Сустракай птушку 2025 года – вялікага грыцука, прыгожага і элегантнага!
👍 Зараз беларускія вялікія грыцукі (большие веретенники) зімуюць у Афрыцы, і шлюць табе адтуль прывітанне. Убачымся з імі вясной, калі яны вернуцца на свае месцы гнездавання.
І калі ты яшчэ ні разу ў жыцці не бачыў_ла гэтых чырванакніжных птушак, то пастарайся зрабіць гэта сёлета. 😉
А мы цягам года будзем расказваць шмат цікавостак пра іх.
З новым годам, сябра, годам вялікага грыцука! 🧡
#птушка2025года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Птушка года: факт №1 з 10
🐦 Вялікі грыцук (большой веретенник) гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу. У Беларусі вялікі грыцук уключаны ў Чырвоную кнігу.
Арнітолаг Наталля Карліонава ацэньвае беларускую папуляцыю птушак у 5-6 тысяч пар. Трэнд негатыўны.
📷 Шчыра дзякуем за фота Іне Шкурко! Яна першая павіншавала нас з годам вялікага грыцука і даслала шмат прыгожых фотаздымкаў. Калі ў цябе ёсць фота і відэа з грыцуком, дзяліся імі ў чаце @ptushkahoda.
На малюнку гнездавы арэал віда пазначаны цёмна-карычневым колерам, светлым – раёны міграцыі (з сайта iucnredlist org).
#птушка2025года #вялікігрыцук10фактаў

Прывітанне ад птушкі года з Афрыкі!
👍 Прыйшлі звесткі з месцаў зімоўкі вялікіх грыцукоў: птушкі знаходзяцца ў наваколлях возера Чад. Гэта пазначаныя спадарожнікавымі перадатчыкамі тры грыцука з Беларусі і два з РФ.
Арнітолагі з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пазначылі ў Тураве перадатчыкамі двух дарослых самцоў і адну маладую птушку.
Зычым птушкам удалай зімоўкі і бяспечнага вяртання на радзіму! ❤️
Дзякуем за фота грыцука Уладзіміру Бондару.
#птушка2025года
Арнітолагі з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пазначылі ў Тураве перадатчыкамі двух дарослых самцоў і адну маладую птушку.
Зычым птушкам удалай зімоўкі і бяспечнага вяртання на радзіму! ❤️
Дзякуем за фота грыцука Уладзіміру Бондару.
#птушка2025года
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Што ў меню ў вялікага грыцука?
Птушка года: факт №2 з 10
👍 Вялікія грыцукі харчуюцца воднымі і наземнымі насякомымі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі, чарвякамі і апалонікамі. На пралёце і ў месцах зімоўкі могуць есці ягады і насенне.
Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.
📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт