НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.
ПАМЯЦІ ТАСЯ БОНДАР.
З 18 лютага па 16 сакавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праходзіць юбілейная кніжная выстава " сіла – у духоўнасці, праўда – у каханні...", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, перакладчыцы Таісы Мікалаеўны Бондар (1945-2005).
У сучаснай беларускай літаратуры жанчынамі-пісьменніцамі напісана нямала твораў, пазначаных вострай праблематычнасцю, глыбінёй пачуццяў, філасофскімі разважаннямі. Адной з іх З'яўляецца Таіса Бондар. Яе вершы-гэта глыбокія роздумы і лірычныя споведзі, напоўненыя тонкімі пачуццямі, пошукамі ісціны і душэўным спачуваннем.
Час працы выставы адпавядае рэжыму працы бібліятэкі.
Уваход-па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.
#НацыянальнаяБібліятэкаБеларусі

February 18
НАШЫ ДАТЫ.
ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ.
СЛОВА БАГДАНОВІЧА...
19 лютага 2025 года ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі адбудзецца адкрыццё выставы “Максім Багдановіч. Жыццё і творчасць”.
Цікавы матэрыял з жыцця і творчасці літаратурнага дзеяча прадстаўлены Літаратурным музеем Максіма Багдановіча і ўпершыню экспануецца ў музеі.
#Гудзевічы

ВУЧЫМ МОВУ ПА-ЗА ПАРТЫ.
Калі школьныя і нават студэнцкія гадкі прайшлі, але навучыцца... усё роўна хочацца, МОВЕ !
Разбярэм некалькі спосабаў, як гэта магчыма.
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАР - ШТОДЗЁННЫ СЯБАР !
Беларускіх-беларускамоўных календароў сёння багата.
Настольных, адрыўных - розных ! І многія з іх прапануюць адсочваць не толькі даты, але - знаёмяць з жыццяпісам выбітных беларускіх асоб, з народнымі традыцыямі і святамі, змяшчаюць інфармацыю пра гісторыю Беларусі і ўсё - у даступным фармаце, а галоўнае - на роднай мове !
Мова - гэта штодзённая практыка ! Таму, нават калі такім чынам штодзённа гартаць беларускі каляндар -
плён будзе... Ну, і хаця б не будзем забывацца, як яно - чытаць ці казаць па-беларуску !
А яшчэ ў такіх календарах... малюнкі для настрою : прыгожыя, натхняльныя, часам з гумарам - таксама важна !
Калі не набылі - купляйце беларускія календары на 2025 ! Год толькі на сваім пачатку...

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"О родная святая мова! –
Мая і радасць, і любоў.
З ёй, бачыць Бог, невыпадкова
Сябе як чалавек знайшоў.
Я – беларус, і мову гэту
Да скону дзён мне берагчы.
У ёй жа для пазнання свету
Усе патрэбныя ключы.
А моў, як і народаў, многа,
І лепшых, горшых з іх няма.
І, знаць, гавораць нездарма,
Што мова дадзена нам Богам.
Будзь гараджанін ты, вясковец,
Ні ў свеце, ні ля родных стрэх –
Нідзе не грэбуй сваёй мовай,
Бо гэта найвялікшы грэх."
( АРКАДЗЬ НАФРАНОВІЧ )
Мяне часам пытаюцца, чаму я абіраю вершы малавядомых аўтараў ? Ад душы ! А яшчэ - мы павінны ведаць кожнага, хто зрабіў ці робіць унёсак у нацыянальную літаратуру, хто неабыякавы да беларускай мовы...Аркадзь Нафрановіч - ураджэнец Мядзельшчыны. Пісьменнік і паэт. Атрымаўшы адукацыю у БДУ,з'ехаў настаўнічаць у Паставы і ўсё жыццё працаваў з дзецьмі. Друкаваўся ў прэсе, выдаў кнігу "Мая Адысея", якая адзначана Літаратурнай прэміяй імя Ўладзіміра Караткевіча.
Ведаем сваіх і...
набліжаемся да свята роднай мовы !
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Дала мне маці гэту мову,
Каб не нямым прыйшоў у свет,
Дала мне маці гэту мову,
Як спадчыну і запавет.
Была яна не беларучкай
І на жніве, і на сяўбе;
На глебе добрай беларускай
Здабыты словы ўсе яе.
Прапахлі сонцам і падзолам,
Дажджамі, сокамі раслін,
Пад знак рукам яе мазольным,
Што мелі толькі ў сне спачын.
Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай яе ў парозе,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом."
( АЛЯКСЕЙ ПЫСІН )
Мова жыве ў сям'і... Мая бабуля была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Маці - таксама настаўніца. Бацька-літаратар пісаў на беларускай. Мне засталося толькі "падабраць" гэтае лепшае і несці па жыцці, таксама перадаць... Перадаю.
І радуюся, калі навокал бачу і чую роднае-сваё.
І дзень роднай мовы адчуваю, як свята.
Спадзяюся, ВЫ - таксама ?!)
ДОБРАГА РАНКУ ❤️!

February 19
February 19
February 19
February 19
February 19
February 19
НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 19 лютага:
Перавага хмарнага надвор'я.
Часам снег.
⛸ На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер паўночна-заходні ўмераны.
Тэмпература паветра максімальная днём -5..+1°з.
У Мінску:
перавага хмарнага надвор'я.
🌨 Часам невялікі снег (верагоднасць ападкаў 70-80 %).

Тэмпература паветра:
раніцай -3..-5 ° з,
днём -2..-4 ° з,
увечары -5..-7°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
19 лютага - Вукол Цялятнік.
Праваслаўная царква ўспамінае Святога Вукола — вучня апостала Іаана Багаслова. Ён быў першым біскупам Смірнскай царквы ў Малой Азіі.
У народным календары адзначаецца Дзень Вуколы цялятніка, таксама вядомы як Жуколы. У гэты перыяд пачынаўся масавы ацёл кароў, і нованароджаных цялятаў называлі жуколамі.
Сяляне надавалі асаблівую ўвагу догляду за цельнымі каровамі, забяспечваючы ім якаснае харчаванне і камфортныя ўмовы. Для абароны жывёлы ад хвароб і злых духаў хлеў абкурвалі травой, такімі як чабор або багародская трава.
Існавала прымаўка: "прыйдуць Вуколы — перацяляць ўсе жуколы", якая падкрэслівае важнасць гэтага дня для жывёлаводаў.
❄️На Вуколу мароз - прадвеснік бурнай вясны і сухога, спякотнага лета.
🌞Яркая, залацістая зара на досвітку паказвае на будучае добрае надвор'е.
19 лютага адзначаюць імяніны Аляксандр, Анатоль, Арсень, Васіль, Дзмітрый, Іван, Максім, Марыя, Марфа, Хрысціна.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.

ДЫКТОЎКА з ШЫНКАРЭНКАМ.
17 лютага, у Літаратурным музеі адбылася дыктоўка, прымеркаваная да Дня роднай мовы.
Дыктоўку правёў вядомы блогер і спявак, папулярызатар беларускай мовы Ілья Шынкарэнка. Удзельнікі пісалі ўрывак з рамана Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".
Лепшы з лепшых атрымае квіток на канцэрт Ільі Шынкарэнкі, які пройдзе ў музеі 21 лютага!
Дарэчы, квіткі можна і проста набыць (https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/3021714)
#МузейБелЛітаратуры