Дзікая прырода побач
2.94K subscribers
2.71K photos
216 videos
2 files
1.31K links
ТАА "Дзікая прырода" 🌳🐺🐤

🌿 Навіны дзікай прыроды і птушкавання
🦡 Барсук Ясь запрашае цябе ў "Дзікі клуб"
🤲 Наш прыбытак ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі

Людзі - для дзікай прыроды, дзікая прырода - для людзей!
加入频道
Птушка года: факт №1 з 10

🐦 Вялікі грыцук (большой веретенник) гняздуецца ад Ісландыі да Далёкага Усходу. У Беларусі вялікі грыцук уключаны ў Чырвоную кнігу. 

Арнітолаг Наталля Карліонава ацэньвае беларускую папуляцыю птушак у 5-6 тысяч пар. Трэнд негатыўны.

📷 Шчыра дзякуем за фота Іне Шкурко! Яна першая павіншавала нас з годам вялікага грыцука і даслала шмат прыгожых фотаздымкаў. Калі ў цябе ёсць фота і відэа з грыцуком, дзяліся імі ў чаце @ptushkahoda.
На малюнку гнездавы арэал віда пазначаны цёмна-карычневым колерам, светлым – раёны міграцыі (з сайта iucnredlist org).

#птушка2025года #вялікігрыцук10фактаў
Што ў меню ў вялікага грыцука?

Птушка года: факт №2 з 10

👍 Вялікія грыцукі харчуюцца воднымі і наземнымі насякомымі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі, чарвякамі і апалонікамі. На пралёце і ў месцах зімоўкі могуць есці ягады і насенне.

Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.

📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Колькі жывуць вялікія грыцукі?

Птушка года: факт №3 з 10

👍 У Беларусі найстарэйшы вядомы вялікі грыцук – гэта NJ, акальцаваны ў Тураве 22 красавіка 2006 года. Апошні раз яго бачылі ў Тураве ў 2022 годзе, калі яго ўзрост быў не менш за 18 гадоў.

Пакуль рэкорд па працягласці жыцця ў вялікага грыцука з Вялікабрытаніі – 23 гады і 8 месяцаў.

📷 Дзякуем за фота грыцука NJ Віктару Натыканцу.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Колькі дзён вясной грыцук чакае свайго партнёра?

👍 Вялікія грыцукі з адной пары зімуюць у розных месцах-курортах. Але вясной, вярнуўшыся з выраю, яны заўсёды шукаюць/чакаюць свайго леташняга партнёра, аднак не больш за тры дні. Інакш ствараецца новая пара.

Птушка года: факт № 4 з 10

📷 Дзякуем за фота Паўлу Лычкоўскаму.

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Часам вялікія грыцукі застаюцца пасля зімоўкі ў Афрыцы. Ведаеш, чаму?

👍 Вялікія грыцукі (большие веретенники) пачынаюць размнажацца ва ўзросце двух гадоў. Другое лета яны могуць праводзіць на месцах зімоўкі або побач з імі: усё адно гнездавацца ім пакуль не трэба.

💌 Сёння ў Беларусі выходзяць паштовыя маркі з вялікім грыцуком – не прапусці!

Птушка года: факт № 5 з 10

📷 Дзякуем за фота Іне Шкурко

#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM