Верашчака
491 subscribers
8K photos
1.3K videos
4 files
2.05K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Складальнікі беларускіх нарматыўных слоўнікаў сутыкаюцца з праблемай выбару. Як вызначыць, якому сіноніму даць зялёнае святло, а якому, умоўна кажучы, адмовіць у выкарыстанні! Асабліва калі і першае, і другое слова сустракаецца ў друку і пашырана ў гаворках краіны.
Варыянт тут адзін - уключыць у слоўнікі абодва, а час пакажа, якое з іх больш вывучае.

Якраз так паступілі, напрыклад, з парамі валошка/васілёк, ровар/веласіпед, шашок/тхор, замацаваўшы за кожным з гэтых слоў нарматыўны статус. Бо, як паказваюць даследаванні, палова Беларусі гаворыць так, а палова гэдак - як тут выбераш?

Тое ж датычыцца і некаторых варыянтаў адных і тых жа слоў, але з розным націскам: формы асенні/восеньскі, доўгі/даўгі, цЯжкі/цяжкІ нарматыўныя, падтрыманыя вялікімі масівамі гаворак Беларусі

* В.Шклярык : Як гавораць беларусы. - "Тэхналогія", 2024 г.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

І яшчэ раз. Аўтар пастаянна супрацьпастаўляе "чырвоных" "белым". Дзе можна цудоўна бачыць, якіх поглядаў гэтыя партыі прытрымліваліся.

Яшчэ раз пройдземся па мэтах чырвоных. Гэта трэба ўцяміць кожнаму ў спрэчках з шавіністамі наконт паўстання 1863 г.:
1. Чырвоныя прапаноўвалі сацыяльную рэвалюцыю. Сапраўдную. А не на паў-шышачкі, як гэта бачылі белыя і царскія ўлады.
2. Прытрымліваліся рашучых радыкальных і жорсткіх метадаў барацьбы.
3. Былі бліжэй да простага народа. Каліноўскі сам асабіста хадзіў па вёсках, корчмах, размаўляў з сялянамі.
4. Ставілі на сялян. Планавалі раздаць ім усю зямлю, а не толькі тыя надзелы, якія яны апрацоўвалі і толькі якія яны маглі выкупіць па царскай рэформе. Сяляне павінны былі стаць рухавіком рэвалюцыі і кіраўніцтвам новай улады.
5. Выступалі супраць паноў і белых.
6. Упершыню ўзнялі пытанне аб нацыянальнасцях (пра гэта ў наступны раз).
Верашчака
#Паўстанне1863 #ГісторыяБеларусі З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России " І яшчэ раз. Аўтар пастаянна супрацьпастаўляе "чырвоных" "белым". Дзе можна цудоўна бачыць, якіх поглядаў гэтыя партыі прытрымліваліся. Яшчэ…
І пра ўсё гэта прама гаворыць прадстаўнік царскай улады. Менавіта вось гэтымі фактамі трэба тыкаць ў твар усім сучасным гісторыкам-рацыяналізатарам, розным асобным прапанандыстам і журналістам ад "Белай Русі", не кажучы ўжо пра неазаходнерусістаў, імперцаў і шавіністаў, як рускіх, так і польскіх, любых.

А нашым камуністам трэба ўжо нарэшце стаць паслядоўнымі. А не засоўваць у галаву ў пясок і змагацца з каралямі, князямі, шляхтай, баярамі, царамі, якія жылі ў часы, калі яшчэ ідэі камунізма ні кім не агучваліся.

А сапраўдныя героі з сапраўднымі камуністычнымі ідэямі, якія апярэдзілі свой час, аказваецца для іх не герой 🤷‍♂
💕Сёлета споўнілася б 90 год Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну.
Цікава, што аўтар хацеў бы ў падарунак?
Напэўна, яму прыемна было б даведацца, што найперш ягоныя творы жывуць — іх чытаюць, вывучаюць, даследуюць, спяваюць, слухаюць… любяць.
Гэта значыць, што можна і патрэбна дзяліцца паміж сабою ягонай творчасцю!

