Forwarded from Мода На Мову
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.
❓Во всё горло.
✅ Усім голасам.
✅ Як варона на дождж.
✅ Крычаць як наняты.
#згадаймаВыраз
❓Во всё горло.
✅ Як варона на дождж.
#згадаймаВыраз
#АрхітэктураБеларусі
#Падарожжа
Сядзіба Чарноцкіх у Начы
Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці
У старадаўнім паселішчы Нача, вядомым яшчэ з XV стагоддзя, захаваўся маляўнічы сядзібны парк Чарноцкіх.
Уласнасцю Францішка Чарноцкага маёнтак стаў у канцы XVIII стагоддзя. Сядзібу ў класічным стылі тут узвёў сын Францішка Міхаіл Чарноцкі. Будаўніцтва скончылі каля 1815 года, тады ж вакол будынка разбілі і прасторны пейзажны парк.
Сучасны выгляд сядзіба набыла пасля маштабнай рэканструкцыі на пачатку ХХ стагоддзя. А па Другой сусветнай дом прыстасавалі пад вытворчасць воцату.

#ЛюдзіБеларусі
24 снежня 1784 года нарадзіўся (в. Гайна, цяпер у Лагойскім раёне) Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі), славяназнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі.
Член Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскага пісьменства, маскоўскага Таварыства гісторыі і старажытнасцяў расійскіх.
Працаваў у Мінску прыватным адвакатам, вывучаў старажытныя беларускія акты і граматы.
Даследаваў гарадзішчы ў Полацку, Віцебску, Тураве, каля Брэста, Гомеля, Магілёва. Рабіў запісы фальклору, мясцовых дыялектаў, абрадаў.
Склаў рэестр агульнаславянскіх тапонімаў, у тым ліку беларускіх, вызначыў тэрыторыі распаўсюджвання беларускай мовы.
Больш падрабязна пра яго біяграфію тут 👇
https://zviazda.by/be/news/20191008/1570505962-zaryyan-dalenga-hadakouski-apanent-karamzina

Звязда
Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Апанент Карамзіна
Гучанне імя Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага асацыіруецца са словамі далёка (да самых вытокаў) хадзіць, падарожнічаць, вандраваць — тымі, што з’яўляліся асноўным сэнсам існавання яго ўладальніка.
#ЛюдзіБеларусі
✒️ 120 гадоў з дня нараджэння Алеся Дудара
Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 г. у в. Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні.
📌 Першы верш апублікаваны ў 1921 г. у газеце “Савецкая Беларусь”.
📌 Выдаў кнігі паэзіі “Беларусь бунтарская” (1925), “Сонечнымі сцежкамі” (1925), “І залацісцей, і сталёвей” (1926), “Вежа” (1928), кнігу апавяданняў “Марсельеза” (1927), зборнік артыкулаў “Пра нашы літаратурныя справы” і інш.
📌 Разам з многімі іншымі творцамі свайго часу трапіў пад палітычныя рэпрэсіі.
📌 29 кастрычніка 1937 г. расстраляны ў Мінску.

Forwarded from Belarusian posting
24 снежня, пытанне аб беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці было разгледжана ў ЦК РКП(б). На наступны дзень наркамнац РСФСР І. Сталін запрасіў да сябе на размову адказных супрацоўнікаў Белнацкаму. Было прынята рашэнне аб неабходнасці аб'явіць Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку. Сталін прапанаваў прадстаўнікам Белнацкама скласці спіс кандыдатаў на замяшчэнне пасад у Часовым рабоча-сялянскім урадзе Беларусі.
Такім чынам, фактычна пытанне аб самавызначэнні Беларусі стала вырашацца ў апошні тыдзень снежня 1918 г. 25 снежня 1918 г. І. Сталін выклікаў да тэлеграфа старшыню Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) А. Мяснікова і меў з ім наступную гутарку:
"Сталин: ЦК партии решил по многим соображениям, о которых сейчас говорить не приходится, согласиться с белорусскими товарищами на образование Белорусского советского правительства. Вопрос этот решен и обсуждать уже не приходится, необходимо лишь провести некоторые перемены в конструкции Облисполкомзапа. Что Вы можете сказать на это?
Мясников: Что касается конструкции Облисполкомзапа, то технически это легко выполнить... Можете ли Вы сказать, о каких белорусских товарищах идет речь в Вашем сообщении?
Сталин: В связи с решением ЦК форму партийной и советской работы в вашем крае придется переделать на новый лад. Ковенская и Виленская губернии отойдут к Литовскому правительству и соответствующей партийной организации, Минская, Смоленская, Гродненская губернии отойдут к Белорусскому правительству и соответствующей партийной организации. Говорю все это по поручению ЦИК и партии".
Крыніца: "История белорусской государственности. Том третий. Белорусская государственность: от идеи к национальному государству (1917–1939 гг.)"

#ГісторыяБеларусі
#Паўстанне1863
#РазважанніПраГісторыю
Удзельнікі паўстання 1863-1864 гг.
Усім журналістам, прапагандыстам і гісторыкам, якія лічуць, што гэта паўстанне не мае ніякага дачынення да беларусаў, прысвячаецца.
Пачынаем серыю кароткіх расказаў пра вядомых і значных для беларусаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.
Альгерд Абуховіч - паэт, "мужыцкі" пісьменнік, перакладчык. Пісаў на беларускай мове. Яго працы друкаваліся ў "Гомане". У яго гонар названа вуліца ў Слуцку. Меў творчыя стасункі з Ф.Багушэвічам.
Ільдэфонс Дзяменцьевіч Анцыпа - публіцыст, рэвалюцыянер (удзельнік паўстання 1830-31 гг., удзельнік рэвалюцыі 1848 г. у Прусіі, камандаваў сялянскім атрадам). У 1863 г. узначаліў паўстанцкі атрад у Быхаўскім павеце. Абвясціў вызваленне сялян ад павіннасцей і бясплатнае карыстанне памешчыцкай зямлёй, свабоду і роўнасць. Быў расстраляны ў Магілёве.
Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка - уваходзіў у склад групоўкі «белых», але прапагандаваў неабходнасць стварэння сельскіх школ і бібліятэк для беларускага, польскага і літоўскага насельніцтва, якое пражывала ў Віленскай губерні. У 1862 г. арганізаваў у Варшаве выданне беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў».
Працяг будзе...

24 снежня 1939 года нарадзіўся Уладзімір Міхайлавіч Мажуль, вучоны ў галіне біяфізікі, пратэёміка.
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1986), прафесар (1991).
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 12 вынаходак.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1992 г.

#КанфесійныяПытанніВКЛ
Гісторыя міжканфесійных пытанняў у ВКЛ і РП.
У кнізе "Гісторыя рускай царквы" Мітрапаліта Макарыя сустракаем першыя згадванні пра Сімяона Полацкага. На што тут можна звярнуць увагу.
1. Быў бы Сімяон Полацкі тым, кім мы яго ведаем, без яго біяграфіі, адукацыі, якую ён атрымаў як у Кіеўска-Магілянскай акадэміі, так і ў езуіцкай ВНУ?
2. Вядома, што яшчэ ў XVII ст. на беларускіх землях даволі паспяхова праваслаўныя змагаліся з распаўсюджваннем уніі. Але ў XVIII ст. мы бачым, што да 80% нашага насельніцтва стала ўніятамі. Як так магло атрымацца? Магчыма, адной з прычын было тое, што вядомыя і адукаваныя праваслаўныя дзеячы з'язджалі ў Маскву, як той жа Сімяон Полацкі.

🌟 Віншуем каталіцкіх вернікаў на Святой Вячэрай і надыходзячымі Калядамі.
Дзень перад святам — вігілія, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «начное чуванне». Раней гэта быў дзень сціслага посту, калі здаровым дарослым людзям можна прыступаць да ежы толькі адзін раз.
На стол кладуць сена ці салому, засцілаюць бялюткім абрусам у знак таго, што Езус прыйшоў на свет у хляве, дзе стаяла скаціна. Адначасова белы абрус сімвалізуе чысціню алтара, на якім Езус кожны дзень прыносіць нам сябе ў бяскроўную Ахвяру.
Вігілійная вячэра звычайна адбываецца пасля таго, як у небе загарыцца першая зорка. Тады сям'я сядае за стол, запрашаючы за яго таксама нечаканых гасцей, якім лёс не дазволіў сустракаць свята разам з роднымі.
Пасля малітвы і чытання тэкста з Евангелля, які распавядае пра Нараджэнне Хрыста, усе дзеляцца асвечанай аплаткай і віншуюць адзін аднаго са святам.
Галоўная і абавязковая страва на вігійным стале — посная, ці «галодная», куцця.
Крыніца

#КухняБеларусі
#ПобытБеларусі
Куцця — традыцыйная каша з пшанічнай ці ячневай крупы, зараз яе таксама можна рабіць з рысу.
2 шклянкі ячных круп
5 шклянак вады
масла паводле густу
соль
Крупы заліць вадой у вялікай місе і пакінуць на ноч. Укінуць у рондаль з падсоленым кіпнем і гатаваць, пакуль крупы не набрыняюць. Зліць лішнюю ваду. Запячы ў духоўцы пры 160˚С каля 40 хвілін. (4-5 порцый)
Куццю, якую ад беларусаў пазычылі суседзі на поўначы і захадзе, падавалі з маслам ці макавым малаком.
400 г маку
½ шклянкі мёду (цукру)
Насыпаць мак у місу, заліць кіпенем, і даць пастаяць некалькі гадзін. Зліць ваду і 2–3 разы перамалоць у кухонным камбайне, ужываючы вельмі вострыя нажы, пакуль макавая маса не набудзе крыху белаваты колер ад соку. Закіпяціць 1,5 літры вады і заліць мак, дадаць мёд або цукар і пакінуць у халодным месцы.
Куцця таксама цудоўна сімвалізуе еднасць беларускага народа, нягледзячы на канфесійныя падзелы — гэта калядная ежа і для беларускіх католікаў, і для праваслаўных.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ціхай каляднай ночы, спадарства!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
З Калядамі віншуем каталіцкіх вернікаў!
Усім астатнім проста добрай песні ў стужку
Усім астатнім проста добрай песні ў стужку
#КухняБеларусі
Кусачанка з бульбянымі клёцкамі
Склад:
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● алей,
● курыца,
● памідоры,
● зеляніна.
Гатаванне
Свежую моркву, цыбулю, бульбу нарэзаць саломкай і абсмажыць на свежым сметанковым масле.
Адварыць курыны булён, курыцу дробна нарэзаць і вярнуць у булён.
Дадаць абсмажаныя гародніну і бульбу, варыць да гатовасці, за 5 хвілін да канца гатавання дадаць свежыя вострыя прыправы і нарэзаныя памідоры

Forwarded from Звязда
Наша непахісная надзея
За вігілійным сталом мы дзяліліся аплаткай, выказвалі сваю дабрыню, павагу і любоў да нашых родных і блізкіх. Складаючы калядныя пажаданні, мы глядзелі адно аднаму ў вочы, жадаючы блізкаму чалавеку здароўя і радасці, душэўнага спакою і надзеі. Мы ўспаміналі сваё дзяцінства, успаміналі тых, хто ўжо адышоў да Пана, можа, нашага бацьку ці нашую маці. Гэта яны вучылі нас веры, хрысціянскім каштоўнасцям і традыцыям, вучылі, што мы, як аплаткай, павінны дзяліцца сваім сэрцам.
Сапраўды, так і павінна быць, бо Пан Бог даў нам сэрца, каб падзяліцца ім, як аплаткай у вігілію Божага Нараджэння. Ён хоча, каб ты быў сапраўдным бацькам, была сапраўднай маці, сынам, дачкою. Бог жадае, каб вы стварылі святую сям’ю, падтрымлівалі адно аднаго, каб кожны з нас быў чалавекам, на якога заўсёды можна разлічваць, якому заўсёды можна давяраць.
Чытайце цалкам на zviazda.by

Forwarded from Палявая пошта
Беларуская паштоўка да зімовых сьвятаў, 1950-ыя, Кліўлэнд, ЗША
Віншую, спадарства🌝❤️
(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
Віншую, спадарства🌝❤️
(крыніца: калекцыя БІНіМ)
#друкнаэміграцыі
Forwarded from Звязда
Віншаванне Прэзідэнта хрысціянам, якія адзначаюць Раство 25 снежня
Гэтае свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам аб бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.
У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.
Няхай урачыстасць нараджэння Збаўцы падорыць дабрабыт вашым сем’ям, прынясе цяпло і ўтульнасць у кожны дом.
zviazda.by