This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым можа расказаць крык жаўны?
🐦 Чорная жаўна — самы буйны ў Еўропе дзяцел, які насяляе высакаствольныя лясы па ўсёй Беларусі. Птушкары часцей чуюць яго, чым бачаць. А крыкі яго чутны за сотні метраў.
🎶 Чуеш “кьююю”, “«кры-кры-кры...»? Гэта ён!
У лесе, дзе крычыць чорная жаўна, могуць пражываць і іншыя птушкі — касматаногі сыч (мохноногий сыч), клінтух, шэрая кугакаўка (серая неясыть). Гэтыя віды ахвотна займаюць вялікія дуплы, якія выдзёўбвае чорная жаўна.
Прыслухоўвайся да гукаў дзікай прыроды — чорная жаўна можа стаць тваім правадніком у свет лясных птушак! 💚
📷 Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.
#галасыптушак

У Беларусі адзначылі рэдкую птушку!
Караткапальцага паўзунка (короткопалая пищуха) знайшоў 12 студзеня ў старым парку г. Высокое Брэсцкай вобласці птушкар Яўген Місіюк.
Яўген звярнуў увагу на доўгую дзюбу паўзунка і западозрыў, што гэта, магчыма, караткапальцы.
🐦 У Еўропе пражываюць два віды паўзункоў – звычайны і караткапальцы. Звычайны паўзунок у Беларусі сустракаецца паўсюль. А вось караткапальцага апошні раз у нас бачылі больш за 100 гадоў таму назад. У 21 стагоддзі было толькі некалькі галасавых рэгістрацый гэтага віду, але не выключаны памылкі.
👉 Адрозніць гэтыя віды паўзункоў у прыродзе няпроста – яны выглядаюць амаль аднолькава. Надзейныя спосабы для птушкара – добры фотаздымак ці запіс голасу.
Цікава, ці загняздуецца ён у Высокім? Яго гнёзд яшчэ ні разу не знаходзілі ў Беларусі.
📷 Дзякуем за фота Іне Субоцінай.

Прывітанне ад птушкі года з Афрыкі!
👍 Прыйшлі звесткі з месцаў зімоўкі вялікіх грыцукоў: птушкі знаходзяцца ў наваколлях возера Чад. Гэта пазначаныя спадарожнікавымі перадатчыкамі тры грыцука з Беларусі і два з РФ.
Арнітолагі з НПЦ па біярэсурсах НАН Беларусі пазначылі ў Тураве перадатчыкамі двух дарослых самцоў і адну маладую птушку.
Зычым птушкам удалай зімоўкі і бяспечнага вяртання на радзіму! ❤️
Дзякуем за фота грыцука Уладзіміру Бондару.
#птушка2025года

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15 снежня 2024 года ў Керчанскім праліве здарылася буйная экалагічная катастрофа.
🌊 Шторм разбіў карпусы двух расійскіх танкераў тыпу "Волгонефть" з 9,2 тысячамі тонаў мазуту на борце. У мора выліліся тысячы тон мазуту. Частка мазуту апынулася на дне, частка плавае і хвалямі выкідваецца на ўзбярэжжа Чорнага мора ад Адэскай вобласці з Крымам да расійскага Краснадарскага краю. Тысячы людзей задзейнічаны ў зборы пяску з мазутам. Забруджана амаль 800 км пляжаў, колькасць загінуўшых і выкачаных у мазуце птушак ды дэльфінаў расце з кожным днём.
Усе танкеры тыпу "Волганефть" перавысілі тэрмін максімальнай эксплуатацыі, але 76 (!) актыўна перавозяць нафтапрадукты. Самыя старыя з іх былі выпушчаны ў 1966 годзе і тэрмін іх эксплуатацыі перавышаны амаль у чатыры разы!
Гэты мазутны разліў, магчыма, зачапіў і беларускіх птушак, якія зімуюць у Чорным моры: чорнаваллёвыя гагачы, вялікія і шэрашчокія коўры і г.д. Вясной мы ўбачым, наколькі сур’ёзна гэты марскі інцыдэнт зачапіў беларускую прыроду.
📷 Фота з чату @razlivmazuta

