Верашчака
493 subscribers
7.94K photos
1.29K videos
4 files
2.03K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося сумеснае пасяджэнне ЦВК Беларускай ССР і ЦВК Літоўскай ССР; створана Літоўска-Беларуская ССР са сталіцай у Вільні; выбраны сумесны ЦВК (старшыня К. Г. Ціхоўскі) і створаны Савет Народных Камісараў Літоўска-Беларускай ССР (старшыня В. С. Міцкевіч-Капсукас).

У складзе навастворанай дзяржавы засталася тэрыторыя Віленскай, Мінскай, частка Гродзенскай і Ковенскай губерняў.

Новая рэспубліка стваралася як буферная дзяржава – прымежная зона паміж Польшчай і СССР дзеля прадухілення адкрытай вайны паміж імі.

Літоўска-Беларуская ССР праіснавала ўсяго некалькі месяцаў – з лютага 1919 году да ліпеня-жніўня 1919 году.
Афіцыйным «сконам» Літбела прынята лічыць 8 жніўня, калі польскія войскі, што занялі да таго часу амаль усю тэрыторыю Літоўска-Беларускай рэспублікі, захапілі Менск. Хоць фармальна дзяржава праіснавала до ліпеня 1920 года, калі адбылося паўторнае абвяшчэнне БССР.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра чарговыя "цёплыя" узаемаадносіны паміж белымі і чырвонымі. Белыя настойвалі на адзінай і непадзельнай Польшчы. Каліноўскі ім супрацьстаяў.

І як бачым, чырвоныя зусім не былі падрыхтаванымі да паўстання ў той час, калі яно пачыналася...
#ГісторыяБеларусі

Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў сярэдзіне 1920-х у Заходняй Беларусі садзейнічаў радыкалізацыі поглядаў пэдагогаў і вучняў Радашкавіцкай беларускай гімназіі (тагачаснае напісанне — Радашкоўская беларуская гімназія).

Па гэтай прычыне ў верасні 1928 па загадзе Маладзечанскага старасты з прычыны «небяспекі публічнага спакою» — большасць навучэнцаў гімназіі прадоўжылі вучобу за мяжою Польшчы. Пераважна ў БССР, аднак некаторыя скончылі вышэйшую школу ў Чэхаславакіі.

На здымку адзін з нумароў сатырычнага часопіса «Маланка», у якім апублікавана карыкатура пра закрыццё Радашкавіцкай беларускай гімназіі.

Крыніца
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра слуцкія паясы. Цудоўна, што зараз у нас адрадзілі гэту вытворчасць.
#ГісторыяБеларусі

📖 28 лютага 1468 года у Вялікім Княстве Літоўскім прымаецца першы крымінальны кодэкс, так званы Судзебнік, які яшчэ называюць Статутам Казіміра.

Напісаны ён быў на старабеларускай мове і ўпарадкаваў усе найбольш пашыраныя тады віды злачынстваў і пакаранняў.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Каліноўскі - яры вораг Варшавы....а ўвогуле тут пра інтрыгі і расклады, якія адбываліся паміж рознымі рухамі арганізатараў паўстання...
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Калі белыя разлічвалі на замежную дапамогу, то і чырвоныя былі вымушаны рыхтавацца да гэтых падзей. Трэба было захапіць уладу. І для гэтага яны разлічвалі толькі на радыкальныя меры - падняць да барацьбы як мага больш народа, усіх, і з дапамогай нават тэрора
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра амбіцыйныя планы паўстанцаў - узняць барацьбу ў вялікарускіх губернях, аж да Казані. Утапічна, але факт. І ўсё для простага народа і сялян, супраць прыгнятальнікаў. Гэта адзначалі і савецкія гісторыкі, той жа Смірноў.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Вядома, што чырвоныя планавалі карыстацца радыкальнымі метадамі і тэрорам.

Але тут незразумела, пра якое насельніцтва ідзець размова. І як больш суровае стаўленне да насельніцтва можа спрыяць маральнай перавазе над ім. Тым больш у тым выпадку, калі была зроблена стаўка на прыцягненне да паўстання сялян...
#ГісторыяБеларусі

Як з беларусаў рабілі палякаў

Такія старонкі гісторыі трэба ведаць, каб разумець, што толькі мы самі праз сваю самасвядомасць, праз захаванне ў сабе беларускасці, можам застацца тымі, хто мы ёсць. Ніякія "добрыя суседзі", ні злева, ні справа, нам не дапамогуць у гэтым!

Крыніца матэрыялу тут