🎸 Падчас літаратурна-музычнага вечару, прысвечанага памяці геніяльнага творцы і выбітнага сына беларускай зямлі, у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры з вамі будуць людзі, якія падарожнічалі разам з народным паэтам, складалі і спявалі песні на ягоныя вершы, выдавалі ягоныя кнігі.
Сярод удзельнікаў, што ўжо пацвердзілі свой удзел: Алесь Камоцкі, Аляксандр Віслаўскі, Алеся Сівохіна, Алесь Квіткевіч.
Прыходзьце і Вы!

А які ж дзень нараджэння без падарункаў! Кожны, хто набярэцца смеласці прачытаць любыя ўлюбёныя радкі з твору беларускага класіка — атрымае ў падарунак кнігу паэзіі Рыгора Барадуліна!

🗓️ Дата мерапрыемства: 26 лютага 2025 г. Пачатак у 18:30.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
#РазважанніПраГісторыю
#КанфесіцныяПытанніВКЛ

Гісторыя уніі і канфесійных пытанняў у ВКЛ, РП і РІ.

З працы мітрапаліта Іосіфа Сямашкі "Записки Иосифа, митрополита литовского".

Цікавы факт. Для заходнерускага духавенства друкавалі асобныя праваслаўныя кнігі на польскай мове. Якую выснову можна з гэтага зрабіць?

Што значная частка былога ўніяцкага духавенства была на той час ужо істотна апалячанай.
«Хавайся ў бульбу», «От ужо дзе!»: выразы на беларускай мове, якія падабаюцца чытачам Onlíner

Лавіце топ:

• Усеагульная млявасць i абыякавасць да жыцця
• Які куст, такія і парасткі
• От ужо дзе!  (Выраз незадаволенасцi.)
• Бачылі вочы, што бралі рукі
• Каб цябе падняло ды не апусцiла
• Слабы як чай
• Прычапiўся як сляпы да плоту
• Пераначуем — болей пачуем!
• Каб цябе ваўкi забралi
• Каб цябе качка затаптала
• Добра думай — добра будзе
• Мікіта тузае (казала мая прапрабабуля, калі нехта ікаў)
• З печы, з долу — усе да столу
• Ні села, ні пала, захацела баба сала
• Хавайся ў бульбу
• Слухай мяне, бяда не міне
• Спiць як пшанiцу прадаўшы
• Абы што і збоку банцік
• Гарыць сарай — гары і хата
#МоваНашаРодная

КАЧАЦЬ

У беларускай мове слова качаць ужываецца ў значэнні дзеяння адносна нечага:

✔️Качаць мячык
✔️Качаць цеста качалкай
✔️Качацца ў снезе
✔️Качаць рыбу ў муцэ

У іншых выпадках для рускага слова "качать" існуе шмат аналагаў:

Гушкаць, люляць дзяця

Калыхаць, гайдаць лодку

Зыбаць мост

Хістаць слуп

Ківаць галавой у знак згоды

Круціць галавой у знак нязгоды

Напампоўваць колы машыны

Мацаваць прэс у зале

❤️ Вучыце і шануйце нашу багатую і прыгожую беларускую мову! Карыстайцеся беларускімі словамі ў сваёй гаворцы!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская класіка ў зручным покет-фармаце 💥
Усё дзеля таго, каб заўжды пад рукой у вас была беларуская кніга.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ХвілінкаГумару

Калі ты так любіш лыжы, што гатоў не расставацца з імі пры любым надвор'і 🤣
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дабрыдзень усім!

Вось гэта танцы! Не тое, што сучасныя тунцы-тунцы.. ))
***
Падкраўся вечар чорнай скнарай,
Сыпнуўшы ў неба жменьку зор...
Пакорай сцішаная Нарач
Застыла сіняй бірузой.

