Верашчака
493 subscribers
7.3K photos
1.17K videos
4 files
1.82K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі
#ЛюдзіБеларусі

30 снежня 1296 года - мяркуемая дата нараджэння Альгерда, вялікага князя літоўскага (1345-77) .

Каля 1318 года ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраславаўнай і стаў віцебскім князем.

Паспяхова вёў палітыку, накіраваную на канчатковае аб'яднанне ўсходнеславянскіх земляў у адзінай дзяржаве. Да ВКЛ было далучана Чарнігава-Северскае княства, у палітычнай залежнасці ад яго аказалася Смаленскае княства.

Шмат разоў узначальваў войскі для адпору агрэсіі Тэўтонскага ордэна.

За час яго княжання тэрыторыя ВКЛ павялічылася больш як у 2 разы, што было выгадна беларускім землям, забяспечвала ім вядучае месца ў дзяржаўным жыцці, садзейнічала развіццю эканомікі і культуры ВКЛ.

Больш падрабязна пра князя Альгерда чытайце тут👇
https://zviazda.by/be/news/20170717/1500306168-knyaz-algerd-1296-1377
#ЛюдзіБеларусі

💉 2 снежня 1925 года нарадзіўся Яўген Паўлавіч Дзямідчык, вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.

Быў галоўным хірургам Мінскага гарздададдзела, загадчыкам кафедры анкалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра пухлін шчытападобнай залозы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т. л. 13 манаграфій і даведнікаў па хірургіі, эндакрыналогіі і гастраэнтэралогіі, 11 патэнтаў на вынаходніцтвы.

Асноўныя працы прысвечаны праблемам у галіне хірургіі і анкалогіі.

За дапамогу пацярпелым ад радыеактыўнага апрамянення, удасканаленне метадаў лячэння і навуковыя дасягненні ўзнагароджаны Міжнароднай мемарыяльнай прэміяй міру імя доктара Нагаі.
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі - адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К.Каліноўскага. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля»

Максіміліян Восіпавіч Маркс – удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг., даследчык Сібіры, прыродазнавец, мемуарыст, метэаролаг. Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пакінуў успаміны пра Віцебск 1820 - 1830-х гадоў.
Адзначаны залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства (1878) за навуковую дзейнасць.

Каміла Марцінкеевіч (у шлюбе Асіпо‌віч) –беларуская піяністка, кампазітар, педагог, удзельніца рэвалюцыйнага ру­ху на Беларусі ў 1860-я гады. Дачка В. Дуніна-Марцінкевіча. Уваходзіла ў тэатральную трупу бацькі; у 1852 годзе брала ўдзел у паказе ў Мінску першай беларускай оперы «Сялянка». На пачатку 1860-х гадоў яна арганізавала ў Мінску і мястэчку Гарадок на Маладзечаншчыне школы для дзяцей беднаты.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Антанас Мацкявічус – адзін  з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Літве. Прыйшоў да думкі аб неабходнасці ўзброенай барацьбы супраць царызму, за ліквідацыю прыгонніцтва і перадачу зямлі сялянам. Вёў асветніцкую работу сярод сялян, прапаведаваў свае погляды. У жніўні 1862 года звязаўся з Каліноўскім і Серакоўскім. З пачаткам паўстання ў студзені 1863 года арганізаваў з сялян атрад у 250 чалавек, у сакавіку – маі  ўдзельнічаў з ім у баях у цэнтральнай Літве самастойна, потым у складзе злучэння Серакоўскага.

Браніслаў Станіслаў Мінейка – землеўласнік. Падчас паўстання належаў да «чырвоных» левай арыентацы.

Зыгмунт Станіслававіч Мінейка - кіраўнік паўстання  1863-1864 гадоў у Ашмянскім павеце. Ваенны, класічны археолаг, журналіст, палітык, палітычны актывіст, інжынер у цывільным будаўніцтве, афіцэр. У 1861 годзе прыняў ўдзел у польскіх маніфестацыях і агітацыі сярод сялян. Сярод іншага, Мінейка, пераапрануўшыся ў сялянскую вопратку, распаўсюджваў беларускі ананімны сатырычны твор «Гутарка старога дзеда». У гонар Мінейкі названа вуліца ў Ашмянах.

Працяг будзе...
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Эдвард Баніфацый Паўловіч – беларускі мемуарыст, мастак і асветнік. У 1857 г. выйшла яго кніга пад назвай «Некалькі словаў літвіна», у якой адстойваў права беларускіх сялян на асвету. З 1859 г. Паўловіч ў Навагрудку пачаў працаваць выкладчыкам малявання ў мясцовай гімназіі. Заняўся антыалкагольнай прапагандай сярод мясцовых сялян, у справе чаго выдаў ліст, адрасаваны святарству, які быў надрукаваны ў 1859 г. ў пецярбургскім выданні «Слово». Свае погляды ў сялянскім пытанні друкаваў у парыжскім выданні «Wiadomości Polskie», варшаўскай «Gazecie Codziennej» і газеце «Kurier Wileński». Пры падтрымцы куратара наваградскіх школ Канстанціна Радзівіла заснаваў у Наваградку жаночы пансіён і нядзельную школу для сялян, а ў 1860 г. - аматарскі тэатр, дзе з’яўляўся адначасова рэжысёрам, дэкаратарам і акцёрам. Акрамя гэтага, Паўловіч разам з мясцовай шляхтай і мяшчанамі становіцца заснавальнікам Навагрудскай бібліятэкі, якая ўзнікла каля 1860 года. Свае намаганні накіроўваў на павышэнне ў сялянскім асяроддзі ўзроўню самасвядомасці. З пачаткам паўстання 1863 г. ўдзельнічаў у нарадзе навагрудскіх мяшчан, якія выступалі за вызваленне сялян з прыгону. Сабраў звесткі пра культурна-грамадскае і літаратурнае жыццё Беларусі 1840-1860-х гг., побыт беларусаў, пра беларускага паэта Францішка Савіча.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі

☦️ 5 снежня 1104 года мяркуемая дата нараджэння Еўфрасінні Полацкай (мірское імя — Прадслава Святаслаўна).

