Мода На Мову
2.11K subscribers
96 photos
8 videos
11 links
Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

#народныяПараўнанні
#згадаймаВыраз
#слоўнік
#клёвыяСловы
#выразДня
加入频道
Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць | Fantastic Beasts and Where to Find Them | 2016

Па прыбыцці ў Нью-Ёрк абаяльны і наіўны чараўнік Ньют Скамандэр губляе некалькі магічных стварэнняў. Гэтае здарэнне дае штуршок цэлай чарадзе хаатычных падзей у неспакойным горадзе і ставіць пад пагрозу раскрыцця патаемную магічную супольнасць!

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2326/ (DVO)

IMDb (7,3/10): https://www.imdb.com/title/tt3183660/
Rotten Tomatoes (6,8/10): https://www.rottentomatoes.com/m/fantastic_beasts_and..
Kinopoisk (7,6/10): https://www.kinopoisk.ru/film/797840/

#фэнтэзі@kinakipa #сямейны@kinakipa #прыгоды@kinakipa #агучка@kinakipa
Галаваломка | Вэрхал у галаве | Inside Out | 2015

Што адбываецца ў галаве дзіцёнка? Мультфільм "Галаваломка" у надзвычай цікавы спосаб адкрывае гэтую таямніцу. Пазнаёмцеся з 5 базавымі эмоцыямі 12-гадовай Райлі: гэта Радасць, Сум, Гнеў, Страх і Агіда. Яны дапамагаюць Райлі і кіруюць яе паводзінамі. Але што адбудзецца, калі Радасць і Сум згубяцца ў глыбінях падсвядомасці?

Пераклад і агучка #1: Дубляж (Кінаконг)
Пераклад і агучка #2: Прафесійны двухгалосы закадравы (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2316/ (Dub + DVO)

IMDb (8,1/10): https://www.imdb.com/title/tt2096673/
Rotten Tomatoes (8,9/10): https://www.rottentomatoes.com/m/inside_out_2015
Kinopoisk (8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/645118/

#мультфільм@kinakipa #камедыя@kinakipa #сямейны@kinakipa #агучка@kinakipa
Маленькі прынц | The Little Prince | 2015

Свет не можа існаваць без фантазіі і прыгод. Прынамсі ў гэта верыць стары лётчык, па суседстве з якім пасялілася адна вельмі педантычная мама са сваёй руплівай дачкой. Жыццё дзяўчынкі падпарадкавана строгаму вучэбнаму плану, у якім час на сяброў прадугледжаны толькі наступным летам. Аднак гэты выбудаваны план трашчыць па швах, калі ў жыццё дзяўчынкі ўрываецца сусед з ягонымі апавяданнямі пра Маленькага Прынца і далёкія зоркі. Засталося толькі адрамантаваць самалёт, і ў шлях! Так пачынаецца вялікае падарожжа дзяўчынкі - поўнае небяспекі, чарадзейства, гумару і сапраўднага сяброўства.

Спампаваць:
BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/1718/ (DVO) (Gavarun_by).
BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/1789/ (MVO) (Кінаконг).

IMDb: http://www.imdb.com/title/tt1754656/
Rotten Tomatoes: https://www.rottentomatoes.com/m/the_lit…..
Kinopoisk: https://www.kinopoisk.ru/film/572553/

#анімацыя@kinakipa #прыгоды@kinakipa #сямейны@kinakipa #агучка@kinakipa
Наперад | Onward | 2020

Калісьці ў казачным свеце, поўным цудаў і фантастычных істотаў, тэхналогія выцесніла магію. З таго часу эльфы, кентаўры, тролі і гномы жывуць у свеце, амаль неадрозным ад нашага: ездзяць на аўтамабілях, лётаюць на самалётах, карыстаюцца смартфонамі. Браты-эльфы Іэн і Барлі згубілі бацьку, калі былі зусім маленькія. Але на шаснаццацігоддзе малодшага брата яны атрымалі незвычайны падарунак: магчымасць вярнуць свайго бацьку на адзін дзень. Для гэтага ім трэба знайсці чароўны Феніксаў камень. І браты выпраўляюцца на пошукі магічнага артэфакта.

Пераклад і агучка: прафесійны шматгалосы закадравы дубляж (Кінаконг)

IMDb (7,4/10): https://www.imdb.com/title/tt7146812/
Kinopoisk (7,8/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1080513/

#мультфільм@kinakipa #фэнтэзі@kinakipa #камедыя@kinakipa #прыгоды@kinakipa #сямейны@kinakipa #агучка@kinakipa
Зямля. Адзін дзівосны дзень | Earth: One Amazing Day | 2017

Сонца ўзыходзіць над Зямлёй, і мноства жывых істот пачынаюць свой дзень, поўны кранальных, займальных і небяспечных падзей. Ігуаны ратуюцца ўцёкамі ад змей, чароўныя панды ласуюцца бамбукам, жырафы змагаюцца за сэрца "выдатнай дамы"... Жыццё ў афрыканскай саване, на бязлюдных выспах у Ціхім акіяне, у лясах Азіі і на марскім дне разгортваецца па законах вострасюжэтнага баявіка, сентыментальнай меладрамы або галавакружнага трылера. Ніколі раней цуды не былі так блізка.

Пераклад і агучка: прафесійны двухгалосы дубляж (Gavarun.by)

Спампаваць BDRip-1080p: https://baravik.org/topic/2271/ (DUB)

IMDb (7,8/10): http://imdb.com/title/tt6238896
Kinopoisk (8,6/10): https://www.kinopoisk.ru/film/1029333/

#сямейны@kinakipa #дакументальны@kinakipa #агучка@kinakipa