Верашчака
492 subscribers
7.98K photos
1.3K videos
4 files
2.04K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ЛюдзіБеларусі

📚6 лютага1800 года нарадзіўся (в. Янаўшчына, Пружанскі павет Гродзенскай губерні) Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі

Беларускі паэт, перакладчык, педагог. Член-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследчыкаў старажытнасцяў у Капенгагене і інш.

Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, чэшскую, нямецкую і шведскую.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы...» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння спецыяльных падручнікаў для беларускага юнацтва.
На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў.


Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў.

Больш падрабязна пра Ігната Кулакоўскага тут
#Літаратура
#ЛюдзіБеларусі

Сёння адбудзецца прэзентацыя кнігі сучаснага беларускага пісьменніка Аляксея Кулакова.

Музей Якуба Коласа
Пачатак а 19-ай гадзіне
Уваход 10 рублёў

Акаунт пісьменніка ў Інстаграм
https://www.instagram.com/kulakjan?igsh=bzFvZXE0bnpvZXg3
#ЛюдзіБеларусі

8 лютага 1810 года нарадзіўся Іван Фаміч (Трафімавіч) Хруцкі.

Рускі і беларускі жывапісец, мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.

Яго першая вядомая праца датавана 1832 годам. Карціны мастака паступова атрымлівалі прызнанне грамадства і крытыкаў. Адначасова працаваў і як дызайнер памяшканняў.

У 1836 г. Іван Хруцкі быў узнагароджаны Акадэмічным Саветам вялікім срэбным медалём. У тым жа годзе яму было прысвоена званне вольнага мастака, а ў 1838 г. мастак быў узнагароджаны малым залатым медалём. У гісторыю беларускага і рускага жывапісу І. Ф. Хруцкі ўваўшоў, перш за ўсё, як майстар нацюрморта, хаця за сваё доўгае творчае жыццё мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, пісаў іконы.

У 1839 годзе мастаку быў прысвоены тытул акадэміка.
#ЛюдзіБеларусі

📝8 лютага 1921 года нарадзіўся (сяло Глінішча, цяпер у Хойніцкім раёне) Іван Мележ.

Беларускі савецкі празаік, драматург, публіцыст. Народны пісьменнік БССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя Якуба Коласа.

Аўтар трылогіі «Палеская хроніка», рамана «Мінскі напрамак», шматлікіх зборнікаў апавяданняў.

10 цікавых фактаў пра жыццё і творчасць пісьменніка чытайце тут 👇

https://slushna.by/top-10-cikavyx-faktau-z-zhyccya-ivana-melezha/
#ЛюдзіБеларусі

11 лютага 1807 года нарадзіўся Напалеон Орда - мастак ды кампазітар, які пакінуў пасля сябе архітэктурныя замалёўкі вёсак, маёнткаў, замкаў, палацаў i гарадоў.

Яго выбраныя графікі Беларусі-Літвы ў XIX ст.
#ЛюдзіБеларусі

320 гадоў таму нарадзілася Францішка Уршуля Радзівіл

Пісьменніца і першая вядомая жанчына-драматург Вялікага Княства Літоўскага нарадзілася 13 лютага 1705, Стары Чартарыйск, Каралеўства Польскае — памерла 23 мая 1753 г. у Наваградку.
📌 Была замужам за князем Міхалам Казімірам Радзівілам «Рыбанькам». Жыла ў Нясвіжы, які ператварыла ў цэнтр культурнага жыцця краю.
📌 Асаблівым яе захапленнем быў тэатр, які яна ўзначаліла з 1746 г. Тут ставіла свае першыя драматургічныя творы: «Каханне — дасканалы майстар», «Безразважлівы суддзя», «Дасціпнае каханне» і інш.
📌 Акрамя п’ес, яна з'яўляецца аўтаркай каля 80 паэтычных твораў. Яе паэзія фарміравалася ў рэчышчы еўрапейскай культуры эпохі барока і ранняга Асветніцтва. Сярод іншага яна стварыла цыкл вершаваных партрэтаў - тыповага ўзору прыдворнай паэзіі, напісанага пад уплывам французскай салоннай культуры XVII ст.
📌 Доўгі час імя Францішкі Уршулі было невядома шырокаму чытачу. Толькі ў 2003 у свет выйшла кніга выбраных твораў у беларускім перакладзе.
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

Бацька Мінай, ён жа Мінай Піліпавіч Шмыроў, сапраўды легендарная асоба.

Незадоўга да вайны ўзначальваў кардонную фабрыку, тады памерла яго жонка, пакінуўшы чацвёра дзяцей, малодшаму было 2, старэйшай — 13 гадоў.

Мінай Піліпавіч, пачаўшы партызаніць, дваіх дзетак адправіў жыць да маці, дваіх — да цешчы... Потым хацеў забраць іх да сябе ў атрад, але бабулі не аддалі ўнукаў.

А потым яны трапілі ў палон...
Заложнікаў трымалі ў Суражы, чакаючы, калі партызанскі камандзір здасца ці ад роспачы пачне рызыкоўныя дзеянні.

«Што я тады думаў? Дзеткі мае дарагія, родныя мае. Ну як вам перадаць, як паведаць пра боль мой? А што рабіць, што прыдумаць? У бой ірвуцца мае хлопцы, гатовыя галовы за вас пакласці. Але як весці мне іх на танкі, на дзоты, пад нямецкія гарматы? Пераб’юць...»

Яго дзяцей гітлераўцы расстралялі, а Бацька Мінай і напраўду адпомсціў.

З красавіка ў раёне пачала дзейнічаць ужо брыгада.
Яна вызваліла 15 сельсаветаў. З'явіўся Суражскі партызанскі край. Савецкая ўлада тут захоўвалася да прыходу Чырвонай Арміі. Праз "Суражсія вароты" можна было свабодна прайсці праз лінію фронту. Брыгада кантралявала поўдзень шырокага Суражска-Гарадоцкага партызанскага краю.

Аднавілі сваю дзейнасць калгасы. З вёсак партызанскага краю на савецкую тэрыторыю было адпраўлена 1600 тон хлеба, 10 тысяч тон бульбы, 2-4 тысячы коней, 6 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы. Па прапанове бацькі Міная звыш 25 тысяч мясцовых мужчын было мабілізавана ў Чырвоную Армію.

У жніўні 1944 года Шмырову прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза.

Трагедыя Бацькі Міная апісана ў баладзе Аркадзя Куляшова:

...Іх выводзяць салдаты За краты.
Хлопчык рад і сонцу, і волі.
Іх салдат
Да сцяны прыстаўляе.
Цэліць кат
У льняныя галовы,
Пачынае
З сына Міная.
Стрэл.
Упаў хлапчук трохгадовы...
Кат ізноў пісталет узнімае...
На сцяне — заложнікаў цені...

Вось і ўсё.
Перад бацькам Мінаем Станьце, ўсе бацькі, на калені!


А ў 1971 годзе быў зняты фільм "Бацька"

Сцэнарыст фільма - усыноўлены ў 1942 годзе Бацькам Мінаем Расціслаў Шмыроў, які быў пяцігадовым дзіцем удзельнікам тых падзей, акрамя напісання сцэнарыя таксама сыграў у фільме эпізадычную ролю партызана.

https://youtu.be/2uAVproyaKc?si=jJAWJltEJf3-gqqp
#ЛюдзіБеларусі

18 студзеня 1922 года нарадзіўся Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (в. Звянячы Талачынскага раёна)

Міхаіл Савіцкі - беларускі мастак, педагог, народны мастак Беларусі, народны мастак СССР, акадэмік Акадэміі мастацтваў СССР, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, Герой Беларусі.

М. А. Савіцкі аўтар больш чым 200 тэматычных карцін. Вышэйшым увасабленнем яго творчасці сталі раннія працы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне: "Партызаны", "Забойства сям'і партызана", "Поле", "Плач аб загінуўшых героях", "Бежанцы", "Партызанская Мадонна", "Пакаранне смерцю", "Клятва", цыкл карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечаны трагедыі канцэнтрацыйных лагераў і цыкл прац "Чорная быль" пра трагедыю Чарнобыля. 

