Верашчака
497 subscribers
7.41K photos
1.19K videos
4 files
1.85K links
Беларускамоўны канал пра Беларусь, пра беларусаў і пра нашу людскасць.

Пра палітыку толькі з гумарам і доляй сарказму.

Дасылайце нам свае матэрыялы або цікавасці пра Беларусь сюды
@gusljar_bot
加入频道
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Расказ пра Брэст. Якой забудовай прыйшлося ахвяраваць, каб пабудаваць на яе месцы Брэсцкую крэпасць.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра тайныя польскія рэвалюцыйныя таварыствы ў Санкт-Пецярбургу. Вось цікава, калі паўстанне 1863 г. па меркаванню рускіх шавіністаў было прапольскім і антырускім, навошта тады польскія рэвалюцыянеры на сваіх сустрэчах чыталі творы рускіх рэвалюцыянераў?
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Цікавая гісторыя з існаваннем у царскія часы такой Мерачанскай рэспублікі, у якой усе былі свабодныя і мелі роўныя правы, нібыта па Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года.
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Пра рускіх рэвалюцыянераў. Тут цікава звярнуць увагу на пазіцыю царскіх дзеячоў, у тым ліку аўтара дадзенай кнігі. Аказваецца, у з'яўленні такіх рускіх рэвалюцыянераў вінаватыя палякі 😁 гэта быццам бы іх праект.

Ну і сацыялістычныя праграмы рэвалюцыянераў. Такое адчуванне, што той, хто чытае гэту кнігу, павінен быў абурацца гэтымі ідэямі і поглядамі рускіх рэвалюцыянераў і павінен быў іх адразу асуджаць 😁
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра беларускіх багоў, міфічных персанажаў, назвы, якія ёсць толькі ў беларусаў.

І ўвогуле як рамантычна і прыгожа аўтар апісвае нашу краіну.

Цікава тут пра "старык". Сапраўды, напрыклад, мае продкі з Гомельшчыны старое русла Дняпра называлі старыком. А як у вашых мясцінах?
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

1. Кіраўнікі паўстання мелі планы распаўсюдзіць рэвалюцыю і на рускія губерніі. Гэта, дарэчы, адзначалі і савецкія гісторыкі. Аднак тут можна пагадзіцца з аўтарам кнігі, што такія планы былі фантастычнымі ў тых умовах. Пры гэтым трэба адзначыць, што польскія і рускія рэвалюцыянеры мелі паміж сабой даволі блізкія сувязі.

2. Адметна бачна шавіністычная пазіцыя аўтара да польскага народу. Такое мы ўбачым яшчэ і ў Ратча.

3. Пазіцыя Серакоўскага па статусе сялян у новай Польшчы - свабода і незалежнасць.

4. Розныя шавіністы і "ідэйныя" гісторыкі часта прыводзяць такі аргумент, што сяляне сталі на бок царскіх улад і актыўна дапамагалі ім змагацца з паўстанцамі. Ці не пра раскольнікаў тут ідзе ў асноўным размова? Так, сапраўды, раскольнікі дапамагалі царскім войскам. Але, як бачым, царскія ўлады так баяліся свайго народа, тых жа сялян, што на ўсялякі выпадак гатовыя былі выкарыстаць войска нават супраць раскольнікаў.
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Пра народную памяць аб вялікім князе літоўскім Вітаўце.

Цікава, у нашых сучасных камуністаў Вітаўт таксама прыгнятальнік народа як Стэфан Баторый (як нядаўна аказалася)? 😏 Ці імёны ўсіх гэтых гістарычных герояў трэба выкрэсліць з памяці беларускага народа?
#Паўстанне1863
#ГісторыяБеларусі

З кнігі Бранцава П.Д. "Польский мятеж 1863 г.", 1892 г.

Сакрэт падтрымкі сялянамі царскіх войскаў і ўлад падкрэслены ў тэксце. Гэта адзначае і сам царскі аўтар 😁
#ГісторыяБеларусі
#ПобытБеларусаў

З кнігі Сямёнова-Цянь-Шанскага П.П. "Живописная Россия. Том 3. Литовское и белорусское полесье", 1882 г.

Што самае цікавае ў кнігах? Так! Малюнкі! 😁

Сцэны з жыцця беларусаў і беларускі пейзаж.
#ГісторыяБеларусі

📕28 студзеня 1588 года ў Вільні быў падпісаны трэці Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Гэта быў збор усіх законаў, якія дзейнічалі тады ў ВКЛ, прататып Канстытуцыі, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі, які лічыўся адным з самых перадавых зборнікаў законаў у тагачаснай Еўропе, што дзейнічаў на нашых землях 250 гадоў, да 1840 года.

Па ўзоры Статута пазней былі напісаны зборы законаў многіх краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Наватарствам у параўнанні з сучасным яму еўрапейскім правам было і тое, што Статут уводзіў прынцып падзелу ўлады.

У той час дзяржаўнай мовай была старабеларуская, што агаворвалася ў Статуце. Сам дакумент быў таксама надрукаваны на старабеларускай мове.

Ён стаў першым заканадаўчым зборам, надрукаваным кірылічным шрыфтам.

Больш падрабязна чытайце тут 👇

https://archives.gov.by/home/tematicheskie-razrabotki-arhivnyh-dokumentov-i-bazy-dannyh/istoricheskie-sobytiya/arhivnye-dokumenty-i-materialy-6/yuridicheskie-osnovy-upravleniya-belorusskimi-zemlyami-v-xiv-xviii-vekah-istoriya-voprosa-obzornaya-spravka/statut-velikogo-knyazhestva-litovskogo-1588-g