Верашчака
496 subscribers
7.4K photos
1.18K videos
4 files
1.85K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

🌅 Напэўна няма ў Беларусі чалавека, які не чуў пра наш Нарачанскі курорт і пра саму Нарач - самае вялікае возера Беларусі, якое часта называюць беларускім морам.

Але далёка не ўсе ведаюць, што курортнікі на Нарачы з'явіліся яшчэ за польскім часам, у далёкія 20-я, 30-я гады мінулага стагоддзя. Так-так, курорту Беларусі амаль сто гадоў ужо!

Палякі былі ўражаны прыгажосцю нарачанскіх краявідаў і прывабнасцю азёрных берагоў і таму ўздоўж возера пачалі з'яўляцца еўрапейскага ўзроўню сядзібы. А потым турыстычныя базы, рэстараны і нават яхт-клубы.

У Купа (цяпер к.п. Нарач) спецыяльна пабудавалі прычал. А ў Кабыльніку (в.Нарач), на плошчы перад касцёлам, размясцілася танцавальная зала і тэатральная сцэна, там жа круцілі кінафільмы. А на святы іграў аркестр пажарнай дружыны.

У сувязі з узрастаючым наплывам турыстаў, значная ўвага надавалася дарогам.
Да адкрыцця чыгункі дарога з Вільні ў Нарач была сапраўдным выпрабаваннем,  4.300 метраў трэба было ісці пешшу па бездарожжы. Але нават не гледзячы на гэта, еўрапейскія турысты не гублялі цікавасці да нарачанскіх берагоў.

І вось у 1937-ым годзе польскі турыстычны часопіс напісаў аб адкрыцці вузкакалейнай чыгункі, якая з Вільні ішла аж да самага возера. Падарожжа займала ўсяго 4 гадзіны, уключаючы перасадку ў Лынтупах з "нармальнага" на вузкакалейны паравоз.

Некаторыя ўчасткі дарогі напаміналі Шварвальд або Вогезы. Каляя вілася серпанцінам па высокім насыпу, сярод густога бору, пераскоквала праз яры, на дне якіх беглі імклівыя рачулкі, дзе вадзілася фарэль.

Апошні адрэзак чыгункі з нарачанскім пейзажам быў самы прыгожы. Толькі дзеля гэтага відовішча можна было сюды прыязджаць. Маленькі вакзальчык, які гарманічна ўпісваўся ў наваколле, быў вытрыманы ў своеасаблівым стылі і збудаваны з вагонных кузавоў, змененых да непазнавальнасці. А далей 80 квадратных метраў воднай прасторы, пакрытай яхтамі, кацярамі, лодкамі, байдаркамі.....

Хаця пачатак ў нарачанскай чыгункі быў не вельмі радасны. Але пра гэта іншым разам.
Працягваем знаёміць вас з навінкамі студзеня ад Выдавецкага дома «Звязда»!

У Выдавецкім доме «Звязда» зусім хутка выйдзе кніга Алёны Басікірскай «Быль пра шкодніка Сёму» (6+).

Гумарыстычная вершаваная быль пра пяцігадовага хлопчыка Сёмку нясе ў сабе адразу некалькі выхаваўчых установак. Па-першае, дзеці на прыкладзе галоўнага героя вучацца, што нічога не даецца проста так, а каб нешта атрымаць, гэта трэба заслужыць. І, канечне,твор вучыць дзетак змалку літаратурнай беларускай мове, яе хараству і адметнасці, зафіксаванай у лінгвістычных слоўніках. Сёмка і напрыканцы твора застаецца свавольнікам і гарэзам, але намногалагоднейшым і пачцівейшым.

Гэтае выданне можна будзе набыць у крамах ААТ «Белкніга», РУП «Акадэмкніга», у інтэрнэт-краме «Оз.бай».
⠀⠀
Набыць выданні па спецыяльным кошце (без гандлёвай нацэнкі), а таксама пазнаёміцца з поўным асартыментам кніжнай прадукцыі вы можаце ў Выдавецкім доме «Звязда» (г. Мінск, вул. Захарава, 19) або на сайце zviazda.by у раздзеле «Кнігі».
Forwarded from Усё пра ўсё
Роўна 40 гадоў таму Apple прадставіла Macintosh – першы камерцыйна паспяховы кампутар са зразумелым усім інтэрфейсам і мышкай.

Першапачаткова яго хацелі назваць у гонар гатунку яблыкаў McIntosh, але такі брэнд ужо быў заняты вытворцам аудыётэхнікі, так што напісанне крыху змянілі.

Быў і план-Б - назваць яго MAC: па-англійску гэта Mouse Activated Computer, а ў перакладзе на беларускую - "кампутар з мышкай".

У гонар юбілею фанаты Apple запусцілі сайт, на якім сабраны сотні фота і відэа з усімі існуючымі Mac.
Forwarded from Аналитические Гусли
#абшчэственныЛікбез

Перыяд Расійскай імперыі
Частка 2

Перыяд развіцця Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX ст) - гэта эпоха фарміравання гістарычных перадумоў аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характару, якія далі магчымасць рэалізацыі нацыянальнай дзяржаўнасці. На беларускіх землях узмацніліся нацыя- і элітаўтвальныя працэсы.

