Верашчака
481 subscribers
6.34K photos
917 videos
2 files
1.45K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
Forwarded from Лёгкая Мова
Мы ні ў якім разе не схіляем вас да ўжываньня алькаголю ў аўторак а 12й дня. Проста сёньня, 6 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень бармэна!🍷

ТРУ́НАК (trunak)
(назоўнік, мужчынскі род)

Абласное слова: алькагольны напой.

🔸Прыемна ў дом зайсьці з дарогі,
Дзе рады вам гаспадары,
Дзе вас частуюць, што ёсьць змогі,
Дзе трунак знойдзецца стары.
Такі, што чарачка-другая
Вам разагрэе ў сэрцы кроў. (Колас).
#словы_Т
📍МАЙ ЦІ ТРАВЕНЬ? (паводле В. Вячоркі):

У беларускай мове дзьве назвы пятага месяца.

Май — лацінская назва, ад рымскай багіні зямлі Маі. Аднак маем і ўласнае слова май ‘першая зеляніна з дрэваў, якою прыбіраюць хаты на сьвята Сёмуху’.

А травень — народная назва, і без тлумачэньняў зразумелая. Кладзецца ў рытм поруч з чэрвенем ці верасьнем.

ТРА́ВЕНЬ (travień)
(назоўнік, мужчынскі род)

Пяты месяц каляндарнага года.
#словы_Т
Forwarded from Лёгкая Мова
ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#словы_Т