Мода На Мову
2.11K subscribers
107 photos
9 videos
13 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
🧐 ВЕДАЦЬ ЯК АБЛУПЛЕНАГА.

💁 Калі ведаеш чалавека вельмі добра, уключаючы асабістыя падрабязнасці.

#народныяПараўнанні
🦩 ЯК (ЧАПЛЯ) АБМОКЛЫ.

💁 Пра прыгнечанага, прысаромленага, панурага чалавека.

#народныяПараўнанні
🪓 ЯК АБУХ.

💁 Пра дурнога, тупаватага чалавека.
🖌 дурны, як ябух

💁 Пра нейкую рашучую расправу.
🖌 расправіцца, як абух з клінам

💁 Пра моцны, грубы грукат.
🖌 ляснуць, бы абухам

💁 Пра агаломшанасць.
🖌 бы абухам па галаве

#народныяПараўнанні
🪓 ЯК АДРЫНА.

💁 Пра высокага поўнага чалавека.
🖌 агромністы, як адрына.

💁 Пра вялікую і бедна абстаўленую хату.
🖌 хата, што адрына

🧑‍🎓 Адрына, пуня, сянніца — гаспадарчая пабудова для захоўвання неабмалочанага збожжа, сена, саломы, а таксама прылад працы.

#народныяПараўнанні
🧣 ЯК АНУЧА.

💁 Пра вялага, бязвольнага чалавека.
🖌 вялы, як ануча

💁 Пра неахайнага чалавека.
🖌 карэлы, як ануча

💁 Пра непрыемную, нечаканую вестку.
🖌 як мокраю анучаю па зубах

💁 Пра абгаворванне, ганьбаванне каго-небудзь.
🖌 трапаць, як анучу

#народныяПараўнанні
🔪 ЯК АДРЭЗАЦЬ.

💁 Пра рашучае перапыненне чагосьці.
🖌 зрабіў, як адрэзаў

💁 Пра рашучую адмову.
🖌 сказаў, як адрэзаў

#народныяПараўнанні
🤪 ЯК АПАНТАНЫ.

💁 Пра бяссэнсную, імклівую, мітуслівую беганіну.
🖌 бегаць, як апантаны

💁 Пра чалавека, які моцна, голасна, не да справы крычыць.
🖌 крычыць, як апантаны

💁 Пра чалавека, які бяссэнсна ходзіць туды-сюды, паводзіць сябе як душэўна хворы.
🖌 брындаецца, як апантаны

#народныяПараўнанні
💨 ЯК АПАРАНЫ.

💁 Пра імклівы, хуткі, панічны бег.
🖌 бегаць, як апараны

💁 Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-небудзь.
🖌 выскачыць як апараны

💁 Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню.
🖌 кідацца як апараны

💁 Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-небудзь нечаканае.
🖌 падскочыць як апараны

#народныяПараўнанні
🪵 ЯК АПОКА.

💁 Пра лянівага чалавека, які не рупіцца пра працу.
🖌 ляжаць як апока

🧑‍🎓 Апока — тоўстае бервяно.

#народныяПараўнанні