Верашчака
491 subscribers
8K photos
1.3K videos
4 files
2.05K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Тэрыторыя распаўсюджання формаў ніякага роду назваў дзіцянят жывёл пераўзыходзіць арэал формаў мужчынскага роду.

Іншым словам, у гэтым выпадку, у сучаснай беларускай літаратурнай мове замацаваліся найбольш пашыраныя формы. Цяля, парася, ягня і цялё, парасё, ягнё лічацца нарматыўнымі (і больш старажытнымі), чым цялёнак, парасёнак, ягнёнак, якія характэрныя выключна для поўначы і ўсходу Беларусі.

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная
#ДумкіЎслых

Сёння ў тыктоку мяне падзаманалі!

Да дзяўчыны прыпёрлася нейкае цуда і пачало патрабаваць рускай мовы. Гэта яшчэ ладна, да гэтага прывыклі. Але само гэта цуда ледзь не ў кожным слове робіць памылкі, бязграматнае абсалютна!

І такая сітуацыя пастаянна! Людзі самі ні адной мовы не ведаюць, а ходзяць і нешта ад іншых патрабуюць! Хочацца пакусаць каго!!!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Закранула мяне гэта відэа сваёй шчырасцю і адкрытасцю.

І ведаеце што, гэта як прыклад узроўню ўнутранай культуры простага сельскага чалавека і "высокальтурнага гарадскога" з "правильной речью"

Ну, карацей, слухайце самі.

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@t.eventa?_t=ZS-8u07A8clcdM&_r=1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

🔥 Гэта стыль, гэта клас!
Беларуская мова для нас!


Такой моладдзю можна ганарыцца!

Відэа адсюль https://www.tiktok.com/@katsiaryna_bel?_t=ZS-8u1kspzYW70&_r=1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Толькі паслухайце якая цудоўная мова і які яскравы гумар ў гэтага дзядулі!
Сумна ад таго, што носьбітаў жывой беларускай гаворкі становіцца ўсё менш. Зараз пачуеш то трасянку, то літаратурна правільны варыянт. А гэта ўжо не так цікава

Крыніца відэа https://www.tiktok.com/@natatnik?_t=ZS-8tzh49wP0Jr&_r=1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Верш пра беларускую мову народнай паэткі Людмілы Запрудскай
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Складальнікі беларускіх нарматыўных слоўнікаў сутыкаюцца з праблемай выбару. Як вызначыць, якому сіноніму даць зялёнае святло, а якому, умоўна кажучы, адмовіць у выкарыстанні! Асабліва калі і першае, і другое слова сустракаецца ў друку і пашырана ў гаворках краіны.
Варыянт тут адзін - уключыць у слоўнікі абодва, а час пакажа, якое з іх больш вывучае.

Якраз так паступілі, напрыклад, з парамі валошка/васілёк, ровар/веласіпед, шашок/тхор, замацаваўшы за кожным з гэтых слоў нарматыўны статус. Бо, як паказваюць даследаванні, палова Беларусі гаворыць так, а палова гэдак - як тут выбераш?

Тое ж датычыцца і некаторых варыянтаў адных і тых жа слоў, але з розным націскам: формы асенні/восеньскі, доўгі/даўгі, цЯжкі/цяжкІ нарматыўныя, падтрыманыя вялікімі масівамі гаворак Беларусі

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#МоваНашаРодная

КАЧАЦЬ

У беларускай мове слова качаць ужываецца ў значэнні дзеяння адносна нечага:

✔️Качаць мячык
✔️Качаць цеста качалкай
✔️Качацца ў снезе
✔️Качаць рыбу ў муцэ

У іншых выпадках для рускага слова "качать" існуе шмат аналагаў:

Гушкаць, люляць дзяця

Калыхаць, гайдаць лодку

Зыбаць мост

Хістаць слуп

Ківаць галавой у знак згоды

Круціць галавой у знак нязгоды

Напампоўваць колы машыны

Мацаваць прэс у зале

❤️ Вучыце і шануйце нашу багатую і прыгожую беларускую мову! Карыстайцеся беларускімі словамі ў сваёй гаворцы!
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Далёка не заўсёды ў сучасную беларускую літаратурную мову трапляюць пары слоў з аднолькавым значэннем і даволі вялікай тэрыторыяй распаўсюджвання ў межах краіны. Нават не зазіраючы ў слоўнікі, кожны, хто вывучаў беларускую мову толькі ў школе, адразу ж вызначыць, што ў парах зязюля/кукушка, качка/вутка, певень/пятух другія кампаненты не з'яўляюцца нарматыўнымі. Але яны шырока ўжываюцца ў гаворках Беларусі, то-бок, не ўзяты наўпрост з рускай мовы.