Як у Беларусі захоўваюць рэдкі від рыб?
Ласось кумжа жыве ў Балтыйскім моры, а нерастуе ў тым ліку і ў беларускіх рэчках.
#Дзікіфакт: Ласосі размнажаюцца толькі ў прэснай вадзе. Кумжа вылупляецца з ікрынкі, і ў той жа рацэ праводзіць некалькі гадоў перад тым, як адправіцца ў мора. Праз 3-4 гады кумжа вяртаецца з мора ў “родную” раку на нераст.
🐟 З 1950-х гадоў колькасць кумжы паўсюдна знізілася. Асноўная прычына – будаванне на рэках плацін. Зараз кумжа можа трапіць у Беларусь толькі па рацэ Віліі, якая ўпадае ў Нёман ніжэй за плаціны. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
Каб захаваць і павялічыць папуляцыю кумжы ў Беларусі, вучоныя працуюць над штучным апладненнем і інкубацыяй ікры.
🐟 А ў 2024 годзе ў Беларусі ўпершыню правялі зарыбленне кумжай прытока Віліі – ракі Нарачанкі ў Вілейскім раёне, дзе від знік. Гэта тэхналогія дазваляе атрымаць лічынку і выпусціць яе ў дзікую прыроду.
Поспехаў вучоным і ўдалага размнажэння рыбкам! ❤️
Крыніца: часопіс “Родная прырода”.
📷 Фота Steve motzkus CC BY-SA 3.0, Wikimedia Commons.

🐺 Ваўкі граюць ключавую ролю ў прыродных экасістэмах.
Добрая навіна з Белавежскай пушчы!
Са снежня 2024 года па рэкамендацыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Камітэта міністраў Савета Еўропы і Камітэта Бернскай канвенцыі ў нацыянальным парку ўвялі бестэрміновую забарону палявання на ваўка на беларускай частцы трансгранічнага Аб'екта Сусветнай спадчыны "Белавежская пушча".
Гэтае рашэнне – важны крок да захавання прыроднай спадчыны і падтрымання балансу ў пушчанскіх экасістэмах. 🐾
🌲 Забарона ахоплівае цяпер 82,5 тысячы гектараў тэрыторыі. Гэта значыць, што да 58,3 тысяч гектараў запаведнай зоны, дзе паляванне было забаронена, дадалі 24,2 тысячы гектараў, дзе цяпер ваўкі могуць жыць адносна спакойна.
Нацыянальны парк мае плошчу ў 150 тысяч гектараў, і ў 2015-2017 гадах меў вопыт аховы ваўкоў на ўсёй тэрыторыі. Пушча мае з часоў СССР праблему перанаселенасці аленем. Капытныя вынішчаюць амаль татальна падрост і падлесак, будучыню пушчы. І толькі натуральныя драпежнікі, такія як ваўкі, маглі б эфектыўна як вырашыць гэтую праблему, так і падтрымліваць колькасць аленяў на нармальным узроўні. Спадзяёмся, што кіраўніцтва нацпарку пасля вывучэння сітуацыі прыйдзе да высноў неабходнасці аховы гэтага драпежніка на ўсёй тэрыторыі.
📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка.

