Верашчака
509 subscribers
7.06K photos
1.11K videos
4 files
1.73K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#Літаратура

***
Нястомны шыпшыннік!
Хоць блізіцца захад,
плыве адвячорак —
твой зараснік днее,
прасвечаны
зыркімі сонцамі ягад,
гасцінец
з абодвух бакоў палымнее.
Вось-вось і насупіцца
восень глухая,
ты ж радасна свеціш
ад вёскі да вёскі,
і весела
квецень твая палыхае,
шчасліва
халодныя ззяюць пялёсткі.
Хоць снежныя хмары
збіраюцца дзесьці —
у неба
з калючага лезеш адзення.
Далей — у зіму —
парываешся несці
трываласць пладоў
і нястомнасць цвіцення.


Мар'ян Дукса
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры - Якуб Колас

📌 Дэбютаваў у друку вершам «Наш родны край» у газеце «Наша доля» за 1 верасня 1906 г.

📌 Працаваў настаўнікам, браў удзел у нелегальных гуртках і нават адкрыў падпольную школу.

📌 Атрымаў 3 гады турмы за ўдзел у настаўніцкім руху, які "падрываў устоі імперыі".

📌 Быў падпаручнікам на Румынскім фронце падчас І Сусветнай вайны.

📌 У 1923 г. асобнай кнігай выйшаў самы знакаміты твор класіка - паэма "Новая зямля".

📌 У 1926 г. стаў народным пісьменнікам, але ў 1930-ых неаднойчы трапляў пад увагу НКУС.

📌 Па вайне працаваў у АН БССР.

📌 У 1954 г. скончаная трылогія "На ростанях".

📌 У 1956 годзе Якуб Колас звярнуўся да ЦК кампартыі з лістом пра месца і стан беларускай мовы ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.

📌 Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

📌 У Мінску працуе Дзяржаўны музей Якуба Коласа, філіялы знаходзяцца ў Стаўбцоўскім раёне: у Акінчыцах, Смольні, Мікалаеўшчыне і Альбуці.
#Літаратура

* * *
Мець бы жыццё бессмяротнае мне,
Мець бы вечныя свежыя сілы;
Я аддаў бы усё старане,
Старане сваёй роднай і мілай!

На кускі, на крупінкі, як пыл,
З кожным днём я б па ёй разлятаўся
І часціны нязмераных сіл
Ў кожным месцы даваць бы стараўся.

А дзе трэба было б заплаціць
Дзеля шчасця народа сабою,
Я хутчэй пастараўся б там быць
І сваёй адкупіцца душою…

І так з году ў год, да тых дзён,
Па кусочку б ў ахвяру я клаўся,
Пакуль цяжкае долі праклён
З стараною маёю расстаўся.

Каб жыццё бессмяротнае мець,
Каб мне вечную свежую сілу,
Я аддаў бы усё старане,
Старане сваёй роднай і мілай!

Цішка Гартны
#Літаратура

На старонках новага гісторыка-архіўнага выдання Выдавецкага дома «Звязда» «Рашэнні прымае ЦК...» разглядаюцца звароты прадстаўнікоў пісьменніцкай, мастацкай супольнасці Беларускай ССР ў галоўны на той час кіруючы орган — Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі.

З выдавецкай анатацыі да кнігі: «Дакументы, якія разглядаюцца на старонках кнігі, напісаны беларускімі пісьменнікамі, мастакамі, дзеячамі культуры, тымі вядомымі і меней вядомымі асобамі, плён чыёй працы ў розныя гады складаў беларускую нацыянальную культуру. Здавалася б, некаторыя іх звароты ў вышэйшую ідэалагічную і фактычна вышэйшую дзяржаўную інстанцыю мелі прыватны характар. Але ж, каб вырашыць тое ці іншае пытанне, без чаго творчасць нічога не вартая, апроч ЦК, і не было куды звярнуцца. Іншая карэспандэнцыя — сведчанне пазіцыі творчай інтэлігенцыі, яе жаданне зрабіць нешта патрэбнае для ўсяго грамадства і Беларусі" 

Крыніца
#Літаратура

Я гляжу, беларуская паэзія вельмі падабаецца імперцам, трыадзінцам і ўсялякім антысаветчыкам.
https://yangx.top/el_mirs/3388?single

Ну што ж, спецыяльна для вас яшчэ адзін твор нашага знакамітага Я.Купалы.
Чытайце і матайце на вус!