Да канца XIX. стагоддзя тэрмін "беларусы" замацаваўся за насельніцтвам тэрыторыі ў межах сучаснай Беларусі.

У 80-я гады  XIX ст. лідэры беларускай нацыянальнай эліты ўсвядомілі неабходнасць палітычнага аб'яднання і барацьбы за права свайго народа на самастойнае гістарычнае існаванне і развіццё, што першымі аб'явілі народнікі з групы "Гоман" у сталіцы Расійскай імперыі - Санкт-Пецярбурзе.
Яны тэарэтычна абаснавалі існаванне беларускай нацыі, у сваёй праграме вылучалі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага распрыгоньвання беларускага народа, якое звязвалі з перамогай народнай рэвалюцыі ў Расіі, пераходам улады да Устаноўчага схода і ўтварэннем нацыянальных аўтаномій.

Беларускія палітычныя эліты ў канцы XIX ст - пачатку XXст. звязвалі будучыню Беларусі з ліквідацыяй самадзяржаўя і зацвярджэннем у Расіі дэмакратычнага ладу.

Барацьба эліт за нацыянальныя інтарэсы стала магутнай рухчай сілай, якая аб'яднала ідэю нацыянальнай дзяржаўнасці з дзейнасцю беларускіх палітычных партый, арганізацый і груп рознага сацыяльнага скдаду.

У гэты перыяд амаль усе палітычныя арганізацыі і плыні, якія прадстаўлялі інтарэсы нацыі, арыентаваліся на ідэю аўтаномна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі.

Цэнтрам беларускага нацыянальнага руху сталі створаная ў 1903 годзе першая беларуская палітычная партыя "Беларуская сацыялістычная грамада" і заснаваная ў 1906 годзе газета "Наша ніва".

"Наша ніва" аб'яднала вакол сябе класікаў айчыннай літаратуры - Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.
З перыядам Расійскай імперыі звязаны імёны і іншых выбітных гістарычных асоб: Міхаіл Клеафас Агінскі, Іосіф Сямашка, Іосіф Гурко, Якуб Наркевіч-Йодка, Браніслаў Эпімах-Шыпіла, Яўхім Карскі, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Ігнат Буйніцкі.

(Працяг будзе)

Усе пасты рубрыкі знойдзеце на канале https://yangx.top/medik7203 па хэштэгу #абшчэственныЛікбез
Верашчака
Photo
Традыцыйныя сямейныя адносіны і выхаванне дзяцей у беларускіх сем'ях

Беларуская сям’я да пачатку ХХ ст. захоўвала патрыярхальны характар. На чале яе стаяў гаспадар.
Без яго волі не адбывалася нічога важнага. Ён найперш адказваў за ўсе палявыя работы, малацьбу, догляд жывёлы, нарыхтоўку дроў. Ніякая праца не магла выконвацца без даручэння гаспадара, ініцыятыва іншых не ўхвалялася.
Гаспадар — казначэй сям’і, ён жа кантраляваў паводзіны моладзі, адносіны да працы, маральнасць сыноў і дачок, караў іх за правіннасці.

Бацька чытаў малітву за сталом, клікаў да вячэры «дзядоў», «карміў мароз» на Каляды і г. д. Ён сядзеў за сталом на куце, пад абразамі. Побач з ім садзіліся старэйшыя мужчыны, а жанчыны займалі месца на супрацьлеглым баку. Толькі пасля малітвы і пачатку ежы гаспадаром маглі есці астатнія.

Аднак улада гаспадара не была дэспатычнай, яна трымалася на маральным аўтарытэце. У беларускай сям’і несправядлівасць, уціск з боку гаспадара, яго п’янства ці лянота неадкладна выклікалі агульны пратэст сям’і, які заканчваўся падзелам альбо перадачай улады іншаму старэйшаму мужчыне. Ад гаспадара сям'і патрабаваўся прыклад ва ўсіх справах, найперш у працы.

#ПобытБеларусі
НАШЫ АСОБЫ.
МІХАІЛ КЕБЕЦ.
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА.

Да 75-годдзя мастака Міхаіла Кебеца (1949-2005). Ураджэнец г. Петрыкава на Гомельшчыне, мастацкую адукацыю ён атрымліваў у Коўне і Мінску.Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1972). Вучыўся ў А.Малішэўскага, А.Луцэвіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1986 г. Працаваў пераважна ў акварэлі. Асноўныя творы: лісты “Лясная дарога”, “Май”, “Разліў на Мухаўцы”, “Дарогі”, “Летні дзень”, “Апошні снег”, Рака Лясная”, “Меднае возера”, “Камянец”; серыі “Па Палессю”, “Берасцейшчына”; партрэты А.Кожына, А.Уса, “Аутапартрэт”, а таксама пано (маркетры) “Музыка архітэктуры” ў Брэсцкай бібліятэцы імя М.Горкага. Творы знаходзяцца ў Брэсцкім краязнаўчым музеі. Член БСМ з 1994 г.