Верашчака
493 subscribers
7.71K photos
1.25K videos
4 files
1.96K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#СучаснаяБеларусь
#ЛюдзіБеларусі

🔥 Конкурс на помнік Валянціну Таўлаю завершаны

Падвялі вынікі адкрытага конкурсу на стварэнне помніка паэту Валянціну Таўлаю (1914-1947) у Лідзе.

Паводле рашэння журы яго аўтарам будзе скульптар Сяргей Логвін. Яго эскіз перамог сярод васьмі іншых праектаў.👍👍👍

Сяргей Логвін вядомы як аўтар і суаўтар помніка Якубу Коласу ў Стоўбцах і Льву Сапегу ў Слоніме.🔥🔥🔥

❗️Адкрыццё новага помніка прымеркавана да сёлетняга Дня беларускага пісьменства.
#СучаснаяБеларусь

Улады просяць беларусаў аддаць рэшткі метэарыта, які ўпаў пад Смалявічамі

Ведамства звярнула ўвагу насельніцтва на Кодэкс аб нетрах, дзе нябесныя целы ставяцца да ўнікальных геалагічных матэрыялаў. Гэта значыць, што яны падлягаюць дзяржуліку, апісанню, а таксама рацыянальнаму выкарыстанню і ахове.

У ведамстве заклікалі тых, хто выявіў метэарыт або мае пра яго інфармацыю, паведаміць пра гэта органам улады.

Наколькі я ведаю, імя тых, хто знайшоў і здаў метыярыт будзе зафіксавана ў дакументах. Можна ўвайсці ў гісторыю айчыннай навукі! 😁

Нагадаем, што 25 снежня адбылося падзенне метыярыта паблізу Смалявіч. Атрады валанцёраў і аматараў арганізавалі выязды і рэйды па пошуку камянёў, якія могуць быць рэшткамі гэтага каляднага метыярыта.

Крыніца
#СучаснаяБеларусь

Маладыя навукоўцы і стартапы: як Беларусь развівае інавацыі ў галіне звышцвёрдых матэрыялаў 🚀 👩 🔬

Важную ролю ў развіцці звышцвёрдых матэрыялаў і новых тэхналогій у Беларусі адыгрываюць маладыя навукоўцы. Яны не толькі ўносяць свежыя ідэі, але і ўдзельнічаюць у стварэнні стартапаў, якія актыўна распрацоўваюць і ўкараняюць інавацыйныя рашэнні.

Сістэма падтрымкі маладых навукоўцаў, стартапаў і інавацыйных праектаў дазваляе Беларусі хутка рэагаваць на выклікі часу і ўкараняць новыя ідэі ў вытворчасць.

Гэтыя стартапы могуць быць выдатным драйверам для эканомікі, забяспечваючы развіццё новых тэхналогій і стварэнне высокатэхналагічных прадуктаў.

Інжынірынгава-сэрвісны цэнтр па звышцвёрдых матэрыялах актыўна падтрымлівае таленавітых маладых спецыялістаў, даючы ім магчымасць працаваць над актуальнымі праектамі і рэалізоўваць свае ідэі.

Больш падрабязна пачытаць можна тут
#СучаснаяБеларусь

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея.

Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за сваю краіну і прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны.

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#СучаснаяБеларусь
#Літаратура

А што вы скажаце? Ці чытаеце сучасную беларускую літаратуру? Дзе яе набываеце? Якія аўтары вам вядомыя і хто з іх падабаецца?

Крыніца відэа ў тыкток
#СучаснаяБеларусь

Беларускія навукоўцы прапануюць забараніць металашукальнікі

Гаворка ідзе пра забарону выкарыстання для фізічных асоб, распавёў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Гэта стане адным з крокаў у рамках плана процідзеяння незаконнаму пошуку і абароту археалагічных артэфактаў у Беларусі на 2024-2027 гады.

@SPUTNIKBY
#СучаснаяБеларусь

⭐️ Радаводныя таямніцы Адама Міцкевіча

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 12 лютага на аўтарскую лекцыю даследчыка і архівіста Змітра Юркевіча ў межах цыкла “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.👍👍👍

Вы пачуеце адказ на наступныя пытанні:
✏️ Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
✏️ Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
✏️ Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
✏️ Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
✏️ Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе.🔥🔥🔥

❗️Пачатак а 19:00
#СучаснаяБеларусь

Гродзенскае ААТ "Молочный мир" на выставе "Прадэкспа-2025", якая прайшла ў Маскве, заваявала адразу 8 залатых медалёў. Яшчэ адно пацвярджэнне таго, што Беларусь працягвае задаваць высокія стандарты якасці ў харчовай прамысловасці.

Такім чынам залатыя медалі конкурсу "Лепшы прадукт – 2025 " атрымалі:
* Тварог "Городенъ" 6%;
* Сыр "Городенъ" з гарбузовымі семкамі;
* Крэм тварожны Bela Bovino са смакам манга і цёмным шакаладам;
* Вяршкі стэрылізаваныя 10%;
* Сыр "Пармезан" 12 месяцаў, колаты;
* Канцэнтрат Сыроватачны бялковы;
* Сыр вэнджаны "Сулугуні".

Восьмы залаты медаль завод атрымаў у конкурсе "інавацыйны прадукт" за інавацыі ў тэхналогіі і складзе прадукту і гэта:
Тварог безлактозны Active life 5% -!

Акрамя таго, дыпломы "лепшы "ХАЛЯЛЬ" прадукт-2024" атрымалі:
* Тварог "Городенъ" 3%
* Масла "Городенъ" кіславяршковае салёнае 80%
* Сыр Безлактозны Active life 45%

Ну, увогуле, вы цяпер ведаеце, на што звяртаць увагу ў крамах.
#СучаснаяБеларусь
#АрхітэктураБеларусі

У Глыбокім спрабуюць прадаць былы кляштар кармелітаў XVIII стагоддзя.

Будынак у цэнтры горада, размешчаны побач з дзеючым саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яго ўзвялі ў 1735 годзе.

Кляштар кармелітаў у Глыбокім у свой час быў маштабнай пабудовай, якая ўключала некалькі жылых карпусоў, бібліятэку, шпіталь, аптэку, службовыя памяшканні і склады.

У 1812 годзе менавіта тут на некалькі дзён спыняўся французскі імператар Напалеон Банапарт.

Зачынілі манастыр у 1865-м, а праз 10 гадоў касцёл пры ім ператварылі ў праваслаўную царкву.

Сёння захавалася толькі адно крыло жылых карпусоў, якое і тое знаходзіцца ў жаласным стане, – голыя сцены. Яго і хочуць прадаць - хоць бы за адну базавую, гэта значыць за Br42.

Падрабязнасці тут
#Падарожжа
#СучаснаяБеларусь

Тут пра маё Мядзела (цяпер Мядзел)
Сумна, але ўсё напісанае праўда. Можна гадзіну гуляць па вуліцах і не ўбачыць чалавека.
Хоць апошнім часам горад добраўпарадкаваны, пабудаваны спартыўны комплекс, басейн, гасцініца, адрамантавана аўтастанцыя, але прамысловасць не развіваецца, перспектыў для моладзі няма і гарадок чахне.

https://yangx.top/glubinka_by/2131