Вось толькі выбар на карысць першага кампанента ў гэтых парах ўжо зроблены (беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, навукоўцамі) і падтрыманы моўнай практыкай (карыстальнікамі літаратурнага варыянта беларускай мовы).

Тым не менш кожная жывая мова адкрытая да інавацый, таму пашырэнне сферы ўжывання слоў кукушка, вутка і пятух тэарэтычна яшчэ можа прывесці да змены іх статусу з даялектнага да нарматыўнага.
#МоваНашаРодная

🥰 Цікавая забаўляшка для тых, хто жадае праверыць сябе на веданне беларускай мовы.

У вашага адміна вынік 100% дарэчы 💪

https://konstruktortestov.ru/test-49605
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Бардзін спявае па-беларуску!

Вітаначкі, сябры!
#МоваНашаРодная

Асаблівасці гаворак Беларусі

Не ўсім словам пашанцавала трапіць у сучасную беларускую літаратурную мову, многія ўжываюцца толькі ў пэўных мясцовасцях Беларусі.

На поўначы краіны, напрыклад, можна сустрэць словы стрЭлкастраказа’ і шУмасмецце’, на поўдні - словы кулблОптушынае гняздо’ і чОбатыботы’.

На захадзе можа здзівіць мясцовая назва штаноў - ганавІцы, на ўсходзе выкліча замілаванне адна з назваў матылька - мЯтлушка.

Пачуўшы ад суразмоўцы нейкае з гэтых слоў, можна прыблізна вызначыць, з якога рэгіёна чалавек ці яго бацькі.
#МоваНашаРодная

Як пачаць гаварыць па-беларуску ў грамадстве калі вы ніколі раней гэтага не рабілі?

Як і ў любой справе, пачынаць заўсёды складана.
Па-першае, калі вы не размаўлялі, то натуральна што ў вас вельмі абмежаваны актыўны слоўнікавы запас
Па-другое, вы будзеце адчуваць псіхалагічны бар'ер, з'явіцца адчуванне, што на вас усе звяртаюць увагу, глядзяць неяк не так.

Рухайцеся з малога. Пачніце вымаўляць ветлівыя словы і фразы. Дзякуй! Калі ласка! Дзень добры! Да пабачэння! Прабачце!

Як толькі адчуеце, што комплексы наконт беларускіх слоў у вас знікаюць, рухайцеся далей, паступова ўводзьце новыя фразы ў сваю гаворку.

А самае галоўнае, адразу прыміце тое, што там-сям вам будуць рабіць заўвагі нейкія хейтары, або проста аматары выправіць чужыя памылкі. Не звяртайце ўвагі! Без памылак і перашкод не бывае вынікаў.

Жадаем поспехаў вам у авалоданні беларускім маўленнем! Бярыце прыклад з Ільі Шынкарэнка!

https://www.tiktok.com/@shynkarenka?_t=ZS-8uIRcUp01Em&_r=1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#МоваНашаРодная

Спачатку падобныя ролікі ад дзяўчыны мяне ніяк не ўразілі, пакуль не глянула ў каментары.

Пад гэтым відэа 70 каментаў і яны ўсе па-беларуску!

Ну і хто там яшчэ будзе расказваць, што "белорусский язык никому не нужен"!?

https://www.tiktok.com/@vikabelarusova?_t=ZS-8uL9fn5gV3y&_r=1
#НамПішуць
#МоваНашаРодная

Раней у Маскве друкавалі падручнікі на беларускай мове... Быў жа час
#МоваНашаРодная

Асаблівасці гаворак Беларусі

У беларускай мове існуюць універсальныя лексічныя маркеры - свае дыялектныя назвы пэўнай рэчы, з'явы, расліны ці жывой істоты для кожнага рэгіёна Беларусі.

Скажам, губаты чалавека з вялікімі губамі называюць у паўднёвай частцы краіны (што замацавалася ў сучаснай беларускай літаратурнай мове), на поўначы ў гэтым значэнні ўжываюць слова лупаты, а на ўсходзе - грыбаты.

Кустовую нізкарослую расліну з цёмна-сінімі ягадамі, вядомую па ўсёй Беларусі як дурніцы (голубика па-руску, лохина па-ўкраінску), на паўночным захадзе называюць п'янІцы або п'Яніцы, на паўднёвым захадзе - лахманы або лахачы, на паўднёвым усходзе - буякі (разам з дурніцамі трапілі ў нарматыўны слоўнік), у цэнтральнай частцы - бугаі.