Kamunikat — інтэрнэт-бібліятэка Камунікат
364 subscribers
9K photos
2 videos
9.02K links
Kamunikat.net — адна з найбуйнейшых беларускіх інтэрнэт-бібліятэк.

Бясплатна і легальна — кнігі, перыёдыка, навіны беларускай літаратуры, культуры, грамадства і палітыкі.
加入频道
Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі «Чырвоны крыж» у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме.

 https://kamunikat.com/yashche-adzin-raman-filipenki-tsyaper-dastupny-pa-belarusku

#навіны_kamunikat
«Крок насустрач» — выстава Ніны Маргаевай адкрылася ў творчай прасторы CreateCulture Space у Вільні. На ёй прадстаўлена 40 карцін мастачкі. Канцэпцыя гэтай выставы — даследаванне штодзённасці праз мастацтва.

 https://kamunikat.com/krok-nasustrach-vystava-niny-margayevay-adkrylasya-w-vilni

#навіны_kamunikat
Серыя «Паэты планеты» папоўнілася новай кнігай — зборнікам любоўнай лірыкі лацінамоўнага нідэрландскага паэта Яна Секунда. Перастварыў па-беларуску вершы паліглот і перакладчык Лявон Баршчэўскі.

 https://kamunikat.com/novaye-w-seryi-paety-planety-latsinamowny-paet-yan-sekund

#навіны_kamunikat
У жаночым выдавецтве «Пфляўмбаўм» з друку выйшла навінка — містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды «Перамена месцаў», якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы «Галоўная памылка Афанасія».

 https://kamunikat.com/novy-mistychna-realistychny-raman-yugasi-kalyady

#навіны_kamunikat
Неўзабаве выйдзе новая кніга рэпартажаў беластоцкай беларускай пісьменніцы Ганны Кандрацюк. Гэтым разам кніга будзе прысвечана вядомым асобам, звязаным з Беласточчынай.

 https://kamunikat.com/ganna-kandratsyuk-maya-novaya-kniga-budze-pachynatstsa-repartazham-pra-kastusya-kalinowskaga

#навіны_kamunikat
Жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм» анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

 https://kamunikat.com/aleksiyevich-i-pflyawmbawm-na-knizhnym-kirmashy-w-vilni

#навіны_kamunikat
У выдавецтве «Пфляўмбаўм» выйшла з друку кніга выбранай паэзіі «Чароўны час» Гедрэ Казлаўскайце (Giedre Kazlauskaite). Вершы з літоўскай мовы пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.

 https://kamunikat.com/kniga-litowskay-paetki-gedre-kazlawskaytse-pa-belarusku

#навіны_kamunikat
Музыка і паэт Алесь Плотка ў інтэрв’ю budzma.org распавёў пра жыццё ў славянскім Нью-Ёрку, як на яго паўплывала хвароба на сухоты і чым ён зарабляе, акрамя творчасці.

 https://kamunikat.com/ales-plotka-treba-dumats-i-neshta-rabits-dlya-tykh-kamu-yashche-gorsh

#навіны_kamunikat
Выдавецтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава выпусціла невялікім накладам краязнаўчую кнігу празаіка, публіцыста і педагога Франца Сіўко.  Кніга з назвай «Фабрыка Міжрэчча. Ад паперні да вадасапада» прысвечаная родным мясцінам Віцебшчыны і цяпер даступная ў PDF-фармаце.

 https://kamunikat.com/belaruskaye-mizhrechcha-w-krayaznawchay-knize-siwko

#навіны_kamunikat
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі «Марсіянскія хронікі» Рэя Брэдберы ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер адкрыты папярэдні заказ на навінку, старт продажаў чакаецца 18 лютага.

 https://kamunikat.com/marsiyanskiya-khroniki-bredbery-vyyduts-u-lyutym

#навіны_kamunikat
Алесь Кіркевіч: «Толькі набыў вялізны фаліянт у цвёрдай вокладцы ды адчуў яго вагу ў заплечніку, і ў галаве закруцілася: «А на халеру?..» Калі гэта чытаць? Куды ставіць? А калі пераязджаць, то...? Урэшце, што можа распавесці ўсмешлівы сівы акулярык, які пазірае з вокладкі? Можа!».

