Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
362 subscribers
8.99K photos
2 videos
9.02K links
Kamunikat.net — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк.

Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
加入频道
У Вільні з 13 па 16 лютага праходзіць міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце». На яго з'язджаюцца музыкі, выдаўцы, распаўсюднікі кніг, але перш за ўсё — паэты і перакладчыкі, якія прэзентуюць плён сваёй працы за мінулы год. Сярод іншых у фестывалі бяруць удзел пісьменнік Уладзімір Арлоў і Фонд Kamunikat з Беластока.

 https://kamunikat.net/u-vilni-startuye-paetychny-festyval-vershy-na-asfaltse

#навіны_kamunikat
Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі «Кнігі бяз літар» запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках аповесць Аляксея Карпюка «Вершалінскі рай». Агучыў кнігу паэт і музыка Віктар Сямашка, за музычнае суправаджэнне адказваў Аляксандр Ясінскі.

 https://kamunikat.net/vershalinski-ray-alyakseya-karpyuka-tsyaper-u-awdyyafarmatse

#навіны_kamunikat
На платформе «Гронка» праходзіць чытацкі краўдфандынг на выданне кнігі ўспамінаў Макса Шчура (лаўрэата Гедройця 2016) — «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» (новае выдавецтва «SayBeat»).

 https://kamunikat.com/sproba-eksperymentalnaga-kanstruyavannya-syabe-vydanne-novay-knigi-maksa-shchura

#навіны_kamunikat
Летам у Варшаве стартаваў продаж крымінальнага рамана пра Воршу 1920-х гадоў «Гульні Цырцэі» аўтарства Змітра Дзядзенкі. Кніга выйшла ў выдавецтве «Камунікат» і, па словах выдаўца, карыстаецца вялікім поспехам. Раман увайшоў у шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2024 год.

 https://kamunikat.net/chornaya-pesnya-zdrady-retsenziya-na-knigu-zmitra-dzyadzenki-gulni-tsyrtsei

#навіны_kamunikat
Знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу споўнілася 50. Гутарка зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.

 https://kamunikat.net/tvorchasts-adzinaya-negvaltownaya-forma-svabody-algerd-bakharevich-pra-galownyya-vysnovy-svaygo-pawveku

#навіны_kamunikat
Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: «Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць». Тэма новага выпуску — «Беларусы і вада. Расклад на будучыню ад Ігната Абдзіраловіча».

 https://kamunikat.net/novaya-lektsyya-ganny-sevyarynets-pra-pershaga-belaruskaga-filosafa

#навіны_kamunikat
Ці можна складанае «запакаваць» у лёгкую форму? Можна. Тым больш, гэта ці не адзіны спосаб, каб яно — складанае і важнае — трапіла да чытача. У Сяргея Дубаўца тое выдатна атрымалася.

 https://kamunikat.net/rekviyem-pa-mary-nashto-chytats-stagodzdze-nn-syargeya-dubawtsa

#навіны_kamunikat
У анлайн працягвае сваю працу партал сучаснай беларускай паэзіі пад назвай TAUBIN.

 https://kamunikat.net/artur-kamarowski-taubin-ne-staits-na-mestsy

#навіны_kamunikat
У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга відэаблогера Макара Валынкіна «Апошняе пакаленьне», прысьвечаная менскай моладзі, якая жыве ў рэаліях эпохі пасьля 2020 году.

 https://kamunikat.net/videabloger-makar-valynkin-vydaw-knigu-pra-belaruskuyu-moladz-paslya-2020-godu

#навіны_kamunikat
У выдавецтве Skaryna Press выйшла дэбютная кніга паэта Іллі Кульбіцкага «Хроніка адмаўлення пустаты», у якую ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя ў 2017–2024 гадах.

