#куратарская_экскурсія
20 красавіка запрашаем на куратарскую экскурсію па выставе "Магнацкія двары і замкі Беларусі" ад Валянціны Кароткінай. Падчас экскурсу зможам пагартаць старонкі гісторыі Вялікага княства Літоўскага і зазірнуць у мінуўшчыну нашых гарадоў і мястэчак. А таксама, дзякуючы сярэднявечнай інтэрмедыі, перанясемся на некалькі стагоддзяў назад.
Пачатак у 18.30.
Кошт білетаў: 3 рублі.
Тэлефон для даведак і запісу на экскурсіі: +375 17 363 56 21.

18 чэрвеня 2022 г. а 17-й запрашаем на экскурсію па літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Леў Талстой: вобраз, створаны Рэпіным”.
Выстава ладзіцца ў межах сумеснага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея Л.М.Талстога (г.Масква). Экскурсію правядзе куратар праекта – Паліна Мікалаеўна Саўген.
Ілля Рэпін стварыў шэраг партрэтаў Льва Талстога, якія сталі кананічнымі і трывала ўвайшлі ў масавую свядомасць некалькіх пакаленняў. Як бліскучыя мастацкія рашэнні Рэпіна сталі «мемамі» ўжо пры жыцці пісьменніка? Як Рэпін удзельнічаў у стварэнні папулярнага іміджа Талстога? Экспазіцыя спрабуе дэканструіраваць міф пра Талстога і адказаць на пытанне, якая роля ў яго стварэнні належыць Рэпіну.
Экспазіцыя таксама дае магчымасць убачыць сувязь Льва Талстога і Іллі Рэпіна з Беларуссю. Ілля Рэпін стварыў на Беларусі шэраг мастацкіх прац, якія ўвайшлі ў скарбонку сусветнага выяўленчага мастацтва.