Мода На Мову
2.11K subscribers
107 photos
9 videos
13 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Валять дурака (бездельничать)

Вуглы абціраць.
Вераб'ям фігі паказваць.

Сабак сцерагчы.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Вверх тормашками

Дагары нагамі.
Дагары дрыкам.

Потырч галавою.
Сторч галавою.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

В два счета

Як бачыш (як бач).
Адным скокам.

Хутчэй ад ведзьмінага піва.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Взять в толк

На цям узяць.
Да галавы (да ладу).

Скеміць (сцяміць).

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

В ногах правды нет

Сядзь, няхай полы не вісяць.
Ногі для дарогі.

Сядзьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во весь дух.

На ўсе застаўкі.
Што моцы.

Колькі змогі.
Як ёсць духу.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всё горло.

Усім голасам.
Як варона на дождж.

Крычаць як наняты.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всю ивановскую.

На ўсе застаўкі.
На ўсю покалатку.

Крычаць як у карчме.

#згадаймаВыраз
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Во всю прыть.

Як віхор.
Бы ветрам гнаны.

Маланкаю.

#згадаймаВыраз