Што ў меню ў вялікага грыцука?
Птушка года: факт №2 з 10
👍 Вялікія грыцукі харчуюцца воднымі і наземнымі насякомымі, дробнымі ракападобнымі, малюскамі, чарвякамі і апалонікамі. На пралёце і ў месцах зімоўкі могуць есці ягады і насенне.
Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.
📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Птушка года: факт №2 з 10
Кормяцца яны днём: зандзіруюць глебу, пагружаючы ў яе дзюбу, або збіраюць корм з паверхні зямлі ці са дна вадаёма. Падчас кармлення часта пагружаюцца ў ваду па брушка.
📷 На фота Марыны Дзенясюк маладая птушка на Пятровічскім вадасховішчы, @ptushkafota
#вялікігрыцук10фактаў #птушка2025года #Дзікіфакт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#Дзікіфакт: у буразубак узімку змяншаецца не толькі чэрап, але і мозг.
❄️🧠 У гэтых землярыек мозг можа скарачацца амаль на трэць. Мозг — самы энергазатратны орган, і маленькім звярам, якія не ўпадаюць у зімовую спячку, цяжка падтрымліваць яго працу пры недахопе ежы. У буразубак самы высокі ўзровень метабалізму нават сярод дробных звяроў: яны амаль тут жа спальваюць усю энергію, якую атрымліваюць падсілкаваўшыся. Таму ў іх памяншаюцца памеры чэрапа і мозга, каб эканоміць энергію ў халодныя месяцы. Вясной усё аднаўляецца.
Пра змяншэнне чэрапа ў землярыек стала вядома яшчэ ў 1950-я гады, але пра змяншэнне мозга вучоныя даведаліся толькі нядаўна.
Ілюстрацыя They Can Talk

Мы параіліся з барсуком Ясем і зрабілі новую катэгорыю абанемента, прысвечаную сваяку нашага Яся – Honey Badger. Гэта спецыяльная прапанова для тых, хто хоча і можа зрабіць большы ўнёсак у ахову дзікай прыроды. 💚
🐦 У абанемент катэгорыі “Honey Badger” уваходзіць эксклюзіўны металічны значок с птушкай 2025 года – вялікім грыцуком, які будзе зроблены накладам па колькасці ўладальнікаў.
У астатнім Honey Badger мае такія ж прывілеі, як і астатнія сябры клуба. А гэта не менш за восем анлайн-лекцый ад экспертаў, афлайн-сустрэчы ў коле аднадумцаў, зніжкі на тавары і паслугі, доступ да запісаў клубных лекцый за 2023-2024 гады. Сёлета будзе яшчэ больш дзікіх прагулак у Мінску.
🎁 Клубны абанемент можна набыць і ў падарунак блізкаму чалавеку ці сябру. Падрабязнасці тут.
Увесь прыбытак ад клуба ідзе на ахову дзікай прыроды Беларусі. Пра нашу працу ў гэтым напрамку можна пачытаць па хэштэгу #ДзікіяЭкспедыцыі
Далучайся і да сустрэчы ў Дзікім клубе-2025!
Сцікер на відэа са сцікерпака Honey Badger у Тэлеграм. Вельмі раім усім спампаваць сабе гэты класны сцікерпак 😜

Як зімуюць беларускія мядзведзі?
🐻 Мядзведзі залягаюць у бярлогі перад тым як усталюецца пастаянны снежны покрыў: снег павінен скрыць сляды, вядучыя да сховішча. Але падчас спячкі тэмпература іх цела зніжаецца нязначна, і яны могуць прачнуцца ад шуму.
У бярлогах мядзведзі адпачываюць да 5 месяцаў. 😴
#Дзікіфакт: мядзведзіцы нараджаюць прама ў бярлозе. Мядзведзі спароўваюцца ў чэрвені-ліпені ці ў верасні-кастрычніку. Цяжарнасць у залежнасці ад часу апладнення цягнецца 6 ці 8 месяцаў, але дзіцяняты нараджаюцца ў студзені-лютым. Часцей за ўсе гэта два, радзей адзін ці тры, і зрэдку - чатыры медзведзяняты.
Асобныя мядзведзі, якіх называюць “бадзягі” наогул не кладуцца ў бярлогу ці прачынаюцца рана. Звычайна яны маюць невялікія запасы тлушчу і з'яўляюцца старымі ці хворымі.
📷 Аўтар фота 0x010C, CC BY-SA 4.0 (памер фота зменены), Wikimedia Commons.

