Заходнерусізм і краёвасць
Частка 1
У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі А.Кіркора ў Вільні, В.Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А.Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску.
Беларуская інтэлігенцыя, якая гартавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі "краёвага", блізкага да беларускага па сваёй сутнасці патрыятызму.
Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага лібералізму А. Кіркор зведаў нападкі як з боку прадстаўнікоў польскага грамадскага руху, так і з боку расійскага. Першыя абвінавачвалі яго ў здрадзе польскім нацыянальным інтарэсам, другія бачылі ў ім ўамаскіраванага ворага Расіі, які служыць польскім экстрэмістам.
"Краёвая" ідэя была шмат у чым працягам "літвінскага" патрыятызму ў Рэчы Паспалітай, звязанага з аўтаноміяй ВКЛ у складзе дзяржавы.
Моцным фактарам фарміравання "краёвасці" стала палітыка русіфікацыі і абмежаванняў у дачыненні да католікаў і яўрэяў, якая праводзілася ўрадам Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг.
Канчаткова "краёвасць" аформілася ў пачатку XX ст. Яе цэнтральнай ідэяй было сцвярджэнне адміністрацыйнай аўтаноміі з парламентам у Вільні для беларускіх і літоўскіх губерняў.
У гады Першай сусветнай вайны гэта ідэя трансфармавалася ў праект дзяржаўнай самастойнасці зямель былога Вялікага Княства Літоўскага.
Адным з лідараў краёўцаў у пачатку XX ст. быў Р.Скірмунт, якога складаны асабісты і супярэчлівы палітычны лёс прывёў да актыўнага ўдзелу ў абвяшчэнні Беларускай народнай Рэспублікі.
(Працяг будзе)

НАШЫ АСОБЫ.
РАСЦІСЛАЎ ЯНКОЎСКІ.
КІНО. ТЭАТР.
5 лютага -
дзень нараджэння беларускага артыста тэатра і кіно Расціслава ЯНКОЎСКАГА (1930 - 2016).
Народны артыст Беларусі.
Старэйшы брат артыста Алега Янкоўскага.
Нарадзіўся ў Адэсе ў сям’і шляхціча, штабс-капітана лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка, які ў 1930-х быў рэпрэсіраваны.
У 1951 г. закончыў тэатральную студыю пры Ленінабадскім драмтэатры (Таджыкістан). З 1957 г. ў Мінску акцёр Дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, дзе служыў да канца свайго жыцця.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Нарачы сёння так.
А у вас?
А у вас?
Forwarded from BelAI
Увага ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі!
У галерэі FARBA адбываецца выставачны праект "НейраБеларусь", які паказвае Беларусь вачамі нейрасетак. У экспазіцыі больш за 90 работ, якія спрабуюць адлюстроўваць фрагменты беларускай прыроды, архітэктуры, кухні, міфалогіі, гісторыі і шмат чаго яшчэ.
Кульмінацыяй праекта з'яўляецца імерсіўны фільм "Лічбавая эвалюцыя", які ўяўляе сабою вобразнае пераасэнсаванне свету ідэй і свету матэрыі. Арганізатары таксама падрыхтавалі тэматычны квэст, які дазволіць у займальнай форме пазнаёміцца з экспазіцыяй. Наведвальнікі, якія жадаюць самастойна пазнаёміцца з экспанатамі, могуць скарыстацца бескаштоўным аўдыягідам на беларускай мове
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся
https://www.instagram.com/p/C2CG7F6I9E2/

БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА МАМУ.
❤️Няма лепшага сябра, чым родная матуля.
🌹Маці, што кветка: дзе яна ёсць, там і водар.
🌾Жанчына без дзіцяці, быццам колас без зерня.
🐎Цану дарогі ведае конь, цану праўды – маці.
💧У роднай крынічцы вадзіца чыстая, нібы слёзы матулі.
🌞Пры сонейку цёпла, пры маці добра.
🤲Матчыны рукі заўсёды мяккія.
👩👧👦У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.
🕊Птушка рада вясне, а дзіця маці.
🙏Шануй маці з бацькам: другіх не знойдзеш.
😊Маміна крыло і ў дарозе цёплае.
🤔Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Forwarded from Усё пра ўсё
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Лондане знялі хлопца ў Apple Vision Pro, які выгульваў робапса.
З днём будучыні
З днём будучыні
Forwarded from Национальный центр современных искусств
З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010).
У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла свой пастаянны адрас у новым будынку па вул. Някрасава, 3, у сценах якога і дагэтуль працягвае стварацца сучаснае мастацтва.
У адной з залаў былых майстэрняў будуць экспанавацца творы выпускнікоў розных гадоў, якія зараз захоўваюцца ў калекцыі НЦСМ: Фёдара Драгуна, Алы Няхайчык і Сяргея Шэмета, Сафіі Піскун. Для шырокага круга гледачоў гэтыя творы будуць прадстаўлены ўпершыню.
НЦСМ па адрасе: вул. Някрасава, 3
Cep – Ндз, 12:00 – 20:00,
Кошт квіткоў: 9/6/4/3 р.

#МоваНашаРодная
Документальны фільм пра беларускія гаворкі
https://youtu.be/YFxYkhZW2qU?si=IumaiOsg_xpgZWKO

YouTube
Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі»: як гаворыць краіна
Дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі» створаны камандай праекта «Мова: як гаворыць краіна» https://sp.onliner.by/exponliner/ пераважна з таго матэрыялу, які ў апублікаваныя ў 2019 годзе відэаролікі не ўвайшоў. Сцэнарый быў напісаны кандыдатам філалагічных…