Матуля Беларусь
186 subscribers
39.2K photos
686 videos
1 file
3.36K links
加入频道
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ФАНІПАЛЬ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 4 чэрвеня 2025 года.

Пераменная воблачнасць.
🌂 Пераважна без ападкаў.
Раніцай месцамі па поўдні туманы.
🌬 Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра + 21...+27°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌬 Вецер пераменных напрамкаў слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра:
раніцай +12..+15 ° з,
днём +22..+24 ° З,
увечары +16..+19°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

4 чэрвеня - Васіліск.

Праваслаўная царква ўспамінае адразу чатырох хрысціянскіх святых. Асабліва сярод іх вылучаюць пакутніка Васіліска Каманскага, пацярпелага за веру. Яго схапілі, падвергнулі самым жорсткім катаванням, а затым пакаралі смерцю.

Васіліск – салаўіны дзень – так называлі сённяшні дзень у старыя часы. Па народным павер'і, у гэты дзень на свет з'явіўся цар змей Васіліск. Таму нашыя продкі імкнуліся нічога не рабіць ні ў хаце, ні на двары. А яшчэ 4 чэрвеня лічылася святам пявучых птушак.

Былі такія прыкметы:
☝️у гэты дзень нельга было працаваць у полі і гародзе, каб з зямлі не выраслі васіліскі;
🐝шмат аваднёў – да добрага ўраджаю;
💦моцная раса – таксама азначала добры ўраджай сёлета.

Сёння свае імяніны адзначаюць Васіліск, Уладзімір, Даніла, Іван, Макар, Міхаіл, Павел, Сафія, Любоў.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ ЎРАЧЫСТАСЦІ.

СВЯТА ў ПОЛАЦКУ.

Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі мітрапалічы жаночы манастыр здзяйсняе ўрачыстасці, прысвечаныч 900-годдзю манастыра.

Расклад святочных набажэнстваў 4-5 чэрвеня ў Полацкім манастыры.

4 ЧЭРВЕНЯ, СЕРАДА

14: 30-Малая вячэрня з акафістам прп. Еўфрасінні (Крыжаўзвіжанскі сабор).
17: 00-усяночнае трыванне (Крыжаўзвіжанскі сабор).
17: 00-усяночнае трыванне (Еўфрасіннеўскі храм).
22: 00-Пачатак споведзі (Еўфрасіннеўскі храм).
24: 00-малебен з акафістам прп. Еўфрасінні (Крыжаўзвіжанскі сабор).

5 ЧЭРВЕНЯ, ЧАЦВЕР

04: 00-3-й і 6-й гадзіны. Ранняя Боская Літургія (Крыжаўзвіжанскі сабор).
06: 30-3-й і 6-й гадзіны. Ранняя Боская Літургія (Еўфрасіннеўскі храм).
09: 15-3-й і 6-й гадзіны (Крыжаўзвіжанскі сабор).
11: 30-хрэсны ход.
16: 45-усяночнае трыванне з літыяй (Крыжаўзвіжанскі сабор).

@church_by
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

"УЛАДАРЫ СЯЛА".

3 чэрвеня 2025 года ў Мазырскім раёне прайшоў штогадовы конкурс маладых сем'яў "Уладар сяла 2025". Сёлета мерапрыемства сабрала мноства ўдзельнікаў і гледачоў, стаўшы сапраўдным святам сям'і, творчасці і сельскіх традыцый.

Сям'я настаяцеля прыхода храма ў гонар Архангела Міхаіла аграгарадка Слабада Мазырскага раёна іерэя Аляксандра Пашкевіча сваёй песняй і вітальнай паштоўкай падарылі ўсім прысутным цяпло сваёй душы, змаглі падзяліцца святлом і любоўю. Яны прадэманстравалі не толькі цёплыя і трапяткія адносіны ў сям'і, але і паўдзельнічалі ў спартыўных мерапрыемствах, правялі майстар клас сваіх захапленняў, падзяліліся сакрэтамі хатняй кухні.

Выступленне сям'і Пашкевічаў было адзначана другім месцам, што стала годным вынікам у нялёгкай барацьбе.

#ГомельскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

МАРАФОН НЯДЗЕЛЬНЫХ ШКОЛ.

Абвешчаны летні марафон нядзельных школ Беларускай Праваслаўнай Царквы. Для ўдзелу прымаюцца работы выхаванцаў і выкладчыкаў, якія распавядаюць пра жыццё нядзельнай школы – фотарэпартажы, відэавізітоўкі і відэаролікі.
Арганізатарам марафону выступае Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па катэхізацыі.
З правіламі ўдзелу можна азнаёміцца на сайце аддзела па спасылцы.
👇
https://oroik.by/letnij-marafon-voskresnyx-shkol-belorusskogo-ekzarxata/
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

БРЭСЦКАЯ СПАРТЛАНДЫЯ.

У Брэсце адбылася штогадовая спартландыя сярод навучэнцаў нядзельных школ Брэсцкай епархіі.

https://pravbrest.by/v-breste-sostoyalas-ezhegodnaya-sportl-2/?feed_id=3870&_unique_id=683e166cd3001
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ЗАСЛАЎСКІ КІРМАШ.

https://yangx.top/zaslavlhram/7408
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ.

5 чэрвеня - дзень
памяці нябеснай апякункi Беларусi.
Святой ЕЎФРАСІННІ,
iгуменні ПОЛАЦКАЙ (1173)

Вечную людскую павагу і любоў яна заслужыла сваiм ахвярным жыццём і асветаю беларускага народа.

Хадзілі ў Полацк пешшу, каб памаліцца ў гэты дзень.

#ViktarKaval
НАШЫ ВЕРШЫ.
ДА ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ.

МАЦІ ЗАСТУПНІЦА.

"Полацк спрадвечны наш, краю радзінны,
Ты Еўфрасінняй намолены.
У свяце вялікі і чорнай гадзінай,
Лютай бядою не здолены.

Ты і да сёння, праз столькі падзеяў
Моцны душою пачэснаю –
Божая Угодніца стала надзеяй
І Апякункай нябеснаю.

Тут нам Прадслава, як сонца, свяціла,
Тут Еўфрасіння нятленна ляжыць –
Тая, што веру ў святое расціла,
Сілу знайшоўшы ў Гасподнім Крыжы.

– Маці-заступніца, аберажы!
– Не пакідаю вас.
Не пакідаю вас.
Не пакідаю вас !"

( НАДЗЕЯ САЛОДКАЯ )
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
ЕЎФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Веі замружу, і ўбачыцца вечар
— Белая цэркаўка тоненькай свечкай.

А за стагоддзямі ў прыцемку сінім
Вочы зямлячкі маёй, Еўфрасінні.

Цмяна бялее на кнізе рука,
Б'ецца аб шыбу агонь матылька.

Позірк праменны, дыханне надзей,
Каб засталося святло для людзей ?

Што ты хацела на роднай зямлі ?
Ды цішыня. I стагоддзі прайшлі.

Толькі прымроіцца ў прыцемку сінім
Позірк зямлячкі маёй, Еўфрасінні."

( НАВУМ ГАЛЬПЯРОВІЧ )

Кладземся спаць у прадчаканні духоўнага свята: заўтра беларускі праваслаўны свет узгадае сваю апякунку, асветніцу, адну з заснавальніц манаскай традыцыі і гонар нашага народа - прасвятую Еўфрасінню Полацкую.

У раннім узросце шляхетная дзяўчына адмовілася ад княскага жыцця - дзеля служэння Богу ! Не проста манашка - міратворца, грамадска-
палітычная дзеячка, адукаванeйшы чалавек - Еўфрасіння стала нашым сімвалам і знакам, ад яе крыніц ідуць вытокі незалежнасці зямлі беларускай.

Шмат аўтараў прысвячалі свой радок Матулі Еўфрасінні.

Чытаем і шануем !

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Прырода натхненне дае для паэтаў,
I тэмы бясконца дае,
Яна адкрывае шмат дзiўных сакрэтаў,
Багата iх ёсць у яе.

Прырода, Вялiкая Мацi-Прырода!
Паэт каб заўжды пiсаць мог,
Ёй скарбаў натхнення нiколi не шкода,
Бо ў ёй адчуваецца Бог.

Паэты па духу язычнiкi былi,
Шляхi да прыроды вялi,
I веру ў прыроду сваю баранiлi,
Што першай была на Зямлi.

Язычнiцтва – самая першая вера,
Калi душой моцна знямог,
Дасць настрой заўжды да пыроды давера,
Прырода – сам праведны Бог. "

( АНАТОЛЬ БАЛУЦЕНКА )

Прырода - натхненне не толькі для паэтаў і іншых Творцаў. Яна - абуджальнік самага лепшага ў кожным з нас. Хочаш адпачыць душой альбо падзарадзіцца энергіяй і сілай - ідзі да прыроды : на луг, поле, у лес, да вадаёмаў.

5 чэрвеня - Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Дата падказвае : ад прыроды трэба не толькі браць, але пра яе клапаціцца, а дзе можна - і прымнажаць !

Жадаю, каб паміж намі-чалавекамі і вялікай Матуляй-Прыродай заўсёды была гармонія.

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!