Верашчака
490 subscribers
7.02K photos
1.1K videos
4 files
1.72K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

🔥 26 лістапада 1930 года нарадзіўся (г. Орша) Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры.

Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва.

Больш падрабязна пра пісьменніка чытайце тут 👇
https://bel.sputnik.by/20241126/vladimir-korotkevich-biografiya-1036746974.html
#ЛюдзіБеларусі

🔥 Цікавыя факты з жыцця Уладзіміра Караткевіча

✔️ Продкі Уладзіміра Караткевіча былі шляхецкага саслоўя і паходзілі з беларускага Падняпроўя, з Рагачова, Мсціслава, Магілёва і іншых гарадоў. Адзін са сваякоў пісьменніка па матчынай лініі, паводле сямейнай легенды — Тамаш Грыневіч, браў удзел у паўстанні 1863—1864 гг.

✔️ Нямногія ведаюць, што пісьменнік на працягу ўсяго жыцця нядрэнна маляваў. Захаваліся некалькі соцень яго малюнкаў, сярод іх нямала шаржаў, у тым ліку Уладзімір Сямёнавіч адлюстроўваў сябе.

✔️ Першапачаткова ў літаратуру Караткевіч увайшоў як паэт. Першыя вершы Уладзіміра Караткевіча былі апублікаваны ў 1951 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў».
Першы паэтычны зборнік «Матчына душа», выдадзены ў 1958 годзе, засведчыў, што ў літаратуру прыйшоў арыгінальны талент са сваімі тэмамі, вобразамі, з адметным бачаннем свету.

✔️ Уладзімір Караткевіч большую частку свайго жыцця пражыў з маці, якую вельмі любіў. Ажаніўся ён даволі позна — у 41 год. Яго жонка, Валянціна Браніславаўна, на той момант працавала ў Брэсцкім краязнаўчым музеі і ў мясцовым педагагічным універсітэце.

✔️ Шырокае прызнанне як у Беларусі, так і далёка за яе межамі прынесла Уладзіміру Караткевічу яго проза

Уладзімір Сямёнавіч зацвердзіў сябе як пісьменнік гісторыка-рэвалюцыйнай тэмы.

✔️ Значны ўклад унёс Уладзімір Караткевіч у развіццё нацыянальнай драматургіі і кінадраматургіі.

Ён стварыў глыбока праўдзівыя і эмацыйна насычаныя п'есы «Млын на Сініх Вірах», «Званы Віцебска», «Кастусь Каліноўскі» і «Калыска чатырох чараўніц», пастаўленыя ў многіх тэатрах. Па сцэнарыях Уладзіміра Караткевіча на кінастудыі «Беларусьфільм» створаны шматлікія дакументальныя стужкі, а таксама мастацкія фільмы «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» і іншыя. Пра Уладзіміра Караткевіча быў зняты дакументальны фільм «Як сканаю —душа застанецца...».

✔️ Помнікі Уладзіміру Сямёнавічу ўстаноўлены ў Оршы, Віцебску, Кіеве, мемарыяльныя дошкі — у Оршы і Мінску.

Імя класіка носіць аршанская школа, у якой ён вучыўся, вуліцы ў Віцебску, Оршы, Гродне, Рагачове.

У родным горадзе класіка ў 2000 годзе быў адчынены музей імя Уладзіміра Караткевіча. Ён размясціўся ў гістарычным будынку, пабудаваным у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа
#ЛюдзіБеларусі

Відэа той дзяўчыны, аб якой ідзе размова ў папярэднім посце.

Хто жадае падтрымаць яе ў Інстаграм, то гэта тут
https://www.instagram.com/reel/DC1f5MSMvm5/?igsh=MWdvZWZ4aGJzdDg5Nw==
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ЛюдзіБеларусі

"Толькі тады цябе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага багацця.
А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова!"


Змітрок Бядуля
#ЛюдзіБеларусі

29 лістапада 1859 года нарадзіўся Мікалай Андрэевіч Янчук, беларускі, украінскі і расійскі вучоны-славіст, пісьменнік.

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт.

Адзін з заснавальнікаў часопіса «Этнографическое обозрение», дзе друкавалася шмат беларускіх матэрыялаў.

З 1918 года чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратуры ў Маскоўскім універсітэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1921 годзе — прафесар кафедры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ.

Першым пачаў на навуковай аснове збіраць і вывучаць беларускі музычны фальклор, даў аб’ектыўную эстэтычную ацэнку беларускаму песеннаму меласу.

Аўтар шматлікіх прац у галіне антрапалогіі і археалогіі (у тым ліку «Некаторыя даныя да пытання аб антрапалагічным тыпе беларусаў»), літаратуразнаўстве, мастацкім перакладзе; апрацовак народных песень, у тым ліку беларускіх арыгінальных музычных твораў.
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

30 лістапада 1899 года нарадзіўся (в. Зазыбы, цяпер у Лёзненскім раёне) Міхась Лынькоў, беларускі празаік.

Народны пісьменнік БССР. З 1938-га да
1948 года ўзначальваў Саюз пісьменнікаў БССР.

Сям’я М. Лынькова (жонка і сын) была расстраляна немцамі ў верасні 1941 года ў Старадарожскім раёне.

У 1946 годзе Янка Маўр напісаў апавяданне «Завошта?», у аснову якога лёг гэты трагічны факт.

Пасля вайны Міхась Ціханавіч працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук БССР.

У 1958 годзе выдаў раман «Векапомныя дні», за які ў 1968-м атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Якуба Коласа.
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

9 снежня 1891 года нарадзіўся (г. Мінск) Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладчык, крытык, гісторык літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы новага часу.

Разам з Я. Купалам стаў заснавальнікам пейзажнай і інтымнай лірыкі, першым у беларускай літаратуры звярнуўся да урбаністычных матываў. Аўтар зборніка вершаў "Вянок", фальклорна-рамантычных паэм "Максім і Магдалена", "Страцім-лебедзь" і інш.

На беларускую мову пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф.Шылера, Г.Гейне, А.Пушкіна.

Выдаўшы адзін прыжыццёвы зборнік "Вянок" ён ўвайшоў ў залаты фонд беларускай культуры.🌟

Духаўздымная "Пагоня", робіць яго імя несмяротным і ставіць у шэраг найталенавіцейшых сыноў Айчыны!

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
🔥
#ЛюдзіБеларусі

Помнікі Максіму Багдановічу
У Менску, Старых Дарогах, Ялце, Яраслаўлі
Сябры, магчыма вы падкажаце, дзе яшчэ ёсць помнікі Багдановічу? 🤔
#ЛюдзіБеларусі

✒️ 210 гадоў таму нарадзіўся Адам Завадскі

14 снежня 1814 г. нарадзіўся друкар і выдавец Адам Завадскі (1814—памёр 5 студзеня 1875).
📌 Менавіта з А. Завадскім супрацоўнічаў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які ў 1846 г. у выдавецтве Завадзкіх выдаў сваю першую кнігу «Сялянка».
📌 У 1849—1851 гг. у друкарні Завадскіх выйшлі 18 нумароў часопісу «Athenaeum». Гэта навукова-літаратурны часопіс, які выходзіў у 1841—1851 з ініцыятывы пісьменьніка Язэпа Крашэўскага. На старонках часопіса друкаваліся творы М. Грабоўскага, С. Рэйтана, А. Грозы, К. Буйніцкага, Г. Жавускага, Ул. Сыракомлі, А. Плуга, Я. Баршчэўскага, Ігната Ходзькі і інш.