Мода На Мову
2.08K subscribers
122 photos
4 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
🐦‍⬛️ ЯК ВАРОНА

💁 Пра нязручнае становішча
🖌 вісець як варона на калу

💁 Пра моцны крыклівы голас чалавека
🖌 гарланіць як варона

💁 Пра неахайную, непрывабную, засмучаную жанчыну
🖌 як мокрая варона

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

"Дать прикурить ".

Гароху засыпаць (троху) .
Па пер'і даць.

Салёнкі даць.
Лупакоў надаваць.

#згадаймаВыраз
📖 РАЗАМ

👉 сумесна, супольна, талакой, неразлучна, калектыўна, агулам, плячо ў плячо.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Выйма — дэталь портак у выглядзе ўстаўной паласы тканіны
шырынка.

#згадаймаЗначэнне
📆 21 сакавіка 1840 г., у фальвараку Свіраны Літоўска-Віленскай губерні нарадзіўся беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік — Францішак Бенедыкт Казіміравіч Багушэвіч

🖌 Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займае, пасля і зусім замерлі. Не пакідайце ‒ ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!

#вартаВедаць
🥢 ЯК ВЕРАЦЕНЦА

💁 Пра худзенькае невысокае дзіцянё.
🖌 худы, як вераценца

💁 Пра спрытнага чалавека
🖌 спрытны (жвавы), як вераценца

#народныяПараўнанні
🤔 Спрабуйма сказаць знаёмы выраз па-беларуску, ці скарыстаймася падказкаю.

Десятая (седьмая) вода на киселе .

На адным сонцы анучы сушылі.
Адзін пень гарэў, а другі спіну грэў.

Пень гарэў, а чорт ногі пагрэў, іскра пала, і радня стала .

#згадаймаВыраз
📖 САПРАЎДНЫ

👉 праўдзівы, бясспрэчны, непадробны, непадроблены, непрытворны, неабвержны.

#слоўнік
👩‍🏫 Прыгадайма значэнне слова, ці скарыстаймася падказкаю.

👉 Галка — кавалчак цеста скручаны ў выглядзе
кулькі — галушка. А калі вы падумалі пра птушку, то птушка — каўка 🐦‍⬛️

#згадаймаЗначэнне