 https://kamunikat.com/tsi-chuli-vy-pra-emigranta-vilchytskaga-kniga-pra-minulaye-yakoye-stala-buduchynyay

#навіны_kamunikat
Класічны амерыканскі раман Фрэнсіса Скота Фіцджэралда «Вялікі Гэтсбі» выйшаў у аўдыяфармаце. Над стварэннем гукавой версіі працавала каманда Audiobooks.by, да якой гэтым разам далучыўся Андрэй Саўчанка (актор і рэжысёр) і Эрык Арлоў-Шымкус (гук).

 https://kamunikat.com/vyaliki-getsbi-vyyshaw-awdyyaknigay

#навіны_kamunikat
Выдавецтва «Янушкевіч» анансавала выхад кнігі апавяданняў сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік (Dominika Słowik) з назвай «Самасейкі». Папярэдне заказаць кнігу можна да 31 студзеня. Пераклала кнігу Алена Пятровіч.

 https://kamunikat.com/peraklad-suchasnay-polskay-prozy-daminiki-slovik-peradzakaz

#навіны_kamunikat
Прадусарская ініцыятыва INEXKULT, якая займаецца перадусім тэатрам, перавыдала кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Фундацыя заяўляе, што гэтым перавыданнем запачаткоўвае серыю кніг вакол тэтра.

 https://kamunikat.com/teatralnaya-initsyyatyva-peravydala-radziva-prudok

#навіны_kamunikat
Свабода пагаварыла з падляскай сьпявачкай Нікай Юрчук, якая зьбіраецца на «Эўравізію» зь песьняй «па-своему», пра хэйт за мову, песьню пра вёску і завушніцы ў форме літары «Ў».

 https://kamunikat.com/zavushnitsy-z-w-kheyt-i-pesnya-pra-vyosku-gutarka-z-padlyaskay-spyavachkay-niczos-pra-ewraviziyu

#навіны_kamunikat
У гэтым годзе Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэцы Kamunikat споўніцца 25 гадоў! Будуць новыя кнігі, перавыданні і аўдыёкнігі. Новымі публікацыямі папоўняцца рэсурсы інтэрнэт-бібліятэкі.

 https://kamunikat.net/novyya-knigi-da-yubileyu-25-goddzya-kamunikat-org

#навіны_kamunikat
«Калі б нехта з чытачоў «Будзьма беларусамі!» прапанаваў бы «Камунікату» нейкі раман з хэпі-эндам, то гэта, можа, стаў бы і бэстсэлер нават», — жартуе заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк. А можа, нават і не жартуе, бо большасць выдавецкіх планаў, па словах Яраслава, грунтуецца як раз на запытах чытачоў, якія ён атрымлівае падчас кніжны кірмашоў і аўтарскіх сустрэч. Сёлета «Камунікату» спаўняецца 25 год. З чаго і як ён пачынаўся, як дадалася выдавецкая справа, чаго чакаць чытачам і слухачам у юбілейны год? Пра гэта Яраслаў Іванюк распавёў у вялікім інтэрв’ю парталу Budzma.org.

 https://kamunikat.com/kirawnik-internet-bibliyateki-kamunikat-yaraslaw-ivanyuk-u-nashykh-planakh-shmat-tsikavykh-vazhnykh-knizhak-yakimi-budzem-zaymatstsa-w-yubileyny-god

#навіны_kamunikat
Літаратар і журналіст Зьміцер Дзядзенка нядаўна выехаў зь Беларусі. Пагаварылі зь ім аб прычынах ад’езду, жыцьці і творчасьці ва ўмовах дыктатуры, немагчымасьці выдавацца на радзіме, новай кнізе, аршанскім дзіцячым каралеўстве, насьледаваньні Уладзіміру Караткевічу ды іншым.

 https://kamunikat.net/zmitser-dzyadzenka-z-belarusi-ya-vyyekhaw-ale-yaye-pavetra-nya-vydykhnuw

#навіны_kamunikat