А там, дзе захад лілаваты
Гасіў расплаўленую медзь,
Плыў човен кропляю агата
З абрыўкам хмаркі на карме.

У чоўне двое.
Ўсе клапоты
Аддаўшы пройдзенаму дню,
Плывуць, і вёслы у качотах
Кранаюць квола цішыню...

Як рыбакі, сабраўшы снасці,
Імкнуцца прэч ад берагоў,
Так і яны плывуць да шчасця
Кахання першага свайго.

Усё для іх,
што ёсць на свеце,
І на зямлі, і на вадзе,
Хай спадарожны добры вецер
Да мэты човен іх вядзе!..

Няхай плывуць сабе надзіва
Дарогай шчасця й пекнаты,
Сівая ж мудрасць тым шчасліва,
Што ходзіць берагам крутым...

...Цьмянеюць дальнія планеты,
І толькі месяц малады
Кідае срэбныя манеты
У шкло люстранае вады...


Алесь Звонак
#Падарожжа
#СучаснаяБеларусь

Тут пра маё Мядзела (цяпер Мядзел)
Сумна, але ўсё напісанае праўда. Можна гадзіну гуляць па вуліцах і не ўбачыць чалавека.
Хоць апошнім часам горад добраўпарадкаваны, пабудаваны спартыўны комплекс, басейн, гасцініца, адрамантавана аўтастанцыя, але прамысловасць не развіваецца, перспектыў для моладзі няма і гарадок чахне.

https://yangx.top/glubinka_by/2131
#МоваНашаРодная
#АсаблівасціБеларускайМовы

Дыялектная аснова беларускай мовы

Далёка не заўсёды ў сучасную беларускую літаратурную мову трапляюць пары слоў з аднолькавым значэннем і даволі вялікай тэрыторыяй распаўсюджвання ў межах краіны. Нават не зазіраючы ў слоўнікі, кожны, хто вывучаў беларускую мову толькі ў школе, адразу ж вызначыць, што ў парах зязюля/кукушка, качка/вутка, певень/пятух другія кампаненты не з'яўляюцца нарматыўнымі. Але яны шырока ўжываюцца ў гаворках Беларусі, то-бок, не ўзяты наўпрост з рускай мовы.

Вось толькі выбар на карысць першага кампанента ў гэтых парах ўжо зроблены (беларускімі пісьменнікамі, журналістамі, навукоўцамі) і падтрыманы моўнай практыкай (карыстальнікамі літаратурнага варыянта беларускай мовы).

Тым не менш кожная жывая мова адкрытая да інавацый, таму пашырэнне сферы ўжывання слоў кукушка, вутка і пятух тэарэтычна яшчэ можа прывесці да змены іх статусу з даялектнага да нарматыўнага.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З працы Васіля Ратча "Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России "

Пра нацыянальнае пытанне.
Герцэн і "Колокол" уздымалі пытанне аб самавызначэнні народаў, аб славянскай федэрацыі. Партыя белых, зразумела, такіх поглядаў не падзяляла, белыя выступалі за адзіную Польшчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Упершыню гэту ідэю спрабавалі ажыццявіць пры прыняцці Канстытуцыі 1791 г.

Але, як бачым, панства зямель ВКЛ у часы РП былі прыхільнікамі незалежнасці ад Польшчы, не гледзячы на апалячванне. Дарэчы, ці можна гэта параўнаць з сучаснацю, дзе не гледзячы на натуральную русіфікацыю насельніцтва, беларусы выступаюць за незалежнасць?
Ну, і бачым, што за перыяд у складзе РІ, мясцовае панства стала прыхільнікамі адзінай Польшчы. Якія высновы можна з гэтага зрабіць?

Ну і вішанька на торце. Каліноўскі і чырвоныя выступалі за самастойнасць Літвы.

Па апошніх нашых расказах, можна было б паставіць кропку па паўстанню 1863 г. і прызнаць, што савецкія гісторыкі мелі рацыю.