Дзе знята гэта неверагодная прыгажосць?
💚 Гэта возера ў заказніку “Альманскія балоты” зняў фатограф Віктар Малышчыц. Заказнік рэспубліканскага значэння, былы вайсковы палігон краін Варшаўскага дагавору, атрымаў таксама некалі і міжнародны статус Рамсарскага ўгоддзя.
🌿 У Беларусі 26 водна-балотных угоддзяў маюць міжнародны статус, прысвоены сакратарыятам Рамсарскай канвенцыі. Гэта дом кожнага трэцяга віду з нацыянальнай Чырвонай кнігі. Але за 100 гадоў іх плошча скарацілася ў тры разы.
Амаль усе Рамсарскія ўгоддзі ў Беларусі маюць мясцовы ці нацыянальны ахоўны статус. Але вельмі важная для пералётных птушак пойма ракі Днепр на мяжы з Украінай не мае яго і зараз. Але агульнымі намаганнямі Гомельскага аблвыканкама, НПЦ па біярэсурсах і кампаніі “Дзікая прырода” гэта тэрыторыя была ўключана ў 10-гадовы план развіцця сеткі ахоўных тэрыторый і нарэшце атрымае статус заказніка.
📅 Сёння, 2 лютага – сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. Святкуйма разам!
#worldwetlandsday

Залятай на анлайн-лекцыю ад арнітолага Віталя Кашчэева “Летящий сапфир: тайны жизни зимородка”!
Віталь раскажа пра адну з самых прыгожых птушак Беларусі:
🔹 Хто сваякі зімародка ў птушыным свеце?
🔹 У чым сакрэт таямнічай афарбоўкі "лятучага сапфіру"?
🔹 Якія суперздольнасці ёсць у "сіняй маланкі"?
🔹 Як знайсці "сінюю птушку"?
🔹 Як дапамагчы зімародку і атрымаць цудоўны кадр гэтай птушкі?
Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Віталь. Пасля лекцыі ты зможаш задаць яму свае пытанні (падрыхтуй іх загадзя).
📆 Лекцыя пройдзе ў пятніцу 7-га лютага а 19:00 на платформе Zoom.
👛 Кошт лекцыі – 15 рублёў. Для ўдзельнікаў "Дзікага клуба-2025" – бясплатна.
Спазнавай новае, падтрымліваючы прыроду! Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. ❤️
Дзякуем за фота Валеру Пясецкаму.

🐿 Вавёркі-палятухі могуць планіраваць у паветры, вядуць начны лад жыцця, а пры святле дня іх магчыма ўбачыць толькі летам.
❓Чаму палятуха на самой справе не вавёрка?
❓Чаму яна выбірае жыццё на дрэвах?
❓Навошта яна спускаецца на зямлю?
❓Дзе можна сустрэць палятуху ў Беларусі?
Пра гэтага дзіўнага “чырванакніжнага” звярка ў рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Дзмітрый Новікаў.
Чытай інтэрв’ю тут.
Або глядзі відэаверсію інтэрв'ю.
Відэа з фотапасткі, архіў ТАА "Дзікая прырода".
❓Чаму палятуха на самой справе не вавёрка?
❓Чаму яна выбірае жыццё на дрэвах?
❓Навошта яна спускаецца на зямлю?
❓Дзе можна сустрэць палятуху ў Беларусі?
Пра гэтага дзіўнага “чырванакніжнага” звярка ў рамках нашага са @Smartpress праекта “Дзікая прырода Беларусі” расказвае малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Дзмітрый Новікаў.
Чытай інтэрв’ю тут.
Або глядзі відэаверсію інтэрв'ю.
Відэа з фотапасткі, архіў ТАА "Дзікая прырода".
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ужо ў гэтую пятніцу анлайн-лекцыя ад арнітолага Віталя Кашчэева “Летящий сапфир: тайны жизни зимородка”!
Віталь раскажа пра адну з самых прыгожых птушак Беларусі:
🔹Хто сваякі зімародка ў птушыным свеце?
🔹У чым сакрэт таямнічай афарбоўкі "лятучага сапфіру"?
🔹Якія суперздольнасці ёсць у "сіняй маланкі"?
🔹Як знайсці "сінюю птушку"?
🔹 Як дапамагчы зімародку і атрымаць цудоўны кадр гэтай птушкі?
🔹Гэта толькі некаторыя пытанні, на якія адкажа Віталь. Пасля лекцыі ты зможаш задаць яму свае пытанні (падрыхтуй іх загадзя).
💻 Лекцыя пройдзе а 19:00 на платформе Zoom.
👛 Кошт лекцыі – 15 рублёў. Для ўдзельнікаў "Дзікага клуба-2025" – бясплатна.
Спазнавай новае, падтрымліваючы прыроду! Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі. 💚

