Матуля Беларусь
184 subscribers
35.8K photos
669 videos
1 file
3.21K links
加入频道
Шаноўнае спадарства, да Дня роднай мовы разыгрываем тры кнігі!

Тры кнігі – тры пераможцы! 🎉

Умовы конкурса:

1) Быць падпісаным на інстаграм @cslnasbhttps://www.instagram.com/cslnasb?igsh=aDZjY2M0NjFiOTcz
2) Быць падпісаным на тэлеграм канал https://yangx.top/cslnasb
3) Напісаць у каментарах “Мару пра кнігу” (у інстаграме @cslnasb пад гэтым пастом)

⚜️ Шчасліўчыкі будуць абраны з дапамогай генератара лічбаў – 22 лютага!
📝 Каментары будуць адкрыты да 21.02 21:00
📍 Падарунак зможам даслаць толькі па Беларусі

Усім поспехаў!
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

УНІВЕРСІТЭЦКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ.

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт далучаецца да Тыдня роднай мовы !

З 17 па 21 лютага 2025 года ў БДТУ праходзяць мерапрыемствы ў межах Тыдня роднай мовы, прымеркаванага да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.


Кафедрай беларускай філалогіі (факультэт ПіМ) запланавана правядзенне наступных мерапрыемстваў:
- Конкурс чытальнікаў вершаў “Гучы, роднае слова”.
- Выстава малюнкаў “Родная мова  – матчына мова, ззяе вясёлкай кожнае слова…”.
- Ярмарка творчых ідэй “Не пакідаце ж мовы роднай…”, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы.
- Конкурс насценных газет “Лінгвістычная стракатасць свету”.
- Акцыя “Чытаем разам”.
- Святочныя заняткі для беларускіх і замежных навучэнцаў БДТУ “Родная мова  – мова майго роду і маёй краіны”.

#БДТУ
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

КАНЦЭРТ ІЛЬІ ШЫНКАРЭНКІ.

Прысвячжнне Дню роднай мовы !

21/02/2025, 20:00

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Адзін з найлепшых спосабаў адсвяткаваць – сабрацца разам і заспяваць любімыя песні на роднай мове.

Прапануем зрабіць гэта разам з музыкам, блогерам, тыктокерам Ільёй Шынкарэнкам!


У канцэртнай праграме прагучаць песні на творы беларускіх паэтаў: Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Астрэйкі, Максіма Багдановіча, агульнавядомая Купалінка... І, канечне ж, аўтарскія творы Ільі: збярэмся на Нямізе, каб заспяваць разам улюбёную “На Нямізе”!

Колькасць месцаў абмежаваная. Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30. Набыць квіткі можна і анлайн: https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/3021714

Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Д А С У С Т Р Э Ч Ы Н А Н Я М І З Е !

#МузейГісторыіБелЛітаратуры
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.

"ФАЛЬКЛОРНЫЯ СКАРБЫ БЕЛАРУСІ".

Да Дня роднай мовы доктар філалагічных навук,загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Таццяна Валодзіна падрыхтавала прэзентацыю трэцяй кнігі сямітомніка "Фальклорныя скарбы Беларусі".

Першыя два ўжо на паліцах крамаў і бібліятэк : легенды-былічкі і прыказкі ды прымаўкі. На чарзе - прадстаўленне "шырокаму чытачу" зборніка замоў !

Дзея намечана на 20 лютага (чацвер). А я ўжо пабачыла і пагартала новы том,і сустрэлася з кіраўніком праекта !

Пакажу ў рэпартажы 21-ага.
А пакуль - фота
#МАТУЛЯ.
🎙 Госці радыё «Культура» – Наталля Паляшчук, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Эльвіра Ярмоленка, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела, кандыдат філалагічных навук.

Тэмы гутаркі:
• праект стагоддзя – «Гістарычны слоўнік беларускай мовы”;
• Статут Полацкага брацтва (XVII cт.);
• Полацкае Евангелле канца ХІІ – пачатку XIII cт.;
• дзелавая пісьменнасць Полаччыны: «Полацкія граматы», «Полацкая рэвізія», «Актавая кніга Полацкага магістрата»
.

Далучайцеся да размовы ТУТ
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
МАКСІМ ТАНК.
НАШЫ АСОБЫ.
КЛІМ ГРЫНЕВІЧ.
ПАЭЗІЯ.

18 лютага -
дзень нараджэння беларускага паэта ГРЫНЕВІЧА Кліма Лазаравіча (1912 - 1941).


Нарадзіўся ў вёсцы Шасцёраўка Клімавіцкага раёна. У 1930 г. студэнт Рагачоўскага педінстытута, у 1932 г. - Мінскага вышэйшага педінстытута. У 1932 г. рэпрэсіраваны і высланы ў Казахстан на два гады. Працаваў будаўніком, карэктарам у друкарні, у рэдакцыях газет, настаўнічаў у Казахстане і Калінінскай вобласці. У 1937 - 41 гг. завочна вучыўся ў Ленінградскім імя Герцэна педінстытуце. Друкаваўся з 1930 г. Пісаў лірычныя вершы пра каханне, хараство прыроды, любоў да Радзімы. У 1932 г. К.Грыневіч выдаў зборнік "На бераг". Памёр у 1941 г. ад сухотаў.

#ViktarKaval