Зоя С.

👉 Хаўруснікам
Я. Купала

«Gazeta Codzienna»
І «Виленский вестник»
Сабраліся хэўрай,
Як свінні на сметнік.
 
І ну ж гаманіці,
Ўхмыляцца пад вусам,
Як лепш атуманіць
Мазгі беларусам.
 
«Gazeta» бармоча:
«Нех бэндзе ён ляхам»,
А «Вестник» – «Пусть лучше
Московским прёт шляхом».
 
Спрачаліся доўга,
Як край наш раскрасці,
Дый спеліся ўрэшце:
Парваць на дзве часці.
 
Адна часць Варшаве
Лізаць ногі будзе,
Маскве хай другая
Нясе свае грудзі.
 
Забыліся толькі,
Хаўруснікі ночы,
Спытаць беларуса,
Чым сам ён быць хоча
 
Па-мойму ж не варта,
Панкі, так лезць з жылаў
Як свінням – не глянуць
Вам дальш свайго рыла.
 [1913]
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Літаратура

Спявайце юныя паэты....

Ніл Гілевіч


Спявайце, юныя паэты!
Спяліце ў бурах пачуцця
Неўтаймаваны боль планеты,
Непераможны крык жыцця!
 
Магчыма, вам якраз і здзейсніць
Дзядоў вялікіх запавет:
Узняцца так на крыльлях песні,
Каб чуў і бачыў цэлы свет!
 
Назло прарокам самазваным,
Што глуха каркаць пачалі,
Спявайце спевам нечуваным
На мове любай вам зямлі!
 
Спявайце, помнячы нязменна:
Пакуль паэты будуць пець –
Не быць Радзіме безыменнай,
Зямлі бацькоў – не анямець!


Крыніца відэа ў тыкток
#Літаратура

***
Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але тут нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць.

Яны аддалі нам меч і касу,
Слова з вуснаў, цяпер нямых…
I нам немагчыма пайсці адсюль
I пакінуць са смерцю іх.

1980

Уладзімір Караткевіч
#Літаратура

***
Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галінкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.

Ужо тырчаць аленнімі рагамі
аголеныя вераснем сукі,
каля ракі чуваць над берагамі,
сухі, трывожны шолах асакі.

Сягоння дзень быў зябкі, непагодны-
на плашчык мой, захутайся ямчэй…
заўжды баюся я вачэй халодных…
і вераснёвых здрадлівых начэй…

Апошні час мне холадна, Марыя.
хай верасень у гэтым вінават.
Зрабіўся нейкі кволы без пары я,
не разумею, разумею шмат…

Маўчыш… нібы ля попелу сівога,
прадзьмутага вятрамі на вылёт,
ты спадзяешся абагрэць, нябога,
сваю руку, халодную як лёд.

Мінаючы зялёную ялінку,
апёкшы клёна кволую далонь,
з сука на сук, з галнкі на галінку,
перасмыкае восеньскі агонь.


1957

Сяргей Дзяргай
#Літаратура

🔥 28 лістапада 1923 года было заснавана літаратурнае аб’яднанне «Маладняк».

Узнікла з ініцыятывы маладых пісьменнікаў А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Вольнага, А. Дудара, Я. Пушчы, М. Чарота. Да іх далучыліся У. Дубоўка, М. Зарэцкі, К. Крапіва, П. Трус, К. Чорны, пісьменнікі старэйшага пакалення З. Бядуля, А. Гурло і іншыя.

Філіялы «Маладняку» існавалі па ўсёй Беларусі, а таксама ў Маскве, Латвіі, Чэхіі. У склад аб’яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў.

У верасні 1925 года налічвалася 507 членаў аб’яднання

Падрабязна пра перадумовы стварэння і вынікі дзеяння аб'яднання тут