Больш падрабязна пра яго творчасць тут
#ЛюдзіБеларусі

💼 19 лютага 1577 года нарадзіўся Мялецій Сматрыцкі.

Беларуска-украінскі пісьменнік-палеміст, грамадскі і царкоўны дзеяч.

Дзякуючы свайму бацьку-пісьменніку з ранняга дзяцінства знаходзіўся ў асяроддзі высокаадукаваных людзей. Пасля заканчэння Віленскай езуіцкай акадэміі Сматрыцкі доўгі час настаўнічаў, затым захапіўся прапаведніцтвам і пачаў пісаць палемічныя творы.

У 1617 годзе ў Вільні ён прыняў пострыг. З таго часу Сматрыцкі пачаў сваю педагагічную дзейнасць, вынікам якой стала кніга, надрукаваная ў 1618 годзе, — «Грамматики словенские правильная синтагма», якую Міхаіл Ламаносаў называў «брамай сваёй вучонасці».

Падрабязна пра дзейнасць Мялеція Сматрыцкага і яго адносіны да праваслаўя і ўніяцтва чытайце тут 

https://studexpo.net/162011/literatura/myaletsiy_smatrytski
#ЛюдзіБеларусі
#Літаратура

📖 90 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

Рыгор Іванавіч Барадулін (1935-2014) - адна са знакавых постацяў беларускай літаратуры др. п. 20 ст.

Пачаўшы з камсамольскае паэзіі ў маладосці, ён вырас да нацыянальнага класіка і маральнага аўтарытэта нацыі, сцвярджаючы ў сваёй творчасці непахісныя каштоўнасці беларускай культуры, незалежнасці краіны і хрысціянскай веры. 👍

Ён быў таленавітым і пладавітым паэтам з пад пяра якога выйшла каля 70 кніг.🔥

Акрамя таго, Р. Барадулін быў добрым перакладчыкам. Менавіта ён пераклаў на беларускую мову помнік старажытнарускай літаратуры «Слова пра паход Ігараў» і «Рубаі» А. Хаяма.

Ён жа перакладаў многія творы У. Шэкспіра, Д. Байрана, Ф. Г. Лорку, Сяргея Ясеніна, Г. Містраль, П. Неруду, А. Міцкевіча і іншых.

Вершы самога Барадуліна перакладзеныя на 38 моў свету. 🔥🔥🔥
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

400 гадоў таму нарадзіўся Багуслаў Казімір Маскевіч

Пісьменнік-мемуарыст, нарадзіўся ў 1625, в. Сэрвач Новагародскага пав.— памёр 4.4.1683), быў вайсковы i грамадскi дзеячом ВКЛ.

📌 Адукацыю атрымаў у Новагародскім калегіуме. У 1643—44 пры двары Б.Радзiвiла, з 1646 г. на службе ў I.М.Вiшнявецкага.

📌 У складзе харугвы Б.Радзiвiла ўдзельнiчаў у паходзе Я.Радзiвiла на Палессi, браў удзел у Лоеўскай бiтве 1649.

📌 У 1655 г. абраны дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Быў паслом на Соймах.

📌 Аўтар 2 дыярыушаў на польскай мове. У адным (падзеi 1643—49) апiсаны ваенныя дзеяннi Вiшнявецкага, М. Патоцкага, Я. Радзiвiла супраць войск Б. Хмяльнiцкага. У другiм апiсаны паход ваяводы I. Хаванскага па Беларусi ў 1660 i разгром яго войск аб’яднанымi сiламi гетманаў П.Я.Сапегi i С.Чарнецкага ў Палонкаўскай бітве 1660.

📌 Дыярыушы даюць аб’ектыўнае ўяўленне пра тагачасныя падзеi i факты ваеннага, палiтычнага i грамадскага жыцця, а таксама ўтрымліваюць шмат партрэтных i пейзажных замалёвак.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM