НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.
"ВЯНОК"
Падарунак жыцця : трымаю ў руках асобнік "Вянка" Максіма Багдановіча ! У кнізе - аўтограф Паэта, напісаны яго ўласнай рукой : які прыгожы, "бісерны" почырк !
Кніга - з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
"Вянок" – першая і адзіная прыжыццёвая кніга паэта, выдадзеная ў канцы 1913 г. у Вільні. Яе тыраж складаў 2000 экзэмпляраў. Сёння дакладна невядома, колькі захавалася экзэмпляраў кнігі, але да нядаўняга часу іх было знойдзена ўсяго 24.
Фота #МАТУЛЯ

"Слова - сіла нацыі !" - пад таким слоганам пройдзе тыдзень роднай мовы на філалагічным факультэце БДУ.
Мерапрыемстваў запланавана - незлічона (падрабязная праграма ніжэй па спасылцы).
Сёння 👇
17.02.2025 – Праект «Гучы, мая родная мова!»
Творчы праект, у якім прымуць удзел студэнты 1 групы 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Студэнты падрыхтуюць віншаванні да Міжнароднага дня роднай мовы, прачытаюць вершы беларускіх класікаў, прымуць удзел у лінгвістычных конкурсах.
Пачатак: 12.55, аўд. 214.
Філалагічны факультэт - ПРАГРАМА ТЫДНЯ РОДНАЙ МОВЫ 17 – 22 ЛЮТАГА 2025 ГОДА
https://philology.bsu.by/by/news/faculty-news/2820-pragrama-tydnya-rodnaj-movy-17-22-lyutaga-2025-goda
#БДУ

НАШЫ АСОБЫ.
МАКСІМ ГАРЭЦКІ.
ЛІТАРАТУРА.
18 лютага -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка
ГАРЭЦКАГА Максіма
Іванавіча (1893 - 1939).
Нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна. Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча, Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе. У 1-ю Сусветную вайну быў цяжка паранены на фронце. Працаваў у гарадскім савеце Смаленска, супрацоўнічаў у газеце "Звязда". З 1923 г. жыў у БССР. Выкладаў беларускую літаратуру ў навучальных установах Мінска і Горак, быў правадзейным членам Інбелкульта, вёў даследчую работу.
Друкаваўся з 1912 г.. У 1914 г. выдаў зборнік апавяданняў "Рунь". Максім Гарэцкі адзін з пачынальнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры. Кнігай запісак "На імперыялістычнай вайне" ён паклаў пачатак дакументальнаму жанру ў беларускай літаратуры. Адным з першых звярнуўся да адлюстравання гістарычнага мінулага нашага краю. Збіраў і вывучаў беларускі фальклор,аўтар "Гісторыі беларускае літаратуры", "Хрэстаматыі беларускае літаратуры".
#ViktarKaval

Forwarded from Звязда
Прыгажосць Беларусі на здымках Анатоля Клешчука 📸
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прэзентавалі кнігу нашага калегі-звяздоўца Анатоля Клешчука «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі».
Чалавек заўсёды жыве, пакуль памятаюць яго і захоўваюць зробленае ім. Анатоль Кляшчук пайшоў з жыцця ў верасні 2023 года, але яго фотаработы працягваюць уражваць і натхняць.
Атрымаць асалоду ад лірычных краявідаў нашай Бацькаўшчыны можна, разгарнуўшы фотаальбом «Беларусь. Зямля пад белымі крыламі», які выйшаў у выдавецтве «Беларусь».
zviazda.by

УЛАДЗІМІР ДАМАШЭВІЧ.
ЛІТАРАТУРА.
17 лютага -
дзень нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра ДАМАШЭВІЧА (1928 - 2014).
Нарадзіўся ў вёсцы Вадзяціна Ляхавіцкага раёна. У 1953 закончыў Філфак БДУ. Працаваў у часопісах "Полымя", "Маладосць", рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура".
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 г. Заслужаны работнік культуры Беларусі. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа.

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Мова...
Родная мова
У марах, у песнях, у снах.
Мае ў ёй кожнае слова
Свой колер, і смак, і пах.
Зліваюцца гукі ў словы
I ў рэчышча роднай мовы,
Як рэкі ў мора, цякуць,
I думкі мае плывуць
На хвалях і дзён, і начэй
Да сэрцаў людскіх і вачэй."
( АНАТОЛЬ ГРАЧАНІКАЎ )
Кожны дзень, да 21 лютага - Дня роднай мовы - буду вітацца і развітвацца радкамі пра родную беларускую мову !
Дзякуй нашым аўтарам, што пакінулі немалую і шчырую паэтычную спадчыну !
Скарыстоўваем і замілоўваемся, Сябры і...bye bye ! Можна і баю-бай - пакласціся спаць, хоць час і "дзіцячы" - сёння завяршаю зносіны менавіта так...
Да заўтра !
ДОБРАГА АДПАЧЫНКУ ЎСІМ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Слова — радасць, слова — чары,
Вобраз вечна юных вёсен,
Ёсць ты ўсюды: у сонца, у хмары,
Ты глядзіш праз неба просінь.
Лашчыш слух мой, слова-ззянне,
Атуляеш сэрца ласкай,
Ноч і вечар, дзень, світанне, Абняло ты, слова-краска."
( ЯКУБ КОЛАС )
Біяграфічныя звесткі пра Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча распавядуць, што пісаць на беларускай мове ён пачаў на пачатку 20 стагоддзя - навучэнцам Нясвіжскай гімназіі... Дэбютная паэзія Коласа была пра прыроду, наш край... Але самым-самым беларускім творам мы назавем "Сымона-музыку" - паэму, выдадзеную ў 1925 у Мінску : сёлета юбілей ! Яна - пра ўсіх нас. Нашы характары, нашу долю, багацце навакольнага свету і Боскую міласць...
Узгадваю класікаў заўсёды, але цяпер - асабліва, бо хутка - свята роднай мовы !
У кожнага яна свая ў гэтым свеце... У беларусаў - беларуская !
ДОБРАГА РАНКУ, БЕЛАРУСІКІ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 18 лютага.
Воблачна з праясненнямі.
🌨 У многіх раёнах кароткачасовы снег.
⛸ На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра максімальная днём -1..-7°з.
Сёння ў Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌨 Кароткачасовы снег (верагоднасць ападкаў 70-80 %).

Тэмпература паветра:
раніца-4..-6 ° з,
днём -2..-4 ° з,
увечары -4..-6°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
18 лютага - Агата-кароўніца.
Царква шануе святую пакутніцу Агафью (Агату) Панормскую (Палермскую) - хрысціянскую дзеву, пацярпелую за веру ў III стагоддзі ў Сіцыліі.
Па народным календары сёння - Агата-кароўніца. У многіх рэгіёнах Агату ўшаноўвалі як апякунку хатняй жывёлы. Даўней людзі лічылі, што ў гэты дзень па вуліцах бегае каровіна смерць. Таму ў хляве вывешвалі старыя лапці, змазаныя дзёгцем. Жывёле давалі асвечаныя хлеб з соллю, каб не захварэла.
Былі такія прыкметы на 18 лютага:
🐂"карову біць – малака не піць";
❄️калі на Агату цёпла – маразоў ужо зусім не будзе; калі мароз – лета будзе спякотным і засушлівым.
18 лютага імяніны ў Агаты, Аляксандра, Антона, Васілісы, Макара, Міхаіла, Хвядоса.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

ЛІДА РЫХТУЕЦЦА...
Для ўсіх ахвотных напісаць 18-ю Агульнанацыянальную дыктоўку паведамляем, што дыктоўкі з вольным доступам адбудуцца на Лідчыне ў наступных месцах:
20.02.2025 г. у 11.00 у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы;
22.02.2025 г. у 11.30 у Мінойтаўскай бібліятэцы;
23.02.2025 г. у Доме Таўлая (час будзе названы пазней).
Спецыяльная дыктоўка для грамадскіх актывістаў на 3-м бібліятэчным філіяле праводзіцца не будзе. На 3-м філіяле пройдзе дыктоўка па ўласным плане.
20.02.2025 г. у 14.00 у Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы пройдзе дыктоўка для групы навучэнцаў Лідскага каледжа.
Сам каледж масава піша дыктоўкі па ўласным плане.
Па ўласных планах пішуць дыктоўкі практычна ўсе ўстановы культуры і адукацыі.
Сёлета да дыктоўкі ізноў абяцаюць далучыцца лідскія арганізацыі БРСМ.
#СтаніслаўСуднік