Новыя тэмпературныя рэкорды
🌡️ 2024 год стаў самым цёплым у свеце за ўсю гісторыю метэанізіранняў. Сярэдняя глабальная тэмпература паверхні Зямлі была на 1,55 градуса вышэй ад сярэдняга значэння за даіндустрыяльны перыяд.
У Беларусі 2024 год таксама стаў самым цёплым за ўсю гісторыю. Сярэдняя гадавая тэмпература склала 9,5 градусаў. Гэта на 2,3 градусы вышэй за кліматычную норму. Анамальна цёплымі былі ўсе месяцы, акрамя студзеня.
Затое студзень 2025 года пабіў рэкорд і стаў самым цёплым у Беларусі за ўсю гісторыю. Сёлета сярэдняя тэмпература ў студзені была бліжэй да сакавіка і склала 1,2 градусы. Гэта на 5,3 градусы вышэй за кліматычную норму.
🌩️ Летась ва ўсім свеце было шмат экстрэмальных пагодных з’яў, праз якія загінулі людзі – моцныя штормы, паводкі, засухі і лясныя пажары.
У Беларусі 2024 год таксама адзначыўся экстрэмальнымі пагоднымі з’явамі – моцнымі ліўнямі, ураганнымі парывамі ветру, анамальнай спёкай і доўгімі перыядамі засухі.
Вучоныя папярэджваюць, што свету неабходны тэрміновыя меры, каб запаволіць змены клімату.
📷 Дзякуем за фота Наталлі Бачурынскай.
#зменыклімату

Аб’яўлены пераможцы штогадовага фотаконкурсу ад @Smartpress “Дзікая прырода Беларусі-2024”.
Узяць удзел мог кожны ахвочы. Галоўная ўмова конкурсу: фотаздымкі павінны быць зроблены ў натуральным асяроддзі на тэрыторыі Беларусі ў 2024 годзе.
Віншуем пераможцаў! 👏
🏆 У намінацыі “Звяры” перамог Дзмітрый Конеў з фотаздымкам “Заяц. Утро. Человек”.
🏆 У намінацыі “Птушкі” перамог Андрэй Тавалжанскі з фотаздымкам “О, край родны, край прыгожы…”
🏆 У намінацыі “Насякомыя” перамагла Дыяна Ротава з фотаздымкам “Стрекоза и космос”.
Прызы – бронзавая статуэтка “Заяц” аўтарства беларускага скульптара Канстанціна Селіханава і планшэт Xiaomi Redmi Pad SE кожнаму пераможцу.
⚡ Чацвёртага пераможцу, намінацыя “Прыз сімпатый гледачоў”, можаш дапамагчы выбраць ты. Галасаванне скончыцца 8-га лютага а 23:00. Глядзі прыгожыя фота фіналістаў і галасуй!
Па выніках конкурсу плануецца выстава работ.