Верашчака
493 subscribers
7.7K photos
1.24K videos
4 files
1.95K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Заслаўе - гэта горад у Мінскім раёне, Мінскай вобласці Беларусі, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, упершыню згадваецца ў 1127 годзе.

У горадзе Заслаўе захавалася некалькі вельмі каштоўных гістарычных, культурных і архітэктурных славутасцяў і выбітнасцяў.

Найбольш каштоўнай і важнай сярод іх з'яўляецца Праваслаўны Сабор Праабражэння Гасподняга. Гэты каменны сабор быў пабудаваны ў 1577 годзе і размясціўся на тэрыторыі старажытнага гарадзішча (замчышча).

Першапачаткова храм быў кальвінісцкім, затым каталіцкім, пазней уніяцкім, і нарэшце праваслаўным. Падчас Другой Сусветнай Вайны царква была часткова пашкоджаная. У 1972 годзе храм быў адрэстаўраваны і прыстасаваны пад музей народных рамёстваў і промыслаў.

У 1980-ых гадах храм вярнулі Праваслаўнай Царкве. Сёння гэты храм у горадзе Заслаўе з'яўляецца другім кафедральным саборам Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

https://youtu.be/xnt2VaxuXgM?si=cgVrGS-lazDQwHGc
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа

Камаі - гэта вёска Пастаўскага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі.

У вёсцы Камаі захаваўся ўнікальны помнік беларускай архітэктуры - касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

Дадзены храм быў пабудаваны у 1606 годзе, такім чынам яму ўжо больш за 400 гадоў. Гэты храм - адзін з найстарэйшых касцёлаў у Беларусі. Акрамя таго, касцёл у вёсцы Камаі адносіцца да вельмі рэдкага тыпу храмаў - абарончага. А храмаў абарончага тыпу па ўсёй Беларусі не набярэцца і дзясятка.

І сапраўды, гэты касцёл не абыйшлі бокам войны 17-га - 18-га стагоддзяў, падчас якіх храм часта сур'ёзна пашкоджвалі. Але пасля заканчэння баявых дзеянняў касцёл хутка аднаўлялі і рэстаўравалі. У 18-ым і 19-ым стагоддзях храм таксама некалькі разоў нязначна перабудоўваўся і рэканструяваўся. Апошняя буйная рэстаўрацыя касцёла ў вёсцы Камаі была праведзена ў 2010-2011 гадах.

У гісторыі касцёла ў вёсцы Камаі таксама ёсць яшчэ адзін унікальны момант. Справа ў тым, што дадзены храм функцыянаваў заўсёды з моманту сваёй пабудовы, за выключэннем, вядома, кароткіх прамежкаў часу ў якія тут праводзіліся розныя рэстаўрацыйныя, аднаўленчыя або рамонтныя работы. Гэта адзін з літаральна некалькіх беларускіх касцёлаў, якія не зачыняліся ў савецкі час. Некаторыя крыніцы звязваюць гэта з добрым стаўленнем савецкіх уладаў да настаяцеля храма, які падчас вайны выратаваў ад немцаў вядомага партызана.

https://youtu.be/xe0eFUxlyyc?si=EyNG4O3i1jJAL7hg
#Падарожжа

Калона Святога Рафаіла

Гэта калона стаіць на ўзвышшы, на месцы колішняга маёнтка роду Нямцэвічаў паміж вёскамі Скокі і Матыкалы Брэсцкага раёна.

У сярэдзіне 18 стагоддзя гэты слуп ўзвёў Марцэль Нямцэвіч — бацька пісьменніка і гісторка Юльяна Урсына Нямцэвіча (1758 – 1841).

Марцэль ад свайго бацькі Аляксандра атрымаў у спадчыну невялікую сядзібу з драўляным домам, дзе і нарадзіўся Юльян Урсын.
У Марцэля і яго жонкі Ядзвігі з Сухадольскіх было 16 дзяцей і палова з іх памерла ў малым узросце. Марцэль быў вельмі веруючым чалавекам, і каб спыніць смерць дзяцей, ён па аброку ўзвёў калону і наверсе змясціў скульптуру архангела Рафаіла, які лічыцца апекуном усіх жывых істот.

Калона дастаяла да нашага часу, толькі без скульптуры. Але ў народзе захавалася памяць пра яе лекавую моц і нават гэту калону па-мясцоваму называюць Рахвал (Рафаіл).

Згодна з павер’ямі, каб не хварэць, трэба дакрануцца да калоны і крыху пастаяць каля яе.
#Падарожжа

Фашчаўская калона

У вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна на месцы знішчанага Паўночнай вайной драўлянага храма пабудавалі мураваны храм і ў 1754 годзе асвяцілі яго ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
У храме захоўваліся мошчы Святога Сымпліцыяна — каталіцкага біскупа, папы рымскага першых стагоддзяў хрысціянства і часткі Святога Крыжа Гасподняга.

Пасля паўстання 1830–1831 гадоў мошчы і часткі крыжа былі перанесены і захаваны на могілках. На гэтым месцы ўзвялі чатырохгранную калону з чырвонай цэглы. Наверсе паставілі драўляную скульптуру святога Сымпліцыяна.

Калона і рэшткі скульптуры захаваліся да нашых дзён. Касцёл быў падарваны 24 снежня 1967 года. Напрыканцы 1980-х гадоў на месцы, дзе стаяў касцёл, паставілі крыж.
Калону ў Фашчаўцы называюць Фашчаўская Калона, Фашчаўскі Ёлуп, Помнік Святому Сымпліцыяну. У народзе помнік карыстаецца вялікай пашанай. Па павер’ях, як мошчы Сымпліцыяна, так і часткі Святога Крыжа, якія ляжаць пад калонай, дапамагаюць пазбыцца хвароб
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа

Гісторыя пра аранжарэю Тышкевічаў і валожынскія ананасы.

Крыніца відэа ў тыкток
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа

Вёска Пералом Гарадзенскі раён

Крыніца відэа
https://www.tiktok.com/@blackitnaya?_t=ZS-8tmMRCDtYbo&_r=1
#Падарожжа
#НезвычайныяПомнікі

Помнік Карлу Фрыдрыху Гераніму фон Мюнхгаўзену ўсталявалі ў Глыбокім 20 мая 2014 года да 600-гадовага юбілею горада.

Трохвуголку легендарнага апавядальніка небыліц для большай сувязі з гэтымі месцамі ўпрыгожваюць вішні - у Глыбокім які год святкуюць «Вішневы фэст», горад лічыцца вішнёвай сталіцай Паазер'я.

Уся справа ў старадаўніх глыбоцкіх могілках Капцёўка, дакладней, адной магіле, датаванай 1878 годам.

У нулявых гадах мясцовыя краязнаўцы знайшлі тут магілу, на чыгунным крыжы якой напісана: «Фердынанд і Вільгельміны фон Мюнхгаўзен». На адваротным баку надпіс: "памерлі 31 сакавіка 1878 года».

Так і нарадзілася легенда аб тым, што ў Глыбокім жылі нашчадкі таго самага знакамітага барона Мюнхаўзена.
#Падарожжа
#Архітэктура

Бабруйская крэпасць у Магілёўскай вобласці, пабудаваная ў 1807-1836 гадах, лічыцца "старэйшай сястрой" Брэсцкай крэпасці і ўнікальным помнікам фартыфікацыйнага мастацтва XIX стагоддзя.

Яна была спраектаваная графам Карлам Опперманам па загадзе Аляксандра I і паспяхова вытрымала чатырохмесячную аблогу войскаў Напалеона ў 1812 годзе.

Унутры крэпасці знаходзіліся казармы, шпіталь, склады і нават сабор, а яе сцены мелі вузкія байніцы для абароны.

У XX стагоддзі крэпасць выкарыстоўвалася як турма і канцэнтрацыйны лагер, стаўшы сведкам мноства гістарычных падзей.

Сёння гэта аб'ект рэспубліканскага значэння, а таксама патэнцыйны кандыдат на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 🏰

Крыніца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#Падарожжа
#Архітэктура

Мы ўжо раней расказвалі, што аматары і валанцёры ўзяліся аднаўляць палац Горватаў у Нароўлі.
Паглядзіце, як ідуць справы на сённяшні дзень

Акаунт у тыктоку тут