Літаратурны музей
160 subscribers
1.87K photos
16 videos
183 links
г.Мінск, вул.Багдановіча, 13
加入频道
#спектакль #ТЮГ
1 ліпеня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае гледачоў на спектакль “ВРЕМЯ ВЫБРАЛО ЗА НИХ” (інсцэніроўка па матывах серыі кніг “Піянеры-героі”). Паказ арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у межах мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці.
Пачатак – а 18-й гадзіне.

Працягласць: 50 хвілін.
Катэгорыя гледачоў: 6+
Прэм'ера спектакля адбылася 25 сакавіка 2022 года.
Спектакль ідзе на рускай мове.

Запрашаем усіх жадаючых, уваход на мерапрыемства вольны!

Чакаем вас па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.
Тэлефоны для даведак: +375 (17) 395-94-65, +375 (17) 395-56-21.
22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны🕯
#22_чэрвеня

ДАТЫ

Што даты? Гэта толькі вехі
Гісторыі.
А для салдат,
Чые навек закрыты вейкі,
Няма ўжо дат, ніякіх дат.

За рысай той — маўкліва, пуста,
I на дарогах крыжавых
Узводзім помнікі і бюсты
Мы не для іх, а для жывых.

I для дзяцей, каб не зблудзілі
У гушчары нікчэмных дат.
Каб памяць песні нарадзіла
Аб неўміручасці салдат.

Пімен Панчанка

Іл. А.М.Тычыны
#Кузьма_Чорны #Цімкавічы #праграма

ЗАПРАШАЕМ У ВАНДРОЎКУ НА "ЦІМКАВІЦКІЯ ВЫТОКІ"
📆25/06/2022 ⌚️14:00-19:00

Літаратурна-музычнае свята, прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага, пройдзе на яго радзіме ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна.
Святочнае дзеянне будзе адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках, асноўнай з каторых стане Літаратурны музей Кузьмы Чорнага.

🚌Кошт трансферу Мінск-Цімкавічы-Мінск – 30 руб. (у маршрут уключана аглядавая экскурсія па Капылю).
📞Папярэдні запіс абавязковы: +375 (17) 363-94-65.
🎟Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/317758 або ў касе Літаратурнага музея па адрасе г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13. Каса працуе з 10:00 да 18:30.

📋П Р А Г Р А М А:

📍ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА
✒️15:00-18:00 урачыстае адкрыццё свята (прывітальныя словы арганізатараў, узнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”, выступленне літаратара Віктара Шніпа, выступленні творчых калектываў мастацкай самадзейнасці, салістаў і інструменталістаў Капыльшчыны)
✒️18:00 “Фарба-фэст па-цімкавіцку”

📍ПЛЯЦОЎКА “ЛІТАРАТУРНАЕ ПАДАРОЖЖА”
✒️14:00-19:00 выстава творчых работ навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльскага раёна “Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”;
✒️15:40 узнагароджанне ўдзельнікаў творчага конкурсу “Родныя мае мясціны…”
✒️16:00, 18:00 экскурсіі па музеі з чаяваннем “Каля самавара Кузьмы Чорнага”
✒️16:00, 18:00 тэатр лялек “Батлейка”
✒️17:00 прэзентацыя віртуальнай экспазіцыі “Ён чуў сэрца народа” (сумесна з НББ)
✒️16:00-17:00 прэзентацыя дзіцячай літаратуры “Казкі кніжнай феі для любімых чытачоў” з удзелам пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой
✒️16:00-18:00 гульня ў народным стылі “Фэсцік”
✒️17:00 пастаноўкі тэатральнай студыі «Іскрынка» па творах К.Чорнага

📍ПЛЯЦОЎКА “БІБЛІЯТЭЧНЫ ПАДВОРАК”
✒️15:00-19:00 тэматычныя выставы Капыльскай раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А.Астрэйкі, выступленні літаратараў Капыльшчыны, фотагалерэя, літаратурная фотазона

📍ПЛЯЦОЎКА “ГОРАД МАЙСТРОЎ”
✒️14:00-19:00 майстар-класы па ткацтву, выставы-продажы народнага клуба майстроў “Скарбонка” і кніжных навінак выдавецкага дома “Звязда”

📍“ДЗІЦЯЧЫ КУТОК”
✒️14:00-19:00 настольныя гульні, забавы, атракцыёны, роставыя лялькі, фотазоны

📍“ФУДКОРТ ПА-ЦІМКАВІЦКУ”
✒️14:00-19:00 кропкі грамадскага харчавання, выставы сельскагаспадарчых арганізацый з дэгустацыяй страў беларускай кухні.
#афіцыйна
22 чэрвеня 2022 г., падчас візіту ў г.Брэст афіцыйнай дэлегацыі Пензенскай вобласці, адбылася сустрэча кіраўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Аб’яднання дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці.
Паміж бакамі было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве, якое будзе садзейнічаць развіццю культурнага дыялогу паміж музеямі дзвюх краін.

На фота – кіраўнікі музейных устаноў С.І.Усік і Н.М.Полева.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#Кузьма_Чорны #Цімкавічы #анонс

👏🏻Заўтра едзем на свята "Цімкавіцкія вытокі", прысвечанае дню нараджэння Кузьмы Чорнага!

🚌Яшчэ можна паспець далучыцца і замовіць месца ў аўтобусе! Кошт трансферу Мінск-Цімкавічы-Мінск – 30 руб.
Запіс па тэл. +375 (17) 363-94-65, +375 (44) 730-24-09.

Ад'езд 25.06.2022 ў 11:45 ад мемарыяла "Востраў Слёз".
Сёння ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна, на радзіме Кузьмы Чорнага, праходзіць літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі", прысвечанае дню нараджэння пісьменніка.
Перад адкрыццём свята яго арганізатары аддалі даніну памяці абаронцам Айчыны і ўсклалі кветкі да помніка загінулым воінам-пагранічнікам. Урачыстая цырымонія была прымеркавана да Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да яе далучыліся мясцовыя жыхары і вучнёўская моладзь.
#цімкавіцкія_вытокі #Кузьма_Чорны
"Дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма..." Словы славутага беларускага раманіста Кузьмы Чорнага гучалі лейтматывам фэсту "Цімкавіцкія вытокі", які адбыўся сёння на Капыльшчыне, у вёсцы Цімкавічы, адкуль родам пісьменнік.
Цімкаўляне ў чарговы раз змаглі адчуць гонар за славутага земляка. Госці ж свята мелі магчымасць спазнаць непаўторны мясцовы каларыт і, спадзяемся, атрымалі штуршок да больш грунтоўнага знаёмства з літаратурнай спадчынай нашага героя.