Інакіня і асветніца перыяду Полацкага княства.

Пасля дасягнення паўналецця (12 гадоў) яна адмовілася ад дынастычнага шлюбу і пайшла ў манастыр. Пасля пасялілася ў келлі полацкага Сафійскага сабора, дзе ў храмавай скрыпторыі перапісвала, а магчыма, і перакладала кнігі, вяла актыўную міратворчую і асветніцкую дзейнасць.

Пабудавала на свае сродкі дзве царквы ў Полацку, заснавала пад Полацкам жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве (працавалі вучылішчы, бібліятэкі, скрыпторый, багадзельня, верагодна, іканапісная і ювелірная майстэрні).

Па яе замове Лазар Богша зрабіў крыж, вядомы як крыж Еўфрасінні Полацкай. Мужчынскаму манастыру падарыла выдатны твор візантыйскага мастацтва — абраз «Маці Божая Адзігітрыя Эфеская».

У 1167 годзе памерла ў Іерусаліме, здзяйсняючы туды паломніцтва, і была пахавана ў манастыры Святога Феадосія.
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Станіслаў Антоній Прушынскі, (Антоній Антоніевіч Прушынскі) – мінскі  фатограф. Адзін з пачынальнікаў беларускай фатаграфіі. У 1850-я гады меў дачыненне да дзейнасці Мінскага гарадскога тэатра, у 1856 г. выступаў на ягонай сцэне ў оперы Станіслава Манюшкі «Рэкруцкі набор». 9 лютага 1852 г. Прушынскі выканаў ролю «Караля Лятальскага» у часе прэм’еры спектакля «Сялянка» ў Мінску. У перадпаўстанцкі перыяд далучыўся да «чырвоных» Мінскага паўстанцкага камітэта.

Фелікс Ражанскі - беларускі паэт, мемуарыст, удзельнік рэвалюцыйнага руху 1860-х гг. У 1861 г. увайшоў у Гродзенскую рэвалюцыйную арганізацыю К. Каліноўскага. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні газеты «Мужыцкая праўда», вёў агітацыю сярод сялян. Аўтар паўстанцкіх песень на беларускай мове «Гэй-га разам, хлопцы…», «Ах ты, мая чарнабрыва…» і інш., успамінаў «3 Гродзенскага ваяводства» (1903), якія з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі рэвалюцыйнага руху 1860-х г. на Гродзеншчьше, утрымліваюць важныя факты з біяграфіі К. Каліноўскага.
Паэтычную спадчыну Ф. Ражанскага апублікаваў Ігнацій Арамовіч, настаўнік Беластоцкай гімназіі і ўдзельнік паўстання, у кнізе «Летуценні: дзённік аб партызанскім руху ў Гродзенскім ваяводстве ў 1863—1864 гг.». У гонар Фелікса Ражанскага названая вуліца ў Вялікай Бераставіцы.

Працяг будзе...
#ЛюдзіБеларусі

80 гадоў з дня смерці Магдалены Радзівіл

Мецэнатка і дзяячка беларускага культурніцкага руху Марыя Магдалена Радзіві́л (дзяв. 3авіша) нарадзілася 26 чэрвеня (8 ліпеня) 1861, Варшава — памерла 6 студзеня 1945, Фрыбур, Швейцарыя).

📌 Фінансавала выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі, сельскія крамы і інш.

Падтрымлівала газету «Biełarus» (1913—1916).

У 1917 г. ахвяравала дыяментавае калье на заснаванне беларускай грэка-каталіцкай калегіі ў Рыме.

Цікавы факт: у ліпені 2017 г. прах Магдалены Радзівіл быў вернуты ў Мінск і 17 лютага 2018 г. перапахаваны ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы ў Мінску.
#ЛюдзіБеларусі

6 студзеня 1920 года нарадзілася Ганна Іванаўна Маслоўская, Герой Савецкага Саюза.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. у Чырвонай Арміі; трапіўшы ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі.

У 1942 годзе па заданні падпольнай арганізацыі ўладкавалася ў Паставах у швейную майстэрню, якая абслугоўвала гітлераўцаў. Збірала звесткі аб ворагу. З яе дапамогай падпольшчыкі знішчылі фашысцкага генерала фон Цуга.

Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрыве трох эшалонаў ворага; знішчыла некалькі дзясяткаў салдат і афіцэраў праціўніка, вынесла з поля бою дзясяткі параненых партызан.

Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў.
#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#ЛюдзіБеларусі

Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.

Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.

Людвік Тэадор Нарбут – ваенны , адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве. З роду Нарбутаў, сын Тэадора Нарбута, архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка. Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах.

Станіслаў Сангін – удзельнік  нацыянальна-вызваленчага руху. Гродзенскі чыноўнік. Паплечнік Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад.

Станіслаў Сільвестровіч – памешчык, уладальнік маёнтка Гожа ў Гродзенскім павеце Гродзенскай губерні. Член Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, удзельнік паўстання 1863-1864 гадоў. Стаўшы гаспадаром маёнтка ў Гожы, значна аблягчыў павіннасці сялян. У 1861 годзе пазнаёміўся з удзельнікамі Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, у тым ліку і з Канстанцінам Каліноўскім.

Працяг будзе...