 https://kamunikat.net/vyyshaw-debyutny-zbornik-paezii-illi-kulbitskaga

#навіны_kamunikat
Артыкул успамінаў пра паэтку і грамадскую дзяячку Ніну Мацяш з Белаазёрску. У пачатку 90-х у Бярозаўскім раёне Белаазёрск «прачнуўся» першым.

 https://kamunikat.net/tsikhiya-adradzhentsy-nina-matsyash

#навіны_kamunikat
Музыка для малечы, для дзяцей, для падлеткаў. Такія раздзелы цяпер даступныя на анлайн-платформе беларускіх аўдыёкніг «Кніжны воз».

 https://kamunikat.net/krystsina-drobysh-na-knizhnym-voze-tsyaper-yosts-i-muzyka

#навіны_kamunikat
Паэт, перакладнік, празаік Макс Шчур выдае новы раман «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». Гутарка зь ім пра аўтабіяграфічнасьць і інтымную шчырасьць двухтомніка, любоў і расчараваньне сучаснай Эўропай, беларускае замежнае літаратурнае жыцьцё ды самоту на эміграцыі.

 https://kamunikat.net/ilyuziyaw-varta-pazbawlyatstsa-asabliva-prygozhykh-maks-shchur-pra-svoy-novy-raman

#навіны_kamunikat
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву «Наш сусед Караткевіч».

 https://kamunikat.net/globus-napisaw-knigu-natatak-pra-svaygo-suseda-karatkevicha

#навіны_kamunikat
Інстытут сацыялогіі НАН правёў тэлефоннае апытанне наконт чытацкіх пераваг жыхароў Беларусі. Высветлілася, што амаль кожны пяты жыхар краіны — 18,9% — адносіць сябе да катэгорыі чытачоў, піша reform.news са спасылкай на Інстытут сацыялогіі НАН.

 https://kamunikat.net/tolki-kozhny-pyaty-belaruski-chytach-znayomitstsa-z-tvorami-suchasnykh-belaruskikh-pismennikaw-instytut-satsyyalogii-vyvuchaw-chytatskiya-peravagi-belarusaw

#навіны_kamunikat
📚Цяпер кнігі выдавецтва Kamunikat дасяжныя для пакупкі ў Вільні!

Вы зможаце знайсці нашыя кнігі:

📍у краме Kropka (Savičiaus g. 6)

📍у краме The Bookest World (Užupio g. 13)

Запрашаем на кніжны шопінг! 🛍
📘 МЫ ПРЫМАЕМ ПЕРАДЗАКАЗЫ НА КНІГУ ПРА УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА!

"Наш сусед Караткевіч"
— новая кніга Адама Глобуса, напісаная ў жанры кароткіх зацемак-нататак.

Не кожнаму шанцуе жыць па суседстве з любімым пісьменнікам беларусаў. Глобусу — пашэнціла. Ён жыў з Караткевічам на адной лесвічнай пляцоўцы. З розных суседскіх гісторый і складаецца кніга.

📖 Першы тыраж кнігі выйшаў у Беларусі і распрадаўся за пару тыдняў. Цяпер кнігу "Наш сусед Караткевіч" перавыдае ў Беластоку Фонд Kamunikat.

Мы прымаем перадзаказы і пачнем рассылаць кнігі пасля 15 сакавіка 🌸

ЗАКАЗАЦЬ КНІГУ 👈
НАВІНКА Ў ЭЛЕКТРОННАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ KAMUNIKAT!

Навучальны дапаможнік Аляксандра Краўцэвіча «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага» ⚔️

У кнізе вы знойдзеце:

✔️Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі ВКЛ,
✔️Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння,
✔️Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц,
✔️Аб’ёмная бібліяграфія ,
✔️Артыкулы, рэцэнзіі, дыскусіі ў Дадатках

Кніга аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ, а таксама дапаможа ў самастойным вывучэнні праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага.

Дапаможнік створаны на аснове манаграфій аўтара «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» і «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248-1377 г.».

СПАМПАВАЦЬ